Кафедра экалагічнага і аграрнага права
[ Информация о кафедре (на русском языке) ]
[ Environmental and Agrarian Law Department (english) ]
«Мы работаем для спасения мира»
Кафедра экалагічнага і аграрнага права як самастойнае навукова-педагагічнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага універсітэта была створана ў 1991 годзе.
На працягу двух гадоў кафедру ўзначальваў доктар юрыдычных навук, прафесар Анатолій Іванавіч Бабылёў (1939-2010 г.г.).
У перыяд з 1993 года і па 2004 год кафедрай кіраваў вядомы вучоны-юрыст, доктар юрыдычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Васільевіч Сторажаў (1934-2004 г.г.).
З 2004 года па снежань 2017 года загадчыкам кафедры з’яўляўся дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар Сяргей Аляксандравіч Балашэнка.
У цяперашні час кафедру ўзначальвае доктар юрыдычных навук, прафессар Макарава Тамара Іванаўна.
На кафедры выкладаюцца асноўныя курсы для студэнтаў аддзяленняў «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Паліталогія»:
Экалагічнае права;
Зямельнае права
Прыродарэсурснае права;
Аграрнае права;
Прававы рэжым прыродных рэсурсаў
Прававыя асновы дзяржаўнай аграрнай палітыкі
Абарона насельніцтва і аб’ектаў ад надзвычайных сітуацый. Радыяцыйная бяспека
Для спецыяльнасці вышэйшай адукаціі другой ступені (магістратуры) выкладаюцца курсы:
Аграрнае права ў ЕАЭС (дацэнт І.П.Кузьміч);
Устойлівае развіцце і бяспека чалавека (прафесар Макарава Т.І.);
Міжнародныя і рэгіянальныя працэсы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і устойлівага развіцця (прафесар Макарава Т.І.);
Вырашэнне зямельных спрэчак (дацэнт Шахрай І.С.)
Эканоміка-прававы механізм аховы навакольнага асяроддзя (дацэнт Лізгара В.Я., дацэнт Мароз А.В.)
Эколага-прававое суправаджэнне гаспадарчай дзейнасці (дацэнт Лізгара В.Я., дацэнт Мароз А.В.)
Прававое забеспячэнне харчовай бяспекі (дацэнт Саскевіч В.В.)
Энергетычнае і транспартнае права ў ЕАЭС (дацэнт Жлоба А.А.)
Кафедра забяспечвае выкладанне курса «Экалагічнае права» для студэнтаў біялагічнага факультэта.

Выкананне вучэбнай нагрузкі па вучэбных дысцыплінах кафедры забяспечваюць тры доктары і дзесяць кандыдатаў юрыдычных навук, тры выкладчыкі: доктар юрыдычных навук, прафесар Балашэнка Сяргей Аляксандравіч, доктар юрыдычных навук, прафесар Макарава Тамара Іванаўна, доктар юрыдычных навук, прафесар Карповіч Наталля Аляксандраўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Шынгель Наталля Адамаўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Лізгара Вікторыя Яўгенаўна (Экалагічнае права), кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Шахрай Ірына Сяргееўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Кузьміч Ірына Пятроўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Жлоба Альберт Анатольевіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Мароз Алег Васільевіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Саскевіч Вераніка Васільеўна, кандыдат юрыдычных навук, дацент Самусенка Лідзія Анатольеўна, выкладчык Курыловіч Марыя Пятроўна, выкладчык Міхнюк Аляксандра Ігараўна, дацэнт Макарава Надзея Уладзіславаўна.
Кафедра з'яўляецца адзіным у краіне спецыялiзаваным структурным падраздзяленнем ўстановы адукацыі, якое забяспечвае ажыццяўленне адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама вучэбна-метадычнай работы ў галіне экалагічнага, зямельнага, прыродарэсурснага і аграрнага права.
