Кафедра теории и истории государства и права
Довнар Таисия Ивановна
Личная информация
-
Нарадзілася 15 кастрычніка 1944 года ў в. Шацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1964 годзе скончыла Мінскае медыцынскае вучылішча; працавала фельшаркай-лабарантам.
У 1973 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; стала супрацоўніцай кафедры крыміналістыкі на пасадзе ст. лабаранта.
З 1977 года – выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.
У 1986 годзе ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пераемнасць у канстытуцыйным будаўніцтве Беларускай ССР».
У 1997 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё агульназемскага права Беларусі ў ХV–ХVI стагоддзях».
У 1988 годзе атрымала вучонае званне “дацэнт” кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.
У 1998 годзе атрымала вучонае званне “прафесар” кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.
У сучасны момант працуе на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ на пасадзе прафесара.
Званні і ўзнагароды
Ганаровыя граматы БДУ;
Прыз Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь імя У.Д. Спасовіча (2003);
Падзякі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2005, 2010 і інш.);
Нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (2009);
Ганаровая прэмія БДУ імя першага рэктара У.І. Пічэты (2010);
Падзяка рэктара БДУ (2011, 2015 і інш.).
Ганаровы работнік БДУ (2018).
Прыз Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ім. В.Д.Спасовіча (2019);
Медаль Францыска Скарыны (2020).
У 2024 г. прысвоена званне «Заслужаны прафесар» юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Нагрудны знак адрознення «За заслугі» юрыдычнага факультэта БДУ (2025).
Стажыроўкі і павышэнне кваліфікацыі
УА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (2019 г.)
УА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (2015 г.)
УА «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ» (16.02.2012 г. – 29.03.2012 г.)
УА «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ» (23.03. 2008– 07.04. 2008)
Інстытут філасофіі і права НАН Беларусі (01.03.1997–30.05.1997).
ДУА «Рэспубліканскі інстітут вышэйшай школы», праграма павышэння кваліфікацыі «Адукацыйны працэс ва ўмовах мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі» (2023).
Членства і супрацоўніцтва
-- з'яўлялася членам Вучонага савета Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі;
-- з'яўлялася членам экспертнага Савета Беларускага рэспубліканскага фонду навуковых фундаментальных даследаванняў НАН Беларусі;
-- з'яўлялася старшынёй спецыялізаванага Савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры БДУ.
--член двух спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх дысертацый па юрыдычных навуках;
-- член рэдакцыйнага савета часопіса“Юстыцыя Беларусі”.
Навуковыя інтарэсы звязаны з гісторыяй дзяржавы і права Беларусі.
У сваіх працах паказвае характэрныя рысы і асаблівасці развіцця дзяржаўнасці Беларусі і нацыянальнага права на важнейшых гістарычных этапах.
Асобныя навуковыя працы прысвечаны гісторыі канстытуцыйнага, крымінальнага і грамадзянскага права, палітыка-прававой думцы Беларусі.
Навукова-даследчая дзейнасць
Аўтар звыш 400 навуковых і навукова-метадычных і іншых публікацый. У іх ліку 10 манаграфій, звыш 130 навуковых артыкулаў, курсы лекцый і звыш 22 падручнікаў, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку падручнік "Гісторыя дзяржавы і права Беларусі" з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014, 2021, 2023).
Прымала ўдзел у падрыхтоўцы шэрага энцыклапедычных выданняў: «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (1992), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік» (1995), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» (Т.1-6, 1993-2003) і інш.
З'яўляецца адным з аўтараў каментарыяў і перакладчыкаў энцыклапедычнага выдання «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.” (1989).Т. І. Доўнар з'яўляецца адным з прадстаўнікоў навуковай прававой школы «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі».
Кіраўніцтва дысертацыямі:
Падрыхтавала аднаго доктара і дзевяць кандыдатаў юрыдычных навук.
Пад кіраўніцтвам прафесара Доўнар Т.І. абаронены:
Доктраская дысертацыя:
– Тараборын Раман Сяргеевіч «Формирование и развитие системы гражданского права Российской империи (ХVIII – первая половина ХIХ вв.)», Мінск, БДУ, 2017.
Кандыдацкія дысертацыі:
– Голубева Людмила Леанідаўна « Наследование имущества по законодательству Великого княжества Литовского», Мінск, БДУ, 2000.
– Юрачкін Міхаіл Юр’евіч «Городская реформа и становление самоуправления в Беларуси во второй половине ХІХ – начале ХХ вв.», Мінск, БДУ, 2002.
