Беларускія пісьменнікі

Тэрыторыя беларускамоўнай Суполкі

МадэратарыCOLON Боська, Loki

BUTTON_POST_REPLY
triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Беларускія пісьменнікі

Паведамленне triller-ak » 31.03.2007 23:20

Любоў да Караткевіча нельга параўнаць ні з чым другім...

Я пішу гэтыя радкі на паперы, салёнай ад марскога ветру. Мора, цёмна-сіняе, у рэдкіх белых карунках, разбіваецца аб вялікі камень, на якім я ляжу, усплёсквае пенай і трапляе мне на ногі, а калі пашанцуе, - толькі аднымі пырскамі, - падае мне на спіну.
Халодныя, як апёк, пацалункі салонай марской вады.
А зямля вакол сухая, парэпаная, як далонь малпы, попельна-шэрая або блакітная. І сярод гэтай сухмені вялізны, аж да Турцыі, і глыбокі, аж да апошняга дна, наскрозь сіні празрысты крышталь - найчысцейшай вады. Мора пахне ёдам і водарасцямі, зямля - пылам, сухой калючкай, нагрэтым мармурам, карыцай і перцам, сухім авечым памётам.
Іліядай!
Я прыкрываю паперу сваім целам. А вада імчыцца справа і злева ад мяне, ірвецца ў бухту, разбіваецца аб скалы, нясе з сабою, як тысячы тысяч год, дымныя агаты, зеленаватыя халцэдоны і вінна-празрысты (як маладое тутэйшае віно) сердалік.
Часам у глыбінях мільгане сіняе вераценца скумбрыі, па распаленых, пахучых баках каменя бегаюць цікаўныя крабы, а мора наступае і адступае, і мой камень, здаецца, гайдаецца ў вадзе, то вырастаючы, то апускаючыся, звонкі, як бронзавы карабель арганаўтаў, неўміручы "Арго".
Падымаю вочы і заўважаю - далёка! - празрыстае дрэўца гледычыі. Вялізныя сухія струкі на ім - як вязкі скручаных цёмных змей.
Уздымаю вочы яшчэ вышэй - і тады бачу, як на вяршыні Карадага, на вяршыні Святой Гары, спакойна спачываюць два маленькія празрыстыя воблачкі. Уначы над Карадагам узыдзе месяц, асвеціць іх, і кожнае заззяе празрыстым, слаба-ружовым і вінным, жамчужным святлом - як сердалік.
Але галоўнае - мора!
Гэта тое самае мора, у якое ўпадае мой Дняпро.
І ён, і яшчэ тысячы, тысячы рэк, ручаін і проста струменьчыкаў аддаюць мору ваду, адбіткі берагоў, якія яны бачылі на ўсім сваім шляху, каламуць, колер вод, галіны, лісце сваіх лясоў і траў і, нарэшце, саміх сябе, сваё жыццё.
Мы нясём у гэта мора ўсё добрае і злое, што мы бачылі, мы нясём у яго сваё жыццё, нават больш - сваю душу.
І кожны ўпадае па-свойму. Адна рака здаўна-давён ведае, у якое мора яна плыве, другая - з цяжкасцю прабівае сабе шлях. Адна бачыць мора з самых сваіх вытокаў, другая - пакутліва і доўга, вельмі доўга, шукае яго. Трэцяя губляецца ў пясках, перасыхае і гіне, так і не заўважаючы марскіх хваль. А чацвёртая нечакана, яшчэ за хвіліну не ведаючы нічога, падае ў яго, як струменьчык вады ў сердалікавую бухту.
Я ляжу на гарачым змаршчакаватым камені і думаю, ці не досыць мне вадзіць без дарогі тонкі, дзіцячы струменьчык жыцця майго дарагога хлопца. Наперадзе, вядома, яшчэ скалы, у якіх трэба пратачыць сабе дарогу, пяскі, у якіх трэба не высахнуць, зграбныя, як дзяўчаты, вербы, карані якіх трэба напаіць, і палі сеч, з якіх трэба літасціва змыць кроў.
Але няхай ён хаця б здалёк, хаця б дажджавой кропляй на лісціку дняпроўскага явара, кропляй, якая праз хвіліну ўпадзе ў крыніцу, убачыць далёкае-далёкае мора, да якога ляжыць ягоны шлях. Яму так будзе лягчэй. І нясцерпна больш цяжка. Бо, пабачыўшы мора, чалавек перастае быць дзіцем, чалавек робіцца чалавекам.
Не трэба адгаворваць. Час. Хай шпарчэй пабяжыць вада. Досыць маруднасці. Іначай доўга, занадта доўга давядзецца бегчы.
А мора чакае. І няхай ручаінка ўбачыць яго нечакана, бо так было тады з кожнай ручаінкай, бо яны не ведалі, якое мора чакае іх, і падалі туды, яшчэ не ведаючы аб існаванні мора, кожная паасобку, зрываючыся з замшэлых скал, як звонкі струменьчык у сердалікавую бухту.
Часам так бывае i цяпер. Тады гэта здаралася толькi так.
Спяшайся, цурок вады! Мора чакае! Мора шуміць пада мной!



