трохі з'явілася вольнага часу, таму на некаторыя пытанні адкажам.
маюцца на ўвазе людзі?
Так маюцца людзі, але іншыя істоты таксама маюць права на абарону (кажучы юрыдычнай мовай). Блажен, кто милует скот (спасылку рэальна не дам, але гэта Ветхі Запавет)
Наконт першароднага граха і "віны" Бога. Справа ў тым, хто Хрысціянства (як дарэчы і Іудаізм ветхазапаветны, пра сучасны казаць не буду, каб не памыліцца) лічыць чалавека "ВОБРАЗОМ і ПАДАБЕНСТВАМ БОГА". Дык вось (магу путаць, але) ВОБРАЗ - гэта наяўнасць свабоднай, аўтаномнай волі, магчымасць свабоды выбару. Падабенства - магчымасць творчасці. Гэтым чалавек адрозніваецца ад жывел, якія жывуць па інсцінктам (пчала робіць шасцігранныя соты, а не кубічныя, валавока пляце толькі адзін від гнёздаў і г.д.) і свабоднай волі ў іх няма.
Але свабодная воля як характарыстыка сутнасці чалавека, асабліва першага чалавека, - вельмі страшная рэч, бо чалавек СВАБОДНА можа выбраць існаванне З Богам і БЕЗ Яго.
Богу патрэбная СВАБОДНАЯ любоў чалавека, каб чалавек ішоў да Бога па сваёй добрай волі, а не пад прымусам. Таму чалавек быў створаны свабодным. Але злоўжыванне сваёй воляй (і Бог ведаў аб гэтым, і ведаў аб будучым Сваім Крыжы, але ўсе роўна жадаў і жадае свабоднага імкнення сэрца чалавека) прывяло, што у свет увайшло зло і смерць. Чалавек сам адказаўся ад вечнага жыцця і апынуйся ў смерці. Вось гэта і ёсць першародны грэх, ад якого выратоўвае Хрыстос.
Чаму гэты грэх пераходзіць на нас, бо Адам і Ева нашыя прабацькі, генэтычна хвароба бацькоў пераходзіць на дзяцей.
Але першародны грэх - гэта іманентная якасць чалавека імкнуцца да злога, кожны чалавек мае тую ж свабодную волю і можа СВАБОДНА змагацца з грахом у самім сабе праз прычасце Крыві і Цела Хрыста.
Спадзяюся, што змог адказаць на пытанні.
Наконт насялення зямлі, гэта запавет быць гаспадаром на зямлі і потым даць адказ аб сваёй кіраўнічай дзейнасці. Бо чалавек нібы арандатар, Бог кожнаму дае талент па магчынасцям і потым пытаецца аб гэтым.
Наконт мяча, трэба пашукаць кананічнае тлумачэнне, баюся, што магу памыляцца.
З павагай
С.А.Калінін