Совет юридического факультета
Для разгляду і прыняцця рашэнняў па асноўных пытаннях дзейнасці факультэта створаны Савет юрыдычнага факультэта.
Старшыня Савета – дэкан юрыдычнага факультэта С. А. Балашэнка, намеснікі старшыні:У. М. Сатолін і А.В.Шыдлоўскi, сакратар – Т. І. Доўнар.
Дзейнасць Савета рэгулюецца Палажэннем аб Савеце юрыдычнага факультэта, зацверджаным загадам рэктара БДУ 26.12.2011 № 567-ОД. Загадам зацвярджаецца і склад Савета юрыдычнага факультэта ў колькасці 30 чалавек.
Пасяджэнні Савета юрыдычнага факультэта праводзяцца па плану работы на бягучы год не радзей 6 пасяджэнняў у год. На пасяджэннях разглядаюцца планавыя пытанні вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, ідэалагічнай і выхаваўчай работы на юрыдычным факультэце. Напрыклад, за апошнія два гады на Савеце былі абмеркаваны наступныя пытанні:
- Вынікі папярэдняга навучальнага года і задачы калектыва юрыдычнага факультэта на наступны навучальны год;
- Аб вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце кафедраў юрыдычнага факультэта;
- Аб стане падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў на юрыдычным факультэце і рабоце кафедраў па падрыхтоўцы аспірантаў і магістрантаў;
- Вынікі навукова-даследчай работы прафесарска-выкладчыцкага складу юрыдычнага факультэта за бягучы год і задачы на наступны год;
- Аб стане вучэбна-метадычнай работы на юрыдычным факультэце ва ўмовах укаранення інавацыйных форм адукацыйнага працэсу;
- Аб рабоце навуковых гурткоў на юрыдычным факультэце і навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў;
- Аб удасканаленні формаў і метадаў кантролю за вучэбнай дзейнасцю студэнтаў і іх самастойнай працай;
- Вынікі экзаменацыйных сесій за адпаведныя навучальныя гады;
- Аб стане рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце студэнтаў і падрыхтоўцы спецыялістаў на юрыдычным факультэце;
- Аб выніках здачы дзяржаўных экзаменаў і абароны дыпломных работ.
- Аб рэкамендацыі выпускнікоў юрыдычнага факультэта для паступлення ў аспірантуру і магістратуру;
- Аб правядзенні штогадовай Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды.
На пасяджэннях Савета таксама абмяркоўваюцца бягучыя пытанні навучальнага працэсу, праводзяцца абранні па конкурсе, вылучэнне кандыдатур на атрыманне надбавак і стыпендый за значныя дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці і інш.
На сайце размяшчаецца інфармацыя:
-- План работы Савета юрыдычнага факультэта на 2017-2018 навучальны год,
-- План работы Савета юрыдычнага факультэта на 2016-2017 навучальны год,
-- План работы Савета юрыдычнага факультэта на 2015-2016 навучальны год,
-- План работы Савета юрыдычнага факультэта на 2014-2015 навучальны год,
-- Палажэнне аб Савеце юрыдычнага факультэта,
-- Пратаколы пасяджэнняў Савета факультэта,
-- Пастановы Cавета юрыдычнага факультэта,
-- Cправаздачы юрыдычнага факультэта.
Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)