...Я спускаўся з верхавіны Святой Гары. Было позна, і сонца даўно села за горы. Ломячы дубняк, ступаючы на жорсткія падушкі каменяломкі, я ішоў ніжэй і ніжэй, туды, дзе над бухтай гарэлі неверагодна сінія агні.
Пайшла сухая горная трава. Справа ад мяне, на строме, узносіўся ў неба Чортаў Капыт.
Я выбраўся на дарогу і шпарка пакрочыў уніз.
Паўзлі па схілах шэрыя плямы, і прыглушана далятала адтуль "глок-глок" званочкаў авечых чарод.
Цяпер я спусціўся нізка, і вакол былі адны змаршчакаватыя горы.
Нешта цьмянае з'явілася абок мяне: слабы яшчэ, невыразны на шэрым цень. Мой цень. І я падумаў, якія яны былі бедныя, нягледзячы на багацце, тыя, што аджылі пад маім пяром. Якія вартыя жалю! Як цень.
А цень з'явіўся і цяпер усё гусцеў і гусцеў, бо месяц, уздымаючыся над светам, ярчэў і наліваўся святлом.
У лагчыне пусцелі каменныя каробкі нейкіх нізкіх будынін, што зараслі шыпшынай і калючкамі. І гэта было як на Марсе, дзе пяскі заносяць руіны старых гарадоў. А месяц нараджаў у будынінах цені і рабіў змаршчакаватую глебу ўзгор'яў зусім блакітнай.
І раптам вялікае шчасце нарадзілася ў сэрцы. Я жыў і я ішоў паміж руін, пад гэтым блакітным месяцам, я прадзіраўся праз калючкі, што аж парыпвалі пад ветрам ад мёртвай сухасці. І я ішоў насустрач таму, аб чым ведаў у гэтай цясніне адзін я. Толькі адзін.
Я мінуў цясніну, і пасля водару сухой зямлі, калючак і палыну цёплы, раскошны, бязмежны водар мора, яго няспынны шум напоўніў мне вушы і сэрца.
Мора гарэла месячным агнём між сухіх скал.
...І ўсе гэтыя дні і ночы я жыў ім, нават калі не бачыў яго.
Жыў у скалах, жыў у стэпах, жыў сярод цяснін.
І часам, прачнуўшыся ўначы і бяссонна лежачы з расплюшчанымі вачыма, або познім вечарам, пішучы за сваім сталом, я ўздрыгваў ад нечаканага адчування холаду і дзікай асенняй самоты.
Таму што за вокнамі стаяў глухі шум, які бывае ў нас толькі позняй восенню, калі парывы ветру бягуць па голых верхавінах няўтульных дрэў.
А потым мне адразу рабілася цёпла, і я ўспамінаў і ўсміхаўся сам сабе ў цемры, бо гэта было - Мора! (с) Каласы пад сярпом тваім
Апошні раз рэдагавалася 1 triller-ak, усяго рэдагавалася 1 раз(а).
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Паведамленне triller-ak » 31.03.2007 23:22

