здрада №1

Тэрыторыя беларускамоўнай Суполкі

МадэратарыCOLON Боська, Loki

BUTTON_POST_REPLY

ці здраджвалі вы калі-небудзь сваёй дзяўчыне(хлопцу)

так, і лічу гэта нармальным
3
23%
так, але перажываю
3
23%
не, але калі спатрэбіцца - здраджу
1
8%
не, лічу гэта недапусцімым
6
46%
 
Усяго галасоўCOLON 13

Аватара карыстальніка
джеки чан
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 134
ЗарэгістраваныCOLON 17.11.2006 22:35
АдкульCOLON China

здрада №1

Паведамленне джеки чан » 15.12.2006 18:42

а я вось тут вырашыў адчыніць тэмку пра здраду. прычым, хаця апытанне толькі пра супрацьлеглы пол, тут я прапаноўваю пагаварыць пра здраду як дзяўчыне, так і Радзіме, і бацькам і наогул.
хто што скажа?
опачки

Аватара карыстальніка
Loki
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 600
ЗарэгістраваныCOLON 31.10.2005 8:27
CONTACTCOLON

Паведамленне Loki » 15.12.2006 22:17

Мой голас у апошнім варыянце апытання. Ніколі не здраджваў і лічу здраду недапушчальнай з'явай.
Сообщение заговорено!
Модерирование оного сообщения приведет к половому бессилию и неизлечимым венерическим заболеваниям.

Аватара карыстальніка
DRAGON
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 127
ЗарэгістраваныCOLON 28.10.2006 18:26
АдкульCOLON Менск
CONTACTCOLON

Паведамленне DRAGON » 15.12.2006 23:58

Здрада гэта дрэнна...ніколі не здраджваў, не здраджваю і не буду здраджваць...як дзяўчыне так і Радзіме :)
Vita sine libertate, nihil
Усё роўна нас не спыняць!!!

Аватара карыстальніка
А Баба-Яга против
Корабельный секретарь
ПаведамленняўCOLON 414
ЗарэгістраваныCOLON 06.12.2006 19:49
АдкульCOLON Адтуль, а там гэта вам не тут.
CONTACTCOLON

Паведамленне А Баба-Яга против » 16.12.2006 23:26

А зараз, калі ласка, растлумачце, што вы маеце на ўвазе, калі гаворыце аб здрадзе.
Самое большее, что мы можем дать друг другу – это кусочек тепла.

Аватара карыстальніка
Loki
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 600
ЗарэгістраваныCOLON 31.10.2005 8:27
CONTACTCOLON

Паведамленне Loki » 17.12.2006 0:00

Спачатку патлумач - што незразумелага?
Звычайна пад здрадай разумеюць прыкладна адну з'яву...
Здрада - яна і ў Афрыцы здрада.
Сообщение заговорено!
Модерирование оного сообщения приведет к половому бессилию и неизлечимым венерическим заболеваниям.

Аватара карыстальніка
А Баба-Яга против
Корабельный секретарь
ПаведамленняўCOLON 414
ЗарэгістраваныCOLON 06.12.2006 19:49
АдкульCOLON Адтуль, а там гэта вам не тут.
CONTACTCOLON

Паведамленне А Баба-Яга против » 17.12.2006 0:17

Я лічу што здрадзіць можна толькі сябе самаму, другому - нельга, бо мы - не маемасць. Вернасць некаму прадмету - абяцанне дакранацца толькі да яго - нейкае, імха, глупства.
Самое большее, что мы можем дать друг другу – это кусочек тепла.

Аватара карыстальніка
Loki
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 600
ЗарэгістраваныCOLON 31.10.2005 8:27
CONTACTCOLON

Паведамленне Loki » 17.12.2006 1:33

Не ведаю ніякай вернасці прадмету. Веру ў вернасць чалавеку.
Якім чынам па-твойму можна здрадзіць сабе самому?
Сообщение заговорено!
Модерирование оного сообщения приведет к половому бессилию и неизлечимым венерическим заболеваниям.

Аватара карыстальніка
DRAGON
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 127
ЗарэгістраваныCOLON 28.10.2006 18:26
АдкульCOLON Менск
CONTACTCOLON

Паведамленне DRAGON » 17.12.2006 3:12

Растлумачце, чаму немагчыма здрадзіць чалавеку, асабліва каханаму...як раз такі і магчыма, але як я пісаў вышэй гэтага рабіць нельга... 8)
Vita sine libertate, nihil
Усё роўна нас не спыняць!!!