– Шукан Марыя Генадзьеўна «Правовое положение имущества православной церкви в Великом княжестве Литовском в конце ХVI – первой половине XVII вв.», Мінск, БДУ, 2007.
– Каляда Віталь Вікенцьевіч «Вайсковае заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі», Мінск, БДУ, 2010.
– Кавалеўская Юлія Іванаўна «Кодификация гражданского законода- тельства Белорусской ССР в 60-ые годы XX века», Мінск, БДУ, 2011.
– Адамюк Алег Іванавіч «Становление и развитие военной юстиции в Беларуси (1917 – 2010 гг.)», Мінск, БДУ, 2012.
– Гур’еў Сяргей Аляксандравіч «Гісторыя развіцця крымінальнага права Беларускай ССР», Мінск, БДУ, 2016.
– Ангельскі Уладзімір Міхайлавіч «Станаўленне і развіццё натарыята ў Беларусі (1883-2014 гг.)», Мінск, БДУ, 2016.
– Гурьева Алена Аляксандраўна «Гісторыя інстытута адвакатуры Беларусі (ХVI-ХVII стст.)», Мінск, БДУ, 2016.
Дисциплины
-
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Публикации
-
Спіс навуковых і вучэбна-метадычных прац прафесара Доўнар Таісіі Іванаўны
Анатацыі да асноўных друкаваных прац
I. Навуковыя працы
Манаграфіі
Статут Вялікага княства Літўскага 1588: тэксты, давед. камент. / Т.І. Доўнар; рэдкал. І.П. Шамякін (гал рэд.), калект. аўт.: Л.В. Аржаева, А.М. Булыка, Г.Я. Галенчанка [і інш.] // Беларус. Сав. Энцыкл. - Мн.: БелСЭ, 1989. - 573 с.
Довнар, Т.И. Краткий очерк истории государства и права Республики Беларусь / Т.І. Доўнар. – Минск: ИСЗ. 1997. – 128 с.
Доўнар Т.І. Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў ХV – ХVI стагоддзях: манаграфія / Т.І. Доўнар. - Мн: «Пропилеи», 2000. – 224 с.
Доўнар Т.І. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі: манаграфія / Т. I. Доўнар, Г.А. Васілевіч, І.А. Юхо. - Мн.: “Права і эканоміка”, 2001. – 363 с.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года / Т.І. Доўнар, У.М. Сатолін, Я.А. Юхо; рэдкал.: Т.І. Доўнар [і інш.]. - Мн.: Тэсей, 2003. - 352 с.
Доўнар Т.І. Інстытут пакарання ў ХVI стагоддзі на Беларусі: закон і рэчаіснасць / Т.І. Доўнар // Предупреждение пыток и бесчеловечного или унижающего достоинство обращения: Европейские стандарты в Республике Беларусь / отв. ред. В.В. Филипов. - Мн.: Тесей, 2004. - С. 153-180.
Довнар, Т.И. На пути к правовому государству: совершенствование правовой сферы: коллект. монография. - Мн.: Право и экономика. 2004.– 407 с. (с.328-390).
Довнар, Т.И. История развития уголовного законодательства Беларуси / Т.И. Довнар // Курс уголовного права в 5 т. Общая часть. Т.1 : Учение о преступлении / С.В. Ананич [и др.] ; под ред. И.О. Грунтова, А.В. Шидловского. 2-е изд., доп. и испр. – Мн. : Изд. центр БГУ, 2019. С.109-164.
Довнар, Т.И. Курс уголовного права: в 5 т. / Т.И. Довнар // Общая часть. Т.2 : Учение о наказании и иных мерах уголовной ответственности / Г.А. Василевич [и др.] ; под ред. И.О. Грунтова, А.В. Шидловского. – Мн. : Изд. центр БГУ, 2019. (гл.1).
Доўнар, Т.І. Гістарычнае развіццё дзяржавы і права Беларусі / Т.І. Доўнар. –Мн. : БДУ, 2025. – 231 с. : іл.
Артыкулы (у зборніках навуковых прац, у навуковых часопісах)
Доўнар, Т.І. Прагрэсіўныя тэндэнцыі ў развіцці старажытнага права Беларусі / Т.І. Доўнар // Юридический журнал. – 2005. – № 2. – С. 36–41.
Доўнар Т.І. Беларуская дзяржаўнасць: станаўленне і асноўныя этапы развіцця. / Т.І. Доўнар // Юстиция Беларуси. 2005. - № 9. - С. 1-5.
