Зноў старая песня, што І.А.Ільін быў фашыстам і нацыстам. Звычайны прыем падтасоўкі, маўляў, калі праваслаўнага філосафа назваць фашыстам (нацыстам), то кінецца пляма на рэлігію.никитос пісаў(а)COLONА про прямую обязанность христианина - это уже по книге нациста (или будете отрицать тот факт, что он был фашиствующим "философом"?) Ивана Ильина "О сопротивлении злу силою".
Адразу бачна, што з гісторыяй палітвучэнняў з дапісанта слабавата. Нацызм і фашызм зусім розныя палітыка-прававыя з'явы.
Нацызм - гэта ідэя выключнасці адной нацыі, якая патрабуе рабаўніцтва (вынішчэння) іншых па расавым прыкметам.
Фашызм - гэта рэакцыя на лібералізм, канцэпцыя карпарыўнай дзяржавы з харызматычным лідэрам на чале, падрададкаванне адной усіх адной ідэі, расавага тут нічога няма.
І фашызм, і нацызм, як і камунізм і лібералізм - гэта пэўныя фенамены сацыяльнага жыцця, якія даследуюцца вучонымі. Таму ў даследованнях, асэнсаваннях нічога кепскага няма.
Далей, сацыяльныя рэвалюцыі пачатку 20 ст. скінулі манархічныя рэжымы і на іх руінах паўсталі новыя дзяржавы, якім лібералізм быў не да спадобы. Рэальная дэмакратыя была толькі ў Чэхаславакіі і Брытаніі, пра Швецыю казаць не магу. Іншыя краіны былі аўтарытарнымі, і камуністычнымі (СССР), і фашысцкімі (Іспанія, Італія, Румынія), і нацыстскімі (Германія), што выражала непрыяцце лібералізму.
А тут, увага, зараз мяне будзе чарговы Шматлікі (выратуй, Божа, раба свайго Самвэла і даруй яму яго грахі, бо не ведае, што робіць) папікваць фашызмам. Калі бГітлер (аб гэтым неадначасова чытаў) загінуў пасля аншлюсу Аўстрыі (аб'яднаўшы немцаў у адну дзяржаву і вывеўшы Германіюз крызісу за 5 год), гэта быў бы найвялікшы дзеяч палітыкі. Нашы веды аб нацызму і яго гісторыі ідуць праз прызму Другой сусветнай вайны і таго, што яны нарабілі. Ільін (а тое што ён быў рускім нацыяналістам і думаў пра Расію, маючы на ўваўзе вопыт рэвалюцыі) аналізаваў гітлераўскі рэжым да сусветнай вайны і пэўныя моманты ён, як свядомы і сумленны НЕПАРТЫЙНЫ вучоны, прызнаваў станоўчымі (сацыяльная палітыка, нацыянальнае адраджэнне і г.д.). Але Шматлікі, забываецца, што Ільіну пршлося ў 1938 годзе бегчы з Германіі. Супярэчнасць нацысты збіраліся пераследаваць нацыста

Наконт допіса Тыгры.
Прачытаў. Ну табуіраваная лексіка і хрысціянства наогул не супадаюць, таму пісалі не хрысціяне. Гэта звычайны па-зацаркоўны, калі не казаць антыцаркоўны прадукт віртуальнага свету. Давайце галасаваць за Патрыярха-самурая. А хто будзе галасаваць? Які статус гэтага галасавання? Гэта больш інфармацыйны повад і сцёб.
Што тычыцца мяне, то мне ўсё роўна хто будзе патрыярха, галоўнае, каб ён быў малітвеннікам за Царкву. Вось аб гэтым на свята Божага нараджэння казаў настаяцель храма, куды я звычайна хажу. І аб гэтым нас прасілі маліцца.
Канешне (і форум тут мае шмат прыкладаў), калі з'яўляюцца "праваслаўныя" гарлапаны, якім трэба разбурыць Царкву, ім не даспадобы, што выбіраць будуць цесным колам (ад кожнай епархіі тры чалавекі - епіскап, святар і міранін, выбраныя на епархіяльным сходзе).
Божа, дай нам таго Патрыярха, які будзе лепшым на гэтай цяжкой пасадзе.