Інфармацыя аб юрыдычным факультэце БДУ

Юрыдычны факультэт БДУ - гэта прэстыж, традыцыі , імёны, фундаментальныя веды і высокая прафесійная падрыхтоўка!

Палажэнне аб юрыдычным факультэце

Выкладчыцкі склад: 22 дактара навук, прафесара, 145 кандыдатаў навук, дацэнтаў, 71 выкладчыкаў.


Колькасць кафедраў 12 (тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання, грамадзянскага права, грамадзянскага працэсу і працоўнага права, крымінальнага права, крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, крыміналістыкі, паліталогіі, гаспадарчага права, экалагічнага і аграрнага права, права інтэлектуальнай уласнасці).

Таксама ў структуры  Цэнтр адукацыйных інавацый факультэта з аддзелам "Юрыдычная клініка", вучэбная лабараторыя крыміналістычнай тэхнікі і судовых экспертыз кафедры крыміналістыкі.


Колькасць студэнтаў, аспірантаў −  больш за 3 тыс. студэнтаў, магiстрантаў, аспірантаў.


Дата заснавання 1925 г.

Запатрабаванасць выпускнікоў

Юрыдычны факультэт БДУ сёння з'яўляецца вядучым вучэбным і навуковым цэнтрам падрыхтоўкі кадраў прафесіяналаў-юрыстаў, здольных паспяхова вырашать юрыдычныя задачы дзяржавы і грамадства, працаваць як у сваёй краіне, так і за яе межамі. Нашы выпускнікі працуюць ва ўсіх сферах грамадства: у заканадаўчых і выканаўчых органах улады, у судовай сістэме дзяржавы, у праваахоўных органах, адвакатуры, натарыяце, на прадпрыемствах усіх форм уласнасці. Шмат выпускнікоў юрыдычнага факультэта паступаюць у аспірантуру і потым паспяхова займаюцца навуковай працай. За гады існавання факультэт падрыхтаваў не адно пакаленне юрыстаў з вышэйшай адукацыяй. Сярод яго выпускнікоў міністры, дэпутаты Нацыянальнага сходу, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый. Выпускнікі факультэта ўзначальваюць Канстытуцыйны i Вярхоўны cуды, Міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-­прамысловай палаце, Міжнародны арбітражны (трацейскі) суд «Палата арбітраў пры Саюзе юрыстаў», Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальны цэнтр па абароне персанальных даных, Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў, Саюз пісьменнікаў Беларусі, грамадскае аб’яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў", займаюць кіраўнічыя пасады ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь, міжнародных арганізацыях.


Навучанне на факультэце праводзіцца ў двух формах: дзённая, завочная (у тым ліку для асоб, якія атрымліваюць другую вышэйшую адукацыю).


Спецыяльнасці і спецыялізацыі, па якіх вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў

Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па трох спецыяльнасцях: правазнаўства, выпускнікам якога прысвойваецца кваліфікацыя "юрыст"; паліталогія - кваліфікацыя "палітолаг–юрыст" і эканамічнае права - кваліфікацыя "юрыст з веданнем эканомікі".


На працягу вучобы студэнты спецыялізуюцца па 8 прафілізацыях:
арганізацыя і дзейнасць дзяржаўных органаў, гаспадарчае права, судова-пракурорска-следчая дзейнасць, адвакатура і натарыят, падатковае і банкаўскае права, прававое забяспячэнне камерцыйнай дзейнасці, прававое рэгуляванне фінансаў і крэдыту, палітыка і дзяржаўнае кіраванне.

Пералік спецыяльнасцяў і спецыялізацый юрыдычнага факультэта БДУ

Асноўнымі вывучаемымі прадметамі на юрыдычным факультэце з'яўляюцца: агульная тэорыя права, канстытуцыйнае права, адміністрацыйнае права, грамадзянскае права, гаспадарчае права, крымінальнае права, крымінальна-папраўчае права, працоўнае права, фінансавае права, грамадзянскі працэс, крымінальны працэс, крыміналістыка, экалагічнае права, міжнароднае публічнае права, міжнароднае прыватнае права і нш. Вывучаюцца розныя спецкурсы.


Вучэбны працэс на юрыдычным факультэце спалучае класічную форму выкладання з новымі адукацыйнымі тэхналогіямі. Факультэт забяспечаны тэхнічнымі сродкамі навучання, аб'яднанымі лакальнай сеткай. Таму студэнты могуць пры падрыхтоўцы да заняткаў, экзаменаў ці залікаў у вучэбнай лабараторыі інфарматыкі і тэхнічных сродкаў навучання, у вучэбнай лабараторыі заканадаўства, на кафедрах атрымаць па кожнай вучэбнай дысцыпліне поўную справачную, заканадаўчую і вучэбную інфармацыю.

Метадычныя матэрыялы, размешчаныя на сайце факультэта, даступны з любога камп'ютэра факультэта, а таксама з хатніх камп'ютэраў для зарэгістраваных студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта.

Практычныя навыкі студэнты-юрысты набываюць як на вучэбных і вытворчых практыках, так і ў Юрыдычнай клініцы, створанай пры факультэце, дзе студэнты аказваюць юрыдычную дапамогу малазабяспечаным грамадзянам краіны.


Фонд бібліятэкі юрыдычнага факультэта налічвае больш за 170 тысяч экзэмпляраў выданняў, у тым ліку ўнікальных (XIX - пачатак XX ст. ст.), напісаных выдатнымі юрыстамі розных краін.


На юрыдычным факультэце створаны ўсе ўмовы для вучэбнай, навуковай і творчай дзейнасці студэнтаў. На кафедрах працуюць студэнцкія навуковыя гурткі, праходзяць студэнцкія навуковыя канферэнцыі, конкурсы навуковых работ.

На базе юрыдычнага факультэта праводзіцца >Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда.

Штогод праводзяцца Дні факультэта.

На факультэце створаны і працуюць >Музей юрыдычнага факультэту, а таксама Крыміналістычны палігон.

Юрыдычны факультэт з’яўляецца асноўнай часткай утворанай у БДУ сістэмы непарыўнай падрыхтоўкі юрыдычных кадраў, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай юрыдычнай адукацыі на базе Юрыдычнага каледжа БДУ, вышэйшай юрыдычнай адукацыі на базе юрыдычнага факультэта БДУ і павышэнне кваліфікацыі юрыдычных кадраў і перападрыхтоўку на базе Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.

Юрфак − наша будучыня, сучаснасць і гісторыя! Дыплом юрфака БДУ – гэта гарантыя паспяховай кар’еры i максiмальнай самарэалiзацыi!

Запрашаем абітурыентаў на юрфак!