Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Вучэбная лабораторыя заканадаўства

Загадам рэктара БДУ ад 03.02.2015 зацверджана Палажэнне аб вучэбнай лабараторыі заканадаўства юрыдычнага факультэта ў новай рэдакцыі.

Вучэбная лабараторыя заканадаўства створана на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1963 годзе. Ініцыятарам яе стварэння быў прафесар І.А. Юхо. Вялікая заслуга ў арганізацыі і станаўленні работы вучэбнай лабараторыі заканадаўства належыць яе першай загадчыцы З.Ф. Цішкевіч, а таксама Л.А. Андрэевай, якая загадвала лабараторыяй больш 15 гадоў. У апошнія гады лабараторыяй кіруе Галіна Іванаўна Галаўко.

На працягу звыш 50 гадоў існавання асноўнай задачай вучэбнай лабараторыі заканадаўства застаецца інфармацыйна-прававое забеспячэнне студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў, саіскальнікаў вучоных ступеняў і выкладчыкаў факультэта, накіраванае на ўдасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу на факультэце.

У сувязі са змяненнем з верасня 2012 года шэрагу задач і функцый вучэбнай лабараторыі заканадаўства загадам рэктара БДУ было зацверджана Палажэнне аб вучэбнай лабараторыі заканадаўства юрыдычнага факультэта ў новай рэдакцыі, згодна з якім асноўнымі функцыямі лабараторыі з’яўляюцца:

-- забеспячэнне карыстальнікаў факультэта (студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў, саіскальнікаў вучоных ступеняў, выкладчыкаў) электроннымі базамі дадзеных нарматыўна-прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай федэрацыі (Эталон, Эталон-Расія, Кансультант, Кансультант-Расія), каментарыяў заканадаўства, судовай практыкі, іншай даведачнай інфармацыі;

-- аказанне кансультатыўнай дапамогі студэнтам, аспірантам, дактарантам, саіскальнікам вучоных ступеняў і выкладчыкам у падборы нарматыўна-прававога матэрыяла пры падрыхтоўцы да заняткаў, у навукова-даследчай дзейнасці;

-- інфармаванне выкладчыкаў (па запатрабаваннях) з бягучымі змяненнямі заканадаўства;

-- правядзенне аналіза змянення заканадаўства ў асобных галінах права (па запатрабаваннях выкладчыкаў);

-- выкананне асобных функцый (у межах паўнамоцтваў) па сістэме менеджмента якасці адукацыі ў БДУ.

Cупрацоўнікі - Вучэбная лабораторыя заканадаўства

2095580
Должность:загадчык вучэбнай лабараторыі
 
209 55 80, 63-47
Должность:спецыяліст па забеспячэнні вучэбнага працэса 1 катэгорыі
 

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by