Кафедра грамадзянскага права

 

Кафедрай грамадзянскага права падрыхтаваны “Банк творчых заданняў выкладчыкаў”, ў якім размешчаны матэрыялы, распрацаваныя  з выкарыстаннем эўрыстычных, праблемных і іншых інавацыйных методык выкладання.

Банк творчых заданняў

The Civil Law Department (english)
Информация о кафедре гражданского права (на русском языке)

Кафедра грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з’яўляецца буйнейшай кафедрай гэтага профілю ў рэспубліцы. З моманту ўтварэння ў 1921 г. яна называлася кафедрай грамадзянскага права, затым з 1937 г. – кафедрай грамадзянскага права і працэсу, а ў ліпені 1974 г. была пераўтворана ў дзве самастойныя кафедры: грамадзянскага і сямейнага права; грамадзянскага працэсу і працоўнага права. У 1991 г. кафедра атрымала сучасную назву.

У розны час кафедру ўзначальвалі вядомыя вучоныя: прафесар Г.М. Маркаў (1921–1922), акадэмік М.О. Грэдзінгер (1923–1936), кандыдат юрыдычных навук І.С. Андрэйчык (1944–1945), доктар юрыдычных навук, прафесар Ф.І. Гаўзе (1945–1950), кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Г.А. Павецьеў (1950–1971), доктар юрыдычных навук, прафесар В.Ф. Чыгір (1971–1993); доктар юрыдычных навук, прафесар В. М. Гадуноў (1993–2017).

З 2017 г. кафедру ўзначальвае кандыдат юрыдычных навук, дацэнт М.В Мяшчанава.

Сёння на кафедры працуют кандыдаты юрыдычных навук, дацэнты: С.Л. Ермаковіч, Д.У. Іванова, А.В. Каравай, М.П. Караткевіч, Д.Д. Ландо, І.В. Папова, С.П. Пратасавіцкі, А.А. Свадкоўская, М.А. Семяніхін, І.П. Траццякова, Л.В. Царова, В.У. Цагельнік, А.А. Ядрэўскі; старшыя выкладчыкі: С.М. Белавус, В.Д. Макарэвіч, В.В. Максіменюк, Т.М. Русенчык, А.А. Рэуцкая, К.В. Сінкевіч, А.Ф. Храпуцкі, В.В. Шылко, В.А. Яўменчыкава; выкладчыкі: В.А. Паўлоўскі; выкладчык-стажор Матвеева К.А..

Кафедра забяспечвае выкладанне асноўных вучэбных дысцыплін: «Грамадзянскае права, частка першая», «Грамадзянскае права, частка другая», «Міжнароднае прыватнае права», «Рымскае прыватнае права», «Сямейнае права»; а таксама дысцыпліны спецыялізацыі: «Грамадзянскае і гандлёвае права замежных краін», «Дагавор у грамадзянскім праве», «Жыллёвае права», «Прававое рэгуляванне адносін уласнасці», «Прававы рэжым нерухомасці». Значную частку працы кафедры складае выкладанне дысцыплін магістарскай падрыхтоўкі: «Грамадзянска-прававая адказнасць у сферы бізнесу», «Калізійнае рэгуляванне ў міжнароднай камерцыйнай дзейнасці», «Калізійныя і матэрыяльныя аспекты вырашэння спрэчак з міжнародных кантрактаў», «Камерцыйнае права замежных краін», «Прыватнае права ў кантэксце сучасных інтэграцыйных працэсаў», "Актуальныя праблемы сямейнага права", "Грамадзянска-прававая адказнасць: тэарэтычныя асновы і практыка прымянення", "Прававое рэгуляванне міжнароднага гандлю", "Прававое рэгуляванне інвестыцыйнай дзейнасці". З 2021 года кафедра рэалізуе Міжнародную сумесную адукацыйную праграму Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Расійскага універсітэта дружбы народаў з выдачай двух дыпломаў магістра па прафілізацыі "Грамадзянскае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права".

Акрамя гэтага, выкладчыкі кафедры вядуць заняткі на гістарычным факультэце – па грамадзянскаму праву.