Асаблівая ўвага на кафедры надаецца ўдасканаленню вучэбнага працэсу і распрацоўцы навуковай і вучэбнай літаратуры ў галінах экалагічнага, прыродарэсурснага і аграрнага права: выдадзены падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, распрацаваны тыпавыя вучэбныя праграмы для юрыдычных ВНУ Рэспублікі Беларусь па асноўных курсах, якія выкладаюцца кафедрай (Экалагічнае права, Аграрнае права, Прыродарэсурснае права).
Выдадзены дапаможнікі і падручнікі: С.А. Балашэнка, Т.І. Макарава «Международно-правовая охрана окружающей среды и права человека» (1999); С.А. Балашэнка, Д.М. Дземічаў «Экологическое право» (1999, 2000); М.В. Сторажаў, І.П. Кузьміч «Аграрное право» (2003); Н.А. Шынгель «Земельное право Республики Беларусь. Общая часть» (2004) і «Правовой режим земель в Республике Беларусь» (2006); С.А. Балашэнка, Т.І. Макарава, В.Я. Лізгара, І.С. Шахрай, Н.А. Шынгель i iнш. «Экологическое право» (2008, 2009, 2013); С.А. Балашэнка, Т.І. Макарава, В.Я. Лізгара «Экологическое право» (2016); А.А.Жлоба «Право окружающей среды Европейского Союза» (2010); С.А. Балашэнка, Т.І. Макарава, В.Я. Лізгара, А.А.Жлоба, А.В. Мароз, В.В. Саскевіч «Правовое обеспечение безопасности на территориях радиоактивного загрязнения» (2017); Н.А. Шынгель, І.С. Шахрай «Природоресурсное право» (2017), Экологическое право / С.А.Балашенко, Т.И.Макарова, В.Е.Лизгаро (2021 г.).
Супрацоўнікі кафедры паспяхова выкарыстоўваюць у вучэбным працэссе інавацыйныя метады навучання i iнфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, у тым ліку ствараюць, размяшчаюць i абнаўляюць электронны адукацыйны кантэнт, задзейнiчаюць адукацыйны партал БДУ i электронныя сродкi навучання, суправаджаюць лекцыi мультымедыйнымi прэзентацыямi.
Навуковыя даследаванні кафедры ажыццяўляюцца па навуковай спецыяльнасці 12.00.06 – «зямельнае права; прыродарэсурснае права; аграрнае права; экалагічнае права» .
Супрацоўнікамі кафедры праводзілася навуковае даследаванне ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў (ДПНД) «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» (падпраграма «Права») на 2016-2020 гады па наступным тэмам:
- «Эфектыўнасць экалагічнага права і заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя ў свеце ўдзелу Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах»
«Удасканаленне аграрнага заканадаўства ў кантэксце правядзення ўзгодненнай аграрнапрамысловай палітыкі ў Еўразійскім эканамічным саюзе».
У цяперашні час навуковае даследаванне праводзіцца па тэмах (2021-2025):
1. «Экалагічны правапарадак як аснова фарміравання эколага-бяспечнага прасторы: міжнародны, міждзяржаўны, нацыянальны аспекты»
2. «Прыярытэты прававога рэгулявання аграрных адносін у кантэксце забеспячэння нацыянальнай харчовай бяспекі і ўстойлівага рэгіянальнага развіцця».
Вынікі навуковай дзейнасці супрацоўнікаў знаходзяць адлюстраванне ў шматлікіх навуковых публікацыях, у тым ліку манаграфіях.(С.А. Балашэнка «Государственное управление в области охраны окружающей среды» (2000); Т.І. Макарава «Эколого-правовой статус граждан Республики Беларусь» (2004); І.С. Шахрай «Право специального лесопользования» (2006); Н.А. Карповіч «Экологическая функция государства: в 2-х ч.» (2011); Л.А. Самусенка «Право рекреационного природопользования» (2014); Т.І. Макарава, С.А. Балашэнка, В.Я. Лiзгара, А.В. Мароз «Правовые механизмы охраны окружающей среды и обеспечения экологической безопасности” (2016); I.П. Кузьмiч, I.С. Шахрай, Н.А. Шынгель, В.В. Саскевiч, А.I. Михнюк i iнш. «Теоретико-правовые аспекты развития аграрного законодательства Республики Беларусь в области растениеводства и животноводства» (2017), «Проблемы эффективности аграрного и экологического права в условиях интеграционных процессов» (2022)), “Правовые проблемы устойчивого пространственного развития государств – участников СНГ” (2022).