Аватара карыстальніка
А Баба-Яга против
Корабельный секретарь
ПаведамленняўCOLON 414
ЗарэгістраваныCOLON 06.12.2006 19:49
АдкульCOLON Адтуль, а там гэта вам не тут.
CONTACTCOLON

Паведамленне А Баба-Яга против » 17.12.2006 13:39

Знайшоў-такі руска-беларускі слоўнік, зараз растлумачу, што я меў на ўвазе.
Цікава, што вы, шаноўныя не далі азначэння слова здрада.
Дзяўчына і хлопец разам, глядзяць адзін на аднаго закаханымі вачыма, мілуюцца, ходзяць пад руку, у іх усе добра. Усе ведаюць, што Саша толькі з Машай і Маша ад Сашы ні на крок (усе імёны выдуманыя). Саша кажа Машы, што яны разам назаўжды, што іншых для яго не існуе, што яна - яго жыццё і г.д. (успомніце сваё першае (перадапошняе) каханне).
Потым быццам штосьці змянілася (як хлопец зраблю хлопца тым - хто здрадзіць, але ён не заўседы - ініцыятар расставання радыкальнымі метадамі), яна бачыць, што ен паварочвае галаву ў бок іншых дзяўчын, што стаў казаць меньш ласкавых слоў, што (калі ласка, увага) той малюнак, якой яна ўжо намалявала ў сваёй (сваёй) галоўцы, не падобны на рэальнасць. І яна разумее, ён здраджвае ёй (спачатку на падсвядомым узроўні, калі не было (так званай) фізічнай здрады, потым "усе зразумела, ты закаханы ў іншую", ты мне здрадзіў, ты - *** (любое слова, якое прыходзіць вам у галаву, мне не прыходзіць аніводнага, я не згодны з ёй)). Нарэшце, Сашу бачылі не з Машай, а з Дашай. Маша пра гэта даведалася і яна лічыць што ёй здрадзілі. Такім чынам, яна лічыць, што Саша быў яе святыняй (па Казлову), ці (як лічу я) як яе маемасць. Што да Сашы магла дакранацца толькі яна, Маша, астатнім нельга. Таму зараз Саша стаў прадметам, які прайшоў праз чужыя рукі, "апаганенай" (калі я раблю памылкі, калі ласка, папраўце) святыняй.
Другі варыянт, ей не хапае Сашы, яна лічыць, што так рабіць нельга, бо яго аднаго не хопіць на яе і на іншую дзяўчыну, і яна як дзіця, у якога адабралі цацку.

Здрада і вернасць не звязаныя паміж сабой. Чаму змяніць нешта, а здрадзіць камусьці? Чаму слова "преданный" камусьці гучыць як аддадзены, чаму слова "преданный" кімсьці гучыць інакш, можа гэта гульня словаў, ці, наадварот, гэта камусьці патрэбна, каб мы былі адданыя ў палон сваёй недалекасці і верылі незразумела ў што.
Вось я - мая маемасць, я для сябе - святыня, і калі-некалі я магу адступіцца ад свайго я, дзеля нейкасьці, гэта значыць, здрадзіць сабе. (толькі суб'ектыўнае пачуцце, нікога іншага не абвінавачваю ў такім выпадку, толькі сваё глупства).
Дзякуй.
Самое большее, что мы можем дать друг другу – это кусочек тепла.

Аватара карыстальніка
Loki
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 600
ЗарэгістраваныCOLON 31.10.2005 8:27
CONTACTCOLON

Паведамленне Loki » 17.12.2006 17:09

Не згодны з усім вышэйнапісаным. У адносінах да мяне гэта непрыймальна. У мяне іншая сістэма каштоўнасцей, таму для мяне гэта глупства. Не хачу і не маю часу распісваць чаму так, проста так ёсць.
Сообщение заговорено!
Модерирование оного сообщения приведет к половому бессилию и неизлечимым венерическим заболеваниям.

Аватара карыстальніка
Боська
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 724
ЗарэгістраваныCOLON 20.10.2005 0:37
АдкульCOLON з-пад Менску
CONTACTCOLON

Паведамленне Боська » 17.12.2006 22:49

А Баба-Яга против пісаў(а)COLONЧаму змяніць нешта, а здрадзіць камусьці?
тое, пра што кажаш ты - нармальна.
а здрада - гэта калі Саша працягвае сустракацца з Машай, пры гэтым патаемна спіць з Дашай (выбачайце за прамату).
сор должен сидеть в избе (с)

Аватара карыстальніка
джеки чан
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 134
ЗарэгістраваныCOLON 17.11.2006 22:35
АдкульCOLON China

Паведамленне джеки чан » 18.12.2006 2:10

а як наконт здрады Радзіме?
опачки

Аватара карыстальніка
Жменік
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 71
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 0:42
АдкульCOLON сам не памятаю

Паведамленне Жменік » 18.12.2006 2:20

усялякая здрада, на мой погляд, рэч адносная. Джэкі, для цябе наогул што такое здрада: можа танец, можа пацалунак(наконт дзяўчынаў); можа продаж сакрэтнай інфармацыі іншым краінам, а можа і простая эміграцыя(наконт Радзімы)?
"чалавек, што цэгла: абпальваючыся ён становіцца цвярдзей" Б. Шоў.