Сёння ўначы яна з'явілася да мяне, быццам жывая, быццам зусім не памерла. Ды так яно і было.
Яна была ў сваёй мантыльі... Цёмна-блакітныя ў зелень, як марская вада, вочы глядзелі на мяне горка. I ледзь бачны быў ля скроні маленькі белы шнар, а ля ключыцы - другі. Дзіўна было, што яны зажылі.
За ёю былі тысячы зор, але яна глядзела на мяне. Варухнуліся горкія вусны.
- Нашто ты зрабіў гэта? - сказала яна ціха, і голас яе ляцеў нібы з глыбінь сусвету.
- Што? - спытаў я, хоць ведаў усё.
- Нашто выставіў мяне перад усімі? Ты не ведаеш, мне балюча пазнаваць сябе, бачыць на сабе позіркі людзей, бо тое, што аддаюць толькі каханаму, стала цяпер набыткам усіх. Як ты мог? Мне так страшна і так балюча.
- I мне таксама, - сказаў я. - Але хіба невядомы мне жорсткі мастак не выставіў сваёй каханай у вобліку мілоскай Венеры... Яна таксама была жывая, і ёй страшна і балюча было бачыць сябе ў статуі... I скульптару было горш за яе, але іначай ён не мог. Ён ішоў праз знішчэнне яе маленькага асабістага гонару - да ўслаўлення яе вялікага гонару ў вяках. I ўжо не яна стаяла перад людзьмі, а сімвал Жанчыны.
Яна маўчала, і зоры мігцелі за яе распушчанымі валасамі і ў іх.
- Потым, каму да гэтага справа цяпер? - нечакана ўсміхнуўся я. - Каму справа да яе жывых пакут? I каму будзе справа да цябе праз тысячу год, жанчына? (с) Каласы пад сярпом тваім
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Паведамленне triller-ak » 31.03.2007 23:23

Гэта была візантыйская Беларусь!
Гэта быў край паляўнічых і намадаў, чорных смалакураў, ціхага, такога прыемнага здалёк, звону забытых цэрквачак над дрыгвой, край лірнікаў і цемры.
У той час якраз падыходзіў да канца доўгі і балючы працэс вымірання нашай шляхты. Гэта смерць, гэта гнаенне зажыва цягнулася доўга, амаль два стагоддзі.
І калі ў васемнаццатым шляхта памірала бурліва, з дуэлямі, памірала на саломе, прамантачыўшы мільёны, калі у пачатку дзевятнаццатага паміранне яе яшчэ было авеяна ціхім сумам забытых палацаў у бярозавых гаях, то ў мае часы гэта было ўжо не паэтычна і зусім не сумна, а брыдка, часам нават жахліва ў агалёнасці сваёй.
Гэта было паміранне байбакоў, якія занурыліся ў свае норы, паміранне жабракоў, продкі якіх былі адмечаны ў Гарадзельскім прывілеі, а самы яны, хоць і жылі ў багатых, напаўразбураных палацах, насілі ледзь не кажухі, хоць гонар іх быў нязмерны.
Гэта было адзічанне без прасвятлення: брыдкія, часам крывавыя ўчынкі, прычыну якіх можна было шукаць толькі на дне іх, блізка або занадта далёка адзін ад аднаго пасаджаных вачэй, вачэй вылюдкаў, дэгенератаў. (с) Дзікае паляванне караля Стаха.
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Паведамленне triller-ak » 31.03.2007 23:24

… ― Але позна. Ўсё на свеце позна прыходзіць. Вы занадта жывы. Ідзіце да свайго народа, да тых, хто жыве, галадае і смяецца. Ідзіце перамагаць. А мертвым пакіньце магілы…
Я раззлаваўся да непрытомнасці.
― А вы не мой народ? А гэтыя людзі, запалоханыя і галодныя, гэта не мой народ? … А гэтыя праклятыя Богам балоты, дзе чыніцца мярзота, гэта не мая зямля? А дзеці, якія плачуць уначы, пачуўшы пошчак капыт дзікага палявання, якія дрыжаць ад жаху ўсё жыццё, гэта не дзеці маіх братоў?... (с) Дзікае паляванне караля Стаха.
Апошні раз рэдагавалася 1 triller-ak, усяго рэдагавалася 31 раз(а).
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Паведамленне triller-ak » 31.03.2007 23:25