З нагоды 30-годдзя кафедры экалагічнага і аграрнага права БДУ прайшоў круглы стол "Традыцыі і перспектывы развіцця навукі экалагічнага, прыродарэсурснага і аграрнага права".
Мерапрыемства адбылося 20 мая 2021 года на юрыдычным факультэце БДУ і, дзякуючы вочна-завочнаму фармату, змагло аб'яднаць як прадстаўнікоў айчыннай прававой навукі, так і замежных вучоных, захопленых эколага- і аграрна-прававой праблематыкай. Сярод удзельнікаў круглага стала - супрацоўнікі, аспіранты, суіскальнікі і дактаранты кафедры экалагічнага і аграрнага права і іншых кафедр юрыдычнага факультэта БДУ, Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Казанскага (Прыволжскага) федэральнага ўніверсітэта (г. Казань, Рэспубліка Татарстан, Расійская Федэрацыя), Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Наваполацк), Расійскага ўніверсітэта транспарту (Масква, Расійская Федэрацыя), Паўночна-Каўказскага федэральнага ўніверсітэта (г. Стаўрапаль, Расійская Федэрацыя), рэгіянальнага ўніверсітэта імя М.Х. Дулаці (Рэспубліка Казахстан), Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Чэлябінск, Расійская Федэрацыя).
Па выніках правядзення мерапрыемства запланавана выданне электроннага варыянта зборніка матэрыялаў круглага стала.
Рэктар БДУ Кароль А.Д. уручае Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі загадчыку кафедры Макаравай Т.І. 2020 г.
Адным з накірункаў навукова-даследчай працы кафедры з'яўляецца каментаванне дзеючага заканадаўства. Выкладчыкамі кафедры выдадзены навукова-практычныя каментарыі да Законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» (2005 г.),«Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы» (2006 г.), «Аб асабістых падсобных гаспадарках грамадзян» (2009 г.), Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі (2009 г.); да Палаження аб садовым таварыстве (2014 г.). Супрацоўнікі кафедры прынялі удзел у падрыхтоўцы Навукова-практычнага каментарыя да Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях (2017 г.).
Калектыў кафедры актыўна працуе над удасканальваннем дзеючага экалагічнага, зямельнага, прыродарэсурснага аграрнага заканадаўства, цесна супрацоўнічае з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. С.А. Балашэнка, Т.І. Макарава, В.Я. Лізгара, І.П. Кузьміч, І.С. Шахрай былі членамі рабочых груп па распрацоўцы змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь, у тым ліку законы «Аб ахове навакольнага асяроддзя», «Аб сельскагаспадарчых кааператывах», «Аб асабістых падсобных гаспадарках грамадзян», а таксама Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы такіх законапраектаў, як: законы Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе», «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы», Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, канцэпцыі праекта Экалагічнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і інш.
Адным з напрамкаў навукова-даследчай працы кафедры з’яўляецца каментаванне дзеючага заканадаўства. Вучонымі кафедры выдадзены навукова-практычныя каментарыі да законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» (2005), «Аб асабістых падсобных гаспадарках грамадзян» (2008), «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы» (2007), Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі (2009), Палаження аб садовым таварыстве (2014). Супрацоўнікі кафедры прынялі удзел у падрыхтоўцы Навукова-практычнага каментарыя да Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях (2017 г.).
