Прапаную нам з Вамі дачакацца моманта афіцыйнага зацверджання вучэбнай праграмы курса, каб рабіць высновы наконт усіх мэтаў яго ўвядзенняНазавіце усе![]()

Дзякуй Вам за Ваш погляд. Менавіта для таго й была мною створаная гэтая суполка на форуме, каб даведацца аб поглядах студэнтаў і, магчыма, іншых супрацоўнікаў факультэта.Калі студэнт вывучае экзаменацыйную дысцыпліну, то прэзюміруецца, калі ён яе не можа здаць, то ён будзе адлічаны з факультэта. Іншымі словамі, без ведання экзаменацыйнай дысцыпліны, вы не можаце стаць юрыстам. Таму адразу акрамя гэтага пытання адразу становяцца наяўнымі праблемы абавязковай праграмы ў вну ўвогуле, але гэта не прадмет дыскусіі. Дык вось, галіны права няма (чаму няма, напішу ніжэй), заканадаўства не распрацавана, дактрыны таксама няма, але без вывучэння вы не можаце стаць юрыстам. А што вучыць? Я не думаю, што самі практыкі ў дадзенай сферы ведаюць, што тут выкладаць.
Але зараз скажу па Вашай думцы. Сапраўды, нельга сёння сказаць, што існуе паўнавартасная дактрына беларускага спартыўнага права. Нельга сказаць і таго, што тое заканадаўства ў гэтай галіне, якое існуе сёння ў Беларусі, адпавядае ўсім потрэбам грамадзкіх адносін. Але гэта, на мой погляд, не павінна быць перашкодай для ўвядзення вучэбнага курса. Што будзе ў канцы навучання - экзамен ці залік - гэта не так істотна сапраўды.
Але, па-першае, не магу пагадзіцца з сцвярджэннем, што для існавання вучэбнага курса павінна быць абавязкова ўсталяваная дактрына. Па-другое, не лічу, што калі студэнт ня ведае дысцыпліны, ён не пройдзе экзамен і будзе адлічаны з універсітэта. Я асабіста ведаю мноства прыкладаў, калі студэнт сапраўды ня ведаў дысцыпліны ва ўсёй яе глыбіні, але калі ён быў здольны арыентавацца ў сістэме гэтых ведаў, банальна кажучы, ведаў, што аб чым і дзе што знайсці, то выкладчык гэта бачыў і ставіў станоўчую адзнаку. Разумееце, выкладчыкі, якія пагаджаюцца на свой удзел у вучэбным працэсе па той ці іншай дасцыпліне, у сваёй большасці разумеюць, калі ў галіне чагосьці яшчэ не хапае па прычыне недастаткова доўгага часу, які прайшоў. Але хіба ж гэта павінна стаяць на дарозе навучання?
Думаю, што факультатыў з-за свайго факультатыўнага характару ня будзе здольны ў неабходнай ступені прыцягнуць увагу масавага студэнцтва да праблемаў спартыўнага права ў Беларусі і гэтай галіны права ўвогуле. Галоўная праблема ў тым, што вельмі многія студэнты і нават практыкі-юрысты і навукоўцы-правазнаўцы пакуль не думаюць аб тым, што можа існаваць такое права, як спартыўнае. Яны звыклыя толькі з тым, што існуе традыцыйнае грамадзянскае, адміністратыўнае, канстытуцыйнае і інш. Таму ўвядзенне факультатыва, на мой погляд, не будзе эфектыўным.таму факультатыў - найбольш верны выхад. Пару год паглядзець, што да як, якія праблемы хвалююць, на што звярнуць увагу, а потым рабіць вывады.
А хіба калі вывучаеш юрыдычную псіхалогію, ці не трапляеш на мноства асабістых поглядаў спадарыні Кахнюк? Ці асабістых поглядаз паважанага спадара Чыгіра пры вывучэнні грамадзянскага права? Ці мабыць спадар Калінін не выказвае свае асабістыя погляды на АТП?Не, ну гэта зразумела. Але стыль выкладання заўсёды залежыць ад выкладчыка і гэты стыль не можа не адлюстроўваць асабістых поглядаў на праблемы, тым больш у такой "праблематычнай сферы".
Рэч у тым, што выказванне сваіх асабістых поглядаў тым ці іншым выкладчыкам - гэта нармальная з'ява, нармальны працэс. Хіба ж не цікава будзе студэнтам ведаць асабістае стаўленне выкладчыка на тую ці іншую праблему? Ды й стыль выкладання - гэта толькі стыль выкладання. Вы можаце прытрымлівацца гэтага стылю, але Вы можаце й прачытаць матэрыял у Інтэрнэце ці ў манаграфіях іншых аўтараў. Галоўнае - тое, каб Вы ведалі, аб чым вядзецца гаворка, разумелі гэта і маглі выказаць сваё стаўленне на гэты конт.
Калі я Вас правільна разумею, Вы - прыхільніца наяўнасці выключна нацыянальных дактрынальных поглядаў і навуковых прац як умовы для наяўнасці галіны права ў Беларусі? Думаю, што ў гэтым дачыненні нам ў РФ будзе нядрэнна шмат чаму павучыцца і, у сваю чаргу, ім таксама ёсць чаму павучыцца ў нас у галіне СП.Я памятаю меркаванне свайго выкладчыка па АТП, які казаў, што галіна права, каб называцца такой, акрамя наяўнасці норм павінна быць асэнсавана на дактрынальным узроўні. Гэта акрамя метада і прадмету прававога рэгулявання (хаця тут я згодня, прадмет і метад у СП ёсць). Расійскае спартыўнае права і наша, наколькі я ведаю, адрозніваецца. Хай спачатку спадарка Камянкова () абараніць дыплом, потым дысертацыю, абгрунтуе наяўнасць галіны, яе палажэнні ўспрымуць заканадаўцы і тады можна ўводзіць дадзены курс у якасці абавязковага з экзаменам.
Што датычна Вашай парады наконт абароны дыплома й дысертацыі, ідэя сапраўды выдатная і мы абавязкова да яе яшчэ звернемся