Аватара карыстальніка
Неточка
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 29
ЗарэгістраваныCOLON 20.10.2006 18:28

Паведамленне Неточка » 19.12.2006 3:02

Loki пісаў(а)COLONМой голас у апошнім варыянце апытання. Ніколі не здраджваў і лічу здраду недапушчальнай з'явай.
DRAGON пісаў(а)COLONЗдрада гэта дрэнна...ніколі не здраджваў, не здраджваю і не буду здраджваць...як дзяўчыне так і Радзіме

Хлопцы, я ўражана! Сапраўды! Мяне толькі адно цікавіць: ці добра вы падумалі, ці ўсі падзеі свайго жыцця перагледзелі, перш чым так упэўнена напісаць такія словы. Не, я згодна з тым, што здрада - гэта недапушчальна, дрэнна, нізка, непрыгожа, ... і г.д. Але я, на жаль, не магу сказаць так пра сябе. Я імкнуся да гэтага, несумненна, працую над сабой, аднак... чалавеку ўласціва рабіць памылкі. Ён ведае, што апасля будзе шкадаваць, праклінаць сябе, прасіць прабачэння, але здараюцца у жыцці такія хвіліны, калі розум за дзеяннямі не паспявае (альбо проста не хоча гэта рабіць). Так было і са мной...(Хаця слова "здрада" у адносінах да гэтага выпадку ўжыта не ў самым прамым сэнсе.) О, як сорамна было мне апасля , асабліва калі ўлічыць, што па істоце сваёй я чалавек прамы і хлусіць не люблю, да і не ўмею. Як цяжка было глядзець у дарагія мне вочы і не мець магчымасці адвесці позірк, бо гэта адразу б мяне выдала. Я не мела права расчараваць Яго, бо Ён верыў мне больш, чым сабе... Ужо больш як паўгода таму шляхі нашы разышліся зусім па іншых прычынах, але Ён да гэтага часу нічога не ведае, а мне ўсё гэтак жа сорамна. І ўсё роўна я не магу з упэўненнасцю сказаць, што я нікому ніколі больш не здраджу, бо, як кажуць, "от сумы и тюрьмы..."(не ведаю, як "сума" па-беларуску, "торба" хіба?). Я магу толькі да гэтага імкнуцца... Дарэчы, тычыцца гэта не толькі адносін паміж хлопцам і дзяўчынай. Таму, калі вы сапраўды ніколі нікому не здраджвалі, то вам ёсць чым ганарыцца. А мабыць, уся справа ў тым, што мы па-рознаму разумеем паняцце "здрада"? Бо здрадзіць можна не толькі фізічна, але і ў думках, можна зрабіць гэта ненаўмысна альбо ў стане самага сапраўднага афекту...

"от сумы и тюрьмы..." - ад астрогу няма перасцярогу

Аватара карыстальніка
джеки чан
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 134
ЗарэгістраваныCOLON 17.11.2006 22:35
АдкульCOLON China

Паведамленне джеки чан » 19.12.2006 10:31

а мне падаеца словы "ніколі не здраджваў, не здраджваю і не буду здраджваць" - поўнае глупства. як кажа мой сябар - "на 100% упэўненыя толькі дурні".
вось вам прытча:
аднойчы малады чалавек гутарыў з бацюшкай. бацюшка кажа:
- ці грэшны ты, сын мой.
- вядома грэшны, а хто ж з нас не грэшны.
- а ці не баішся ты трапіць у пекла за свае грахі.
- баюся, але у мяне ёсць час пакаяцца.
- дык пойдзем да споведзі.
- не, не сёння, як-небудзь у іншы раз. да смерці яшчэ паспею спаведаццца.
- а ты ведаеш, калі памрэш?... а можа гэта здарыцца праз 10 хвілін? ці ты збіраешся жыць вечна?...
- пойдзем да споведзі....
опачки

BUTTON_POST_REPLY

Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: 2 і 0 гасцей