Кафедра экалагічнага і аграрнага права сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання ўдзельнічае ў міжнародных і нацыянальных праграмах і праектах у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця, такіх як «Падрыхтоўка Стратэгічнай праграмы дзеянняў для басейна Дняпра і распрацоўка механізмаў яе рэалізацыі» (Праграма ПРААН-ГЭФ); «Развіццё патэнцыяла па забеспячэнню выканання экалагічнага заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь. Распрацоўка дапаможніка аб парадку арганізацыі і правядзення праверак, выканання заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў» (Сусветны банк); «Праграма па ўзмацненню інстытуцыянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Распрацоўка канцэпцыі аптымізацыі Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь» (Сусветны банк); «Экалагічнае інфармаванне ў судовай сістэме» (АБСЕ); «Распрацоўка Праекта Нацыянальнага плана дзеянняў па рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя на 2006–2010 гг.»; «Развіццё механізмаў рэгулявання пытанняў пакрыцця экалагічнай шкоды і доступу да экалагічнай інфармацыі»; «Стварэнне ўмоў для ўстойлівага функцыянавання сістэмы ахоўваемых водна-балотных угоддзяў у Беларускім Палессі (ПРААН-ГЭФ)»; «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні» (ПРААН-ЕС); «Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь» (ПРААН-ЕС) і інш.
На кафедры створана арыгінальная беларуская навуковая школа экалагічнага і аграрнага права, якая аказвае свой уплыў на развіццё адпаведных галін юрыдычнай навукі ў Беларусі і за мяжой. Вядзецца работа па падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. За час існавання кафедры падрыхтаваны тры дактары і пятнаццаць кандыдатаў юрыдычных навук. У межах міжнароднага навуковага абмену выкладчыкі прымаюць удзел у экспертызах дысертацый, аценьваюць вынікі дысертацыйных даследаванняў замежных калег.
У межах міжнароднага навуковага абмену выкладчыкі кафедры чытаюць лекцыі ў замежных універсітэтах, прымаюць удзел у якасці апанентаў у экспертызах дысертацый за межамі, рэцэнзіруюць навуковыя працы замежных калег, з’яўляюцца членамі рэдакційных калегій замежных навуковых журналаў.
На кафедры паспяхова функцыянуе студэнцкі навуковы гурток па экалагічнаму, аграрнаму і прыродарэсурснаму праву, удзельнікі якога выступаюць з паведамленнямі і дакладамі на універсітэцкіх, рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, прымаюць удзел у конкурсах студэнцкіх навуковых работ. Навуковае кіраўніцтва студэнцкім гуртком ажыццяўляе дацэнт А.В. Мароз.
У 2013 годзе быў створаны і пачаў функцынаяваць філіял кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта на базе Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру” (куратарамі філіяла ад кафедры з’яўляюцца дацэнты І.С. Шахрай, А.В. Мароз).
Наяўнасць філіяла кафедры забяспечвае арганізацыю і правядзенне практычных заняткаў, праходжанне вучэбнай і вытворчай (пераддыпломнай) практыкі студэнтаў, прадстаўляе дадатковыя магчымасці па размеркаванню выпускнікоў кафедры. .
Спіс дысцыплін, замацаваных за кафедрай па спецыяльнасцях:
«Правазнаўства». Дзённая, завочная (1-е вышэйшае і паралельнае) і завочная (2-е вышэйшае) формы навучання.
«Эканамічнае права». Дзённая форма навучання.
«Паліталогія». Дзённая форма навучання
Спіс дысцыплін, замацаваных за кафедрай на іншых факультэтах
Аспірантура
12.00.06 – зямельнае права; прыродарэсурснае права; экалагічнае права; аграрнае права
Кантакты:
адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 8, пакой 310
тэлефон: 375 (17) 2095577
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Загадчык кафедры:
Макарова Тамара Ивановна - доктар юрыдычных навук, прафесар.