Доўнар, Т.І. Ефрасіння Полацкая – хрысціянскі дзяржаўны дзеяч, асветніца і мысліцель / Т.І. Доўнар // Юстыцыя Беларусі. –2006. – № 11. – С. 1–2.
Доўнар Т.І. Узаемадзеянне міжнароднага права і права Беларусі ў старажытны перыяд / Т.І. Доўнар // Юстыцыя Беларусі. - 2007. - № 5. С. 69-71.
Полацкія граматы –помнікі права старажытнай Беларусі / Т.І. Доўнар // Юстыцыя Беларусі. - 2007. - № 7. - С. 73-75.
Доўнар Т.І. Крыніцы права Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага / Т.І. Доўнар // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. - 2008. - № 1. - С. 29-32.
Доўнар, Т.І. Праблема прававых крыніц Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага / Т.І. Доўнар // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. – 2008. – № 2. – С. 86–103.
Доўнар, Т.І. Праблема прававых крыніц Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага / Доўнар Т. І. // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. – Серыя 4. Правазнаўства. – 2008. – № 1. – С. 29–32.
Доўнар Т. І. Прынцыпы справядлівасці і законнасці ў старажытным беларускім заканадаўстве / Т.І. Доўнар // Законность и правопорядок. - 2008. - № 1. - С. 57-61.
Доўнар Т.І. Утварэнне беларускай савецкай дзяржавы / Т.І. Доўнар // Юстыцыя Беларусі. - 2008. - № 1. - С. 72-74. Доўнар Т. І. Знакаміты помнік права Беларусі / Т.І. Доўнар // Судовы веснік. - 2008. - № 4. - С. 77.
Доўнар Т.І. Характэрныя рысы і асаблівасці прававога развіцця Беларусі на важнейшых гістарычных этапах / Т.І. Доўнар // Веснік БДУ. Серыя 111. - 2009. - .№ 1. - С. 112-122.
Доўнар Т.І. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССР / Т.І. Доўнар // Юстыцыя Беларусі. - 2009. - № 4.
Довнар, Т.И. Белорусская государственность и историко-правовая наука / Т.И. Довнар // «Беларусь-Китай» : сборник научных трудов // Государство и право. – 2009. – Вып. 5. – С. 7–44.
Доўнар, Т.І. Характэрныя рысы і асаблівасці прававога развіцця Беларусі на важнейшых гістарычных этапах / Т.І. Доўнар // Веснік БДУ. Серыя 111. 2009. – .№ 1. – С. 112–122.
Довнар Т.И. Историко-правовая наука Беларуси: проблемы и перспективы / Т.І. Доўнар // Право и демократия : сб. науч. тр. / редкол.: В.Н.Бибило (гл. ред.) [и др.] – Минск : БГУ, 2009. – Вып. 20. – С. 5–31.
Доўнар, Т.І. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССР / Т.І. Доўнар // Юстыцыя Беларусі. – 2009. – № 4.
Доўнар, Т.І. Першая Канстытуцыя Беларускай ССР (да 90-годдзя прыняцця) / Т.І. Доўнар // Конституция Республики Беларусь и вопросы правоприменения. Материалы круглого стола, состоявшегося 13 марта 2009 года на юридическом факультете БГУ /науч. ред. Г.А. Василевич // Белгосуниверситет. – Минск : Право и экономика, 2010. – С. 25–34.
Доўнар, Т.І. Другое абвяшчэнне Беларускай ССР / Т.І. Доўнар // Юстыцыя Беларусі. – 2010. – № 12. – С. 70–71.
Доўнар, Т.І. Зараджэнне айчыннай гісторыка-прававой навукі і яе развіццё ў Беларускім дзяржаўным універсітэце / Т.І. Доўнар // Веснік БДУ. Серыя 3. Права, 2010. – № 3 . – С. 3–9.
Довнар, Т.И. Особенности исторической эволюции белорусской государственности / Т.И. Довнар // Теоретико-методологические и конституционные основы развития системы права Республики Беларусь : сборник статей / Белорусский государственный университет. – Минск : Право и экономика, 2011. – С. 14–37.
Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў працах І.А. Юхо / Т.І. Доўнар // Веснік БДУ. Серыя 111, 2011. – №3. – С. 132–37.
Доўнар, Т.І. Равеснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта / Т.І. Доўнар // Юстыцыя Беларусі. 2021. № 4. – С.79-80.
Доўнар, Т.І. Працэс утварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі / Т.І. Доўнар // Беларускі гістарычны часопіс. 2024. - № 1. – С.9-16.
Доўнар, Т.І. Асаблівасці ўтварэння Беларускай ССР / Т.І. Доўнар // Право.by. – 2025. – № 1. – С. 122-127.
Матэрыялы канферэнцый
Довнар, Т.И. Историческое развитие белорусского конституционализма / Т.И. Довнар // Конституции Республики Казахстан – 15 лет : Материалы Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 10 сент. 2010 г. – Минск : Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2010. – С. 50–59.
Доўнар, Т.І. Гісторыка-прававая навука і ўклад у яе развіццё прафесара І.А. Юхо / Т.І. Доўнар // Праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі : матэрыялы міжнар. Навук.-практ.канф., прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння І.А. Юхо, Мінск, 18–19 сак. 2011 г. / рэдкал.: С.А. Балашэнка (адк.рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2011. – С. 3–11.
Довнар, Т.И. Научно-педагогическая деятельность ученых-юристов – участников Великой Отечественной войны как основа развития юридической науки, образования и становления правовых научных Беларуси / Т.И. Довнар // Государство и право: эволюция, современное состояние, перспективы развития (к 80-летию Победы в Великой Отечественной Войне) [Электронный ресурс]: в 2-х частях. Часть 1. Материалы XXII международной научно-практической конференции. Санкт-Петербург, 24– 25 апреля 2025 г. Часть 1 / сост.: Е.С. Зайцева, Е.Н. Козинникова. – Электронные дан. (8,13 Мб). – Санкт-Петербург: Санкт-Петербургский университет МВД России, 2025. – 1 электрон. опт. диск. – С. 690-695.
Доўнар, Т.І. Айчынная гісторыка-прававая навука і яе ўплыў на развіцце юрыдычнай навукі і адукацыі / Т.І. Доўнар // Белорусская правовая наука: к 100-летию юридического факультета БГУ: сб. науч. тр./ БГУ. Юрид. ф-т. ООО «ЮрСпектр» / редкол.: А.В. Шидловский (гл.ред.) и др.] – Минск: ЮрСпектр, 2025. – С.82-94.
Доўнар, Т.І. Старажытныя веча і «абласныя» соймы ХIII–ХV стст. як першыя інстытуты народаўладдзя і праватворчасці ў Беларусі / Т. І. Доўнар, Т. У. Іванова // Университетская правовая наука и юридическое образование : к 100-летию юридического факультета Белорусского государственного университета : материалы Белорус. науч.-образоват. конгр. Минск, 20–23 окт. 2025 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: А. В. Шидловский (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БГУ, 2025. – С. 77-84.
Доўнар, Т.І. Уклад доктара юрыд.навук, прафесара Р.А. Васілевіча ў развіццё айчыннай юрыдычнай навукі, навуковай школы і гісторыка-прававой навукі Беларусі / Т. І. Доўнар // Развитие белорусской юридической науки в контексте современных идей конституционализма : сб. науч. ст. респ. науч.-практ. конф. (Минск, 13 марта 2025 г.) / Белорусский государственный университет, Юридический факультет; редкол.: А. В. Шидловский (отв. ред.) [и др.]. – Минск : ИВЦ Минфина, 2025. – С. 48-61.
II. Вучэбна-метадычны працы
Падручнікі, навучальныя дапаможнікі, метадычныя рэкамендацыі
Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі : падручнік / Т.І. Доўнар. – 3-е выд., стэр. – Мн. : Адукацыя і выхаванне, 2023. – 432 с.
Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі : падручнік / Т.І. Доўнар. – 2-е выд., выпраўл. і дап. . – Мн. : Адукацыя і выхаванне, 2021. – 432 с.
Довнар, Т. И. Становление и развиие законодательной регламентации преступлений против человека в Беларуси / Т.И. Довнар // Курс уголовного права: Особенная часть. Т.3 / А.В. Барков [и др.]; под ред. И.О.Грунтова, А.В. Шидловского. – Мн. : Изд. центр БГУ, 2021. – С. 110-174.
Доўнар, Т.І. Канстытуцыйнае права Беларусі феадальнага перыяду ( па статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588гг.) : вучэбны дапаможнік / Т.І. Доўнар. – Мінск : Белдзяржуніверсітэт, 2001. – 76 с.
Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі : вучэбнае выданне / Т.І. Доўнар. – Мінск : Амалфея, 2007. – 400 с.
Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі : вучэб. дапам. / Т.І. Доўнар. – Мінск : ДІКСТ БДУ, 2011. – 552 с.