…Галоднаму не даюць хлеба, яго хлеб аддаюць салдату, які страляе ў яго за тое, што ён галодны. Дзяржаўная мудрасць! І гэтыя няшчасныя маўчаць. За якія грахі караешся ты, мой народ, за што ты мяцешся па ўласная зямлі, як асенняе лісце? Які забаронены яблык з’еў першы Адам майго племя?
Адны жэрлі не ў сябе, другія паміралі пад іхнімі вокнамі. Вось павалены крыж над адным, які шалеў ад тлушчу, а вось паміраючы дзіцёнак… (с) Дзікае паляванне караля Стаха
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Паведамленне triller-ak » 31.03.2007 23:25

Ён ідзе да мяне і да друга,
як сцішаны вецер,
галаву падстаўляе,
спадзяецца, што сэрца кране:
“Вы мяне не зачэпіце?
Вы мяне сберажэце?
Пашкадуйце мяне!
Калі ласка….
Пашкадуйце мяне…

… Мы ўсё ж пастараемся зберагчы цябе. Мы зберажом. І зубраў, і чалавечнасць, і старыя вежы, і ўсплёскі бабра, і святую цішыню Пушчы.
Тады будзе мір усім. Усяму жывому. Не будзе каменя ў запазусе і прыхаваных стрэльбаў. Настане такі час. І вось тады ўся зямля, паўсюль, дзе ёсць нечапаныя стэпы, горы, першабытныя лясы, уся зямля стане падобная да цябе, Пушча, бо паўсюль будуць берагчы зямлю, як берагуць яе зараз тут. І прырода адплоціць дабром… (с) Зямля пад белымі крыламі
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Паведамленне triller-ak » 31.03.2007 23:26

Бог дзяліў між народамі землі. Адным – тое, другім – тое. Прыйшлі беларусы… Вельмі ж пану богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: “Рэкі вам даю поўныя, пушчы – нямераныя, азёры – нялічаныя. Спёкі ў вас ніколі не будзе, але і холаду – пагатоў. Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, ў голад шмат багацейшыя людзі будуць да вас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта. А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках –касякамі, пчолы ў борцях – мільёнамі. А травы – як чай. Не будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці – дужыя, сады – багатыя, грыбоў да ягад – заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку, песні, вершы – здатныя. На дойлідства – таксама. І будзеце вы жыць да жыць, ну як…” Тут яго Мікола ў бок штурхае: “Пане божа, ды вы падумайце. Гэта ж вы ім рай аддаеце! Гэта ж вы… бо-жа мой! Ды яны пры іхняй языкатасці туды з сапраўднага раю ўсіх перавабяць! Яны ж языком менцяць – дай бог нам з вамі”. Бог падумаў, крактануў, але назад адбіраць не будзеш. Сапраўды, ёсць ужо яна, зямля. Ані бягуць – лес варушыцца.. Рыба чаўны з вады выціскае. Дрэвы – да сонца. “Добра, ― кажа, ― зямля будзе рай. А каб не занадта вы перад маім раем ганарыліся – дам я вам найгоршае ва ўсім свеце начальства. Яно вам таго раю трохі збавіць дый пыхі трохі-трохі вам саб’е. Гэта вам для раўнавагі”. (с) Зямля пад белымі крыламі альбо Каласы пад сярпом тваім
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Паведамленне triller-ak » 31.03.2007 23:33

як часам цягне на філфак...

Вочы.
Што было ў гэтых вачах, Бекеш не ведаў, не разумеў, не мог спасцігнуць. Слабы цень чагосьці такога жыў толькі ў вачах ягоных сяброў і – ён ведаў гэта – у яго самога. Але толькі слабы цень. Але толькі ў падобных ім, а больш ні ў каго на зямлі.
Што гэта было? Магчыма, Разуменне. Разуменне ўсіх і ўсяго. Тое, чым не валодае ніхто. А можа, і нешта другое. Бекеш не ведаў. Але, уражаны, ён увесь, да дна, здрыгануўся, нібыта зразумеўшы сябе, нібыта зразумеўшы многае, а на адно імгненне – усё.
Вочы!
Братчык глядзеў на прыўкраснага юнака ў берэце і разумеў, што з ім. Непераймальная, непараўнаная грымаса-ўсмешка перакрывіла ягоны твар.
Бекеш, амаль непрытомны, учапіўся пальцамі ў мур.
Вочы...
Шэсце мінула.
– Што з табой, Кашпар, сынок? – трывожна спытаў брат Альбін.
– