Кафедра теории и истории государства и права
[Информация о кафедре на русском языке]
[Department of Theory and History of State and Law (english)]
Дата заснавання – 1954.
18 выкладчыкаў. З іх 1 доктар юрыдычных навук, прафесар, 10 кандыдатаў юрыдычных навук, 10 дацэнтаў, 7 старшых выкладчыкаў, 1 выкладчык.
Вучэбныя дысцыпліны кафедры:
- агульная тэорыя права;
- гісторыя дзяржавы і права Беларусі;
- гісторыя дзяржавы і права замежных краін;
- гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі;
- гісторыя палітычных і прававых вучэнняў;
- сацыялогія права;
- універсітэтазнаўства;
- прававыя сістэмы сучаснасці.
Вучэбныя дысцыпліны кафедры для магістратуры:
- ацэнка рэгулюючага ўздзеяння прававых норм;
- дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі;
- прававое забеспячэнне развіцця электроннай дзяржавы;
- праватворчасць органаў прадстаўнічай, выканаўчай і судовай улады;
- сацыяльнае дзеянне і эфектыўнасць права;
- сучасныя праблемы і метадалогія юрыдычнай навукі;
- тэарэтычныя праблемы прававога рэгулявання цыфравой эканомікі.
Навуковыя напрамкі:
- Канцэптуальна-тэарэтычныя заканамернасці развіцця і функцыянавання дзяржавы і права, прававое заканадаўства і заканамернасці яго ўдасканалення;
- Гісторыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай прававой сістэмы.
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з’яўляецца адной з вядучых у рэспубліцы. Тут працавалі і працуюць высокакваліфікаваныя вучоныя і педагогі. Сярод іх – з тых, хто працаваў раней, – акадэмік НАН Беларусі, прафесар І. М. Ігнаценка, прафесары М. М. Авакаў, В. А. Аўчыннікаў, Г. Г. Цернавая, дацэнт І. М. Дарогін, які ўзначаліў у 1954 г. кафедру і кіраваў ёю на працягу 18 гадоў. Ім апублікавана звыш за 50 навуковых прац.
З 1972 г. па 1989 г. кафедрай загадваў доктар юрыдычных навук, прафесар, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь С. Р. Драбязка. Аўтар звыш 135 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў трох Канстытуцый (СССР 1977 г., БССР 1978 г., Рэспублікі Беларусь 1994 г.). Заклаў асновы айчыннай тэорыі заканадаўства. З’яўляўся членам Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, сустаршынёй Навукова-кансультацыйнага савета пры Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь.
З 1989 г. па 2008 г. кафедру ўзначальваў доктар юрыдычных навук, прафесар, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь А. М. Абрамовіч. Аўтар звыш 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій. Адначасова працаваў намеснікам Галавы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Прававы савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, з’яўляўся членам Атэстацыйнай камісіі па атэстацыі вышэйшых кіруючых работнікаў пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Распрацоўваў Канцэпцыю канстытуцыйных змяненняў у Рэспубліцы Беларусь у 1996 г. Каардынаваў распрацоўку праектаў новых кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Забяспечваў каардынацыю праватворчай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. З’яўляўся Старшынёй Камісіі па памілаванні і Старшынёй Камісіі па грамадзянстве пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Сфармуляваў ідэю пабудовы эфектыўнай дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь. У 1991-1992 гг. з’яўляўся членам Камітэта канстытуцыйнага нагляду СССР; у 1992-1996 гг. – старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь.
З 01.11.2008 па 30.11.2021 год кафедру ўзначальваў кандыдат юрыдычных навук, дацэнт С. А. Калінін. Аўтар звыш 260 навуковых прац. Актыўна супрацоўнічае з праватворчымі органамі па пытаннях распрацоўкі і падрыхтоўкі экспертных заключэнняў, заўваг і прапаноў да праектаў нарматыўных прававых актаў, праблемах удасканалення прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнічаў з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой асветы школьнікаў і арганізацыі Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства» (2012-2019 гг.). Удзельнік рабочых груп па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Усебеларускім народным сходзе”, Законаў Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах» (2000 і 2018 гг.), Канцэпцыі ўдасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Рэкамендацый па тэарэтыка-метадалагічных асновах удасканалення прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь, праектаў (канцэпцый) Законаў “Аб дзяржаўнай службе” і “Аб валанцёрстве”. З’яўляецца экспертам у галіне права пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, членам Навукова-кансультатыўнага савета Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Навукова-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, Навукова-тэхнічнага савета Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Вучонага Савета Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Навукова-кансультатыўнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, экспертнага савета Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову.
Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Міжнародных навукова-практычных канферэнцый: «Праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі», прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння прафесара І. А. Юхо (2011), «Актуальныя пытанні ўдасканалення прававой сістэмы на сучасным этапе», прысвечанай 90-годдзю прафесара С. Р. Драбязкі (2012), «Сучасная дзяржаўнасць і права: тэарэтычныя і практычныя праблемы фарміравання і паспяховага функцыянавання», прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння прафесара А. М. Абрамовіча (2019), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года і яго гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне», прысвечанай 75-годдзю прафесара Т. І. Доўнар (2019) і інш.; юбілейных выданняў: Памяць і слава: Юхо Іосіф Аляксандравіч. Да 90-годдзя са дня нараджэння (Memoria et Gloria) (Мінск, 2011), Степан Григорьевич Дробязко: к 90-летию со дня рождения С. Г. Дробязко (Минск, 2013).
Адзін з ініцыятараў і арганізатараў правядзення Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды (з 2006 года). Намеснік Старшыні аргкамітэта Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды.
З’яўляўся навуковым кіраўніком Дзяржаўных планаў навуковых даследаванняў:
-задання “Тэарэтыка-метадалагічныя і канстытуцыйныя асновы развіцця сістэмы права Рэспублікі Беларусь” Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2011–2015 гг.;
-задання “Прававая палітыка Рэспублікі Беларусь: канцэптуальныя, метадалагічныя і гістарычныя заканамернасці развіцця беларускай дзяржаўнасці і права ва ўмовах глабальнай нестабільнасці” Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства” на 2016–2020 гг.
У сучасны момант з’яўляецца навуковым кіраўніком Дзяржаўных планаў навуковых даследаванняў:
-задання “Беларуская дзяржаўнасць і права ва ўмовах глабальнай нявызначанасці і трансфармацыі: канцэптуальна-метадалагічныя, тэарэтычныя і гістарычныя заканамернасці і перадумовы паспяховага функцыянавання” на 2021-2025 гг.
Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітых маладых вучоных (2009, 2015).
Падрыхтаваў двух кандыдатаў юрыдычных навук.
Член Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З’яўляецца кіраўніком навуковай школы “Канцэптуальна-тэарэтычныя заканамернасці развіцця і функцыянавання дзяржавы і права, прававое заканадаўства і заканамернасці яго ўдасканалення”.
З 01.12.2021 года – намеснiк дэкана па навукова-адукацыйнай дзейнасці.
З 15.01.2022 года кафедру ўзначальвае кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Л. Л. Голубева..
Л. Л. Голубева мае шматгадовы вопыт працы на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на пасадзе дацэнта, на пасадзе загадчыка кафедры агульнаправавых і грамадзянска-прававых дысцыплін Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2005 па 2008 год (па сумяшчальніцтву). Аўтар звыш 150 навуковых прац па гісторыі дзяржавы і права Беларусі, па гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі, у тым ліку 1 манаграфіі, 2 вучэбных дапаможнікаў, 1 вучэбна-метадычнага комплексу, навуковых артыкулаў, артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, тыпавых праграм.
Пад час працы дацэнтам кафедры Л. Л. Голубева падрыхтавала 1 кандыдата юрыдычных навук (2019 г.).
Удзельнік рабочай групы па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Усебеларускім народным сходзе”.
З’яўляецца членам Навукова-метадычнага савета па групе спецыяльнасцей «Права» Вучэбна-метадычнага аб'яднання па гуманітарнай адукацыі БДУ.
З’яўляецца членам экспертных камісій па папярэдняй экспертызе дысертацый.
З’яўлалася членам навукова-даследчай тэмы «Уплыў рэфармацыйнага руху на развіццё палітыка-прававой думкі і заканадаўства ВКЛ другой паловы ХVI стагоддзя», № дяржрэгістрацыі 20180470, 2018-2020 гг. (навуковы кіраўнік – к.ю.н. Д. С. Жук).
Разам з доктарам юрыдычных навук, прафесарам, прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Т. І. Доўнар узначальвае навуковы гурток па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. З’яўляецца членам навуковай школы по гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
Член Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Член арганізацыйнага камітэта канферэнцый і круглых сталоў, якія арганізуюць юрыдычны факультэт БДУ, кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.
Член арганізацыйнага камітэта Беларускай юрыдычнай алімпіяды.
Навуковы кансультант па пытаннях гісторыі дзяржавы і права Беларусі пры Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.
Удзельнічала ў складзе рэдакцыйнай калегіі шматлікіх навуковых зборнікаў. Сярод іх:
- Юрыдычная навука і адукацыя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце: гісторыя і сучаснасць: да 95-годдзя юрыдычнага факультэта : зб. навук. прац / рэдкал.: Т. М. Міхалёва (гал. рэд.), С. А. Калінін [і інш.] ; пад рэд. Т. М. Міхалёвай, С. А. Калініна, Л. Л. Голубевай [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2020. – 535 с.;
- Современная государственность и право: теоретические и практические проблемы формирования и успешного функционирования: материалы междунар. науч.-практ. конф., посвящ. 75-летию со дня рождения заслуж. юриста Респ. Беларусь д-ра юрид. наук, проф. А. М. Абрамовича, Минск, 24–25 мая 2019 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: С. А. Балашенко (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БГУ, 2019. – 233 с.;
- Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года і яго гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне : матэрыялы міжнар. навук.-практ. круглага стала, прысвеч. юбілею гісторыка права, д-ра юрыд. навук, праф. Т. І. Доўнар, Мінск, 11 кастр. 2019 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: С. А. Балашэнка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2019. – 395 с.;
- Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 г.: да 430-годдзя выдання: зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал. : С. А. Балашэнка (гал. рэд.) [і інш]. – Мінск : БДУ, 2018. – 255 с.;
- Гісторыя і сучаснасць: беларуская дзяржаўнасць ва ўсходнееўрапейскім цывілізацыйным кантэксце: зб. навук. прац, прысвечаных 90-годдзю з дня нараджэння І. А. Юхо / рэдкал.: С. А. Балашэнка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2012. – 552 с.
На кафедры ў розныя часы працавалі:
з 1956 года па 2004 год – доктар юрыдычных навук, прафесар І. А. Юхо – заснавальнік навуковай школы гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Аўтар звыш 200 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій і 16 вучэбных дапаможнікаў. Распрацаваў курс гісторыі дзяржавы і права Беларусі, які ўпершыню пачаў чытаць на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1963 г. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.;
з 1990 года па 2008 год – доктар юрыдычных навук, прафесар, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
А. Г. Цікавенка. Аўтар звыш 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій у галіне агульнай тэорыі права, канстытуцыйнага права, адміністрацыйнага права, міжнароднага права. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу законапраектаў, у тым ліку і ў падрыхтоўцы змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прынятых на Рэспубліканскім рэферэндуме 1996 года. Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас дзяржаўнай службы. У красавіку 1999 года аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
з 2014 года па 2022 год на кафедры працаваў доктар юрыдычных навук, прафесар М. У. Сільчанка. Аўтар звыш 260 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 14 вучэбных дапаможнікаў, навуковых артыкулаў.
З’яўляўся кіраўніком навуковай школы “Канцэпцыя эквівалентнай прыроды права”. Падрыхтаваў трынаццаць кандыдатаў юрыдычных навук, трох лаурэатаў і дзесяць пераможцаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых прац.
З'яўляўся членам навукова-даследчай тэмы “Прававая палітыка Рэспублікі Беларусь: канцэптуальныя, метадалагічныя і гістарычныя заканамернасці развіцця беларускай дзяржаўнасці і права ва ўмовах глабальнай нестабільнасці”, Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства” на 2016–2020 гг.
Уваходзіў у склад саветаў па абароне дысертацый Д 02. 01. 01 і Д 02. 01. 04 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
З 1973 года па сучасны момант на кафедры працуе доктар юрыдычных навук, прафесар Т. І. Доўнар. Аўтар звыш 400 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій, звыш 150 навуковых артыкулаў і больш за 60 вучэбных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных работ і матэрыялаў, 2 падручнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы шэрагу энцыклапедычных выданняў: «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (1992), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік» (1995), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» (Т.1-6, 1993-2003) і інш. З'яўляецца адным з аўтараў і перакладчыкаў энцыклапедычнага выдання «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.” (1989).
Падрыхтавала аднаго доктара і дзевяць кандыдатаў юрыдычных навук.
З’яўлялася членам навукова-даследчай тэмы “Тэарэтыка-метадалагічныя і канстытуцыйныя асновы развіцця сістэмы права Рэспублікі Беларусь” Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2011–2015 гг.
З'яўлялася сакратаром Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, членам Навукова-метадычнага савета па групе спецыяльнасцей «Права» Вучэбна-метадычнага аб'яднання па гуманітарнай адукацыі БДУ, членам Вучонага савета Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі, членам экспертнага Савета Беларускага рэспубліканскага фонду навуковых фундаментальных даследаванняў НАН Беларусі, членам экспертнага савета Міністэрства адукацыі па экспертызе навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў і студэнтаў конкурсу грантаў па накіраванні "Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь".
Член рэдакцыйных саветаў шэрагу часопісаў (“Юстыцыя Беларусі”, “Вестник института современных знаний”, “Беларускі гістарычны часопіс”, “Законность и правопорядок” і інш.).
З’яўляецца членам Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, членам саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, экспертных камісій па папярэдняй экспертызе дысертацый.
З’яўляецца навуковым кансультантам кафедры, кіраўніком навуковай школы гісторыі дзяржавы і права Беларусі, кіраўніком навуковага гуртка па гісторыі дзяржавы і права Беларусі (сумесна з загадчыкам кафедры, кандыдатам юрыдычных навук, дацэнтам Л. Л. Голубевай), навуковым кіраўніком аспірантаў і суіскальнікаў (у тым ліку замежных) кафедры. Ажыццяўляе каардынацыю навуковых даследаванняў, апаніраванне дысертацый, рэцэнзаванне манаграфій, навучальных дапаможнікаў, тыпавых праграм.
Спадчына права
Аспірантура
12.00.01 – тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве
Пытанні да экзамену для паступаючых у аспірантуру па спецыяльнасці 12.00.01 – тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве (2022/2023)
Кантакты:
адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 8, пакой 506
тэлефон: +375 (17) 209 55 62
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Загадчык кафедры:
Голубева Людміла Леанідаўна - кандыдат юрыдычных навук, дацэнт