Беларуская мова-родная мова?

Тэрыторыя беларускамоўнай Суполкі

МадэратарыCOLON Боська, Loki

BUTTON_POST_REPLY
Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 09.08.2007 7:31

Рады дапагчы земляку.
Паспрабуйце пашукаць ў Екацербургу згуртаванне беларусаў. Думаю, што нейкая суполка там павінна быць - горад вялікі. Калі, то паспрабуйце яе стварыць. Думаю, што сярод УрДзЮА будуць студэнты, якія маюць беларускія карані, чым змагу - дапамагу.

Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Паведамленне Аляксандр » 09.08.2007 10:26

Так. У нас ёсць нацыянальная аўтаномія беларусаў - "Белур", толькі, вось бяда, на тэлефонныя званкі яны не адказваюць, быццам супока гэта ўвогуле не існуе. Я яшчэ ўчора спрабаваў шукаць Караткевіча, але, як заўсёды (штосці мне не шанцуе), знаходжу толькі Дзікае паляванне караля Стаха, але рамана "Каласы пад сярпом тваім" нідзе няма, нават на беларускай палічцы... Вынікае пытанне, мне варта чытаць гэты раман, мабыць надта рана, не здольны я яго ўразумець?

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 09.08.2007 10:55

Караткевіча чытаць варта заўседы.

Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Паведамленне Аляксандр » 09.08.2007 14:13

Што жа, абнадзейвае... Я думаў, што ведаў маіх недаволі. Здолею. напэўна, толькі б знайсці яго. Роўна год таму я быў у Мінску (Менску, як Вам даспадобы), цудоўны прыгожы горад, адно толькі мяне засмучала: амаль няма беларускамоўных жыхароў... Мабыць, не сусрэціліся яны мне? Пытаю па-беларуску, а мне адказваюць: "Что Рэфэ?"

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 09.08.2007 14:58

Гэта рэальная праблема, таму тут і ёсць беларускамоўная суполка.

Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Паведамленне Аляксандр » 09.08.2007 15:59

Гэта непасрэдна ўплывае на становішчу ў Расіі: шмат чаго можна знайсці ў нашых кнігарнях па украінскай, балгарскай, нават літоўскай мове, але нічога ці амаль нічога няма па беларускай. Я даўно заўважыў тэндэцыю: калі дзяржава пачынае вясці сваю (варожую адносна Расіі) палітыку, на прылаўках паяўляюцца всялякія кнігі па культуры гэтай дзяржавы. Яскравы прыклад- Грузія. Іх мову зараз можна вывучаць, бо літаратуры даволі!

Аватара карыстальніка
DRAGON
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 127
ЗарэгістраваныCOLON 28.10.2006 18:26
АдкульCOLON Менск
CONTACTCOLON

Паведамленне DRAGON » 18.09.2007 16:20

Старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч выступіў на абарону беларускай мовы.


Ён падтрымаў ініцыятыву шэрагу беларускіх дэмакратычных актывістаў, якія дамагаюцца права запаўнення ўсіх афіцыйных дакументаў на адной дзяржаўнай мове на выбар.

Нагадаем, паводле Канстытуцыі ў Беларусі дзве дзяржаўных мовы – беларуская і руская.

“Адказнасць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў”, заявіў Васілевіч. Ён адзначыў, што ў Канстытуцыйны суд нярэдка прыходзяць скаргі на тое, што ў суды не прымаюць заявы, напісаныя па-беларуску.

Рыгор Васілевіч заклікаў суддзяў карыстацца беларускай мовай на патрабаванне ўдзельнікаў працэса.
БелаПАН
Vita sine libertate, nihil
Усё роўна нас не спыняць!!!

Аватара карыстальніка
Loki
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 600
ЗарэгістраваныCOLON 31.10.2005 8:27
CONTACTCOLON

Паведамленне Loki » 18.09.2007 19:46

Гэты заклік мае непрымусовы характар, як я зразумеў?
Сообщение заговорено!
Модерирование оного сообщения приведет к половому бессилию и неизлечимым венерическим заболеваниям.

Аватара карыстальніка
DRAGON
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 127
ЗарэгістраваныCOLON 28.10.2006 18:26
АдкульCOLON Менск
CONTACTCOLON

Паведамленне DRAGON » 18.09.2007 20:21

Хутчэй рэкамендацыйны, чым абавязковы...але ж я думаю слова старшыні Канстытуцыйнага суда мае вялікую моц :)
Будзем спадзявацца што суды прыслухаюцца, але ж калі адмовяць можна будзе напісаць скаргу на дзеянні суда, у кнізе скаргаў, вось так... :wink:
Vita sine libertate, nihil
Усё роўна нас не спыняць!!!

Аватара карыстальніка
Litvic
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 96
ЗарэгістраваныCOLON 14.10.2005 17:03
АдкульCOLON Менск

Паведамленне Litvic » 20.09.2007 19:59

DRAGON пісаў(а)COLONБудзем спадзявацца што суды прыслухаюцца, але ж калі адмовяць можна будзе напісаць скаргу на дзеянні суда, у кнізе скаргаў, вось так... :wink:
сумна:радуемся таму,чаму радавацца не павінны,бо гэта павінна быць нармальным і натуральным
Малюнак

Аватара карыстальніка
DRAGON
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 127
ЗарэгістраваныCOLON 28.10.2006 18:26
АдкульCOLON Менск
CONTACTCOLON

Паведамленне DRAGON » 20.09.2007 20:25

Litvic
А што рабіць калі гэта не нармальна, калі руская мова гучыць паўсюль, нават па дзяржаўнаму тэлебачанню, а беларускую мову пачуць можна вельмі мала...таму так і атрымоўваецца Малюнак
Vita sine libertate, nihil
Усё роўна нас не спыняць!!!

Аватара карыстальніка
Moorray
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1419
ЗарэгістраваныCOLON 05.03.2005 10:50
АдкульCOLON Черррнобыльские вересковые пустоши. 315 км. на юго-восток... на Истинный Полдень.
CONTACTCOLON

Паведамленне Moorray » 21.09.2007 0:16

Аляксандр, амаль увесь Караткевич ё с ц ь у библиятэцы имя Ленина, у той, што за ЦУМам. На беларускай и на рускай мовах.
\Прабачце. Тут няма беларускай размяркоуки клавиятуры. И ангельскай таксама. Жах...\

Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Паведамленне Аляксандр » 25.09.2007 18:47

За ЦУМам??? Бібліятэка імя Леніна??? Не, у маім горадзе гэткіх установаў няма. Дзякуй за параду. Я паспрабую знайсці Каратекевіча ў Екацерынбургу....

Аватара карыстальніка
Loki
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 600
ЗарэгістраваныCOLON 31.10.2005 8:27
CONTACTCOLON

Паведамленне Loki » 25.09.2007 22:09

Нічога сабе, далекавата вы забраліся)
А як наконт спампаваць Караткевіча ў сеціве?
Сообщение заговорено!
Модерирование оного сообщения приведет к половому бессилию и неизлечимым венерическим заболеваниям.

Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Паведамленне Аляксандр » 28.09.2007 21:56

Я блага разумею. напэўна... Я шукаў Караткевіча (ягоныя творы) у інтэрнэце. нічога няма....

BUTTON_POST_REPLY

Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: 1 і 0 гасцей