Калектывам кафедры падрыхтаваны першыя ў Беларусі дапаможнікі і падручнікі па грамадзянскаму, жыллёваму і сямейнаму праву, першы каментарый да Грамадзянскага кодэкса, а таксама першы практыкум па еўрапейскаму праву. Сярод выданняў з удзелам членаў кафедры трэба адзначыць наступныя: Практикум по хозяйственному праву (2003); Комментарий к Гражданскому кодексу Республики Беларусь: в 3 т. (постатейный) (2003); Комментарий к Гражданскому кодексу Республики Беларусь с приложением актов законодательства и судебной практики (постатейный): в 3 кн. (2005, 2006); Гражданское право в 3 т.: учебник (2008, 2010, 2011); Европейское частное право: учебное пособие (2010); Институционное право Европейского Союза: учебное пособие (2010); Правовое регулирование внутреннего рынка Европейского Союза: учебное пособие (2010); Введение в европейское конкурентное право: учебное пособие (2010); Научно-практический комментарий к Кодексу Республики Беларусь о браке и семье (2010); Основы управления интеллектуальной собственностью. Практикум: учебное пособие (2010); Белорусская юридическая энциклопедия: в 4 т. (2007, 2009, 2011, 2013); Практикум по гражданскому праву (2015); Европейское право. Практикум: учебное пособие (2018).

Кафедра рыхтуе неабходныя вучэбна-метадычныя матэрыялы, у тым ліку тыпавыя вучэбныя праграмы па рымскаму прыватнаму і грамадзянскаму праву, электронныя вучэбна-метадычныя комплексы па дысцыплінах кафедры.

На кафедры вядуцца навуковыя даследаванні па грамадзянскаму, сямейнаму і міжнароднаму прыватнаму праву. Вялікі ўклад у развіцце грамадзянска-правовых навук унес доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь В.Ф. Чыгір. У 1970 г. ён абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Жыллёвыя праваадносіны». У далейшым ім была створана на кафедры навуковая школа па жыллёваму праву.

У цяперашні час на кафедры працуе навуковая школа «Юрыдычныя асобы і грамадзяне як суб’екты грамадзянска-прававых адносін: праблемы тэорыі і практыкі». Яе кіраўнік – прафесар В.М. Гадуноў. У рамках навуковай школы абаронена больш за 25 кандыдацкіх дысертацый.

Члены кафедры актыўна ўдзельнічаюць і ў дзяржаўных навукова-даследчых работах. Кафедра была арганізатарам буйных рэспубліканскіх і міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцый. Навуковыя дасягненні членаў кафедры знаходзяць сваё выяўленне ў шматлікіх публікацыях, выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе, пры падрыхтоўцы падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных матэрыялаў, пры дачы заключэнняў на праекты нарматыўных прававых актаў, на запыты Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый.

Спадчына права

 
Спіс дысцыплін, замацаваных за кафедрай па спецыяльнасцях:
«Правазнаўства»
. Дзённая, завочная (1-е вышэйшае і паралельнае) і завочная (2-е вышэйшае) формы навучання.
«Эканамічнае права». Дзённая форма навучання.
«Паліталогія». Дзённая форма навучання
Магистратура
Спіс дысцыплін, замацаваных за кафедрай на іншых факультэтах

 
Аспирантура

12.00.03 - гражданское право; предпринимательское право; семейное право; международное частное право

Примерный перечень вопросов к вступительному экзамену по специальности 12.00.03  - гражданское право; предпринимательское право; семейное право; международное частное право (2021/2022)


Кантакты:
адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 8, пакой 213
тэлефон: 375 (17) 2095574
email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык кафедры:
Мещанова Мария Валентиновна
 - доктор юридических наук, доцент.

+375 (17) 209-55-74
старший преподаватель
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
+375 17 209 55 74
преподаватель
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
+375 17 209 55 74
преподаватель
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
+375 (17) 209 55 74
старший преподаватель
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
+375 (17) 209 55 74
доцент
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
+375 (17) 209 55 74
доцент
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
+375 (17) 209 55 74
доцент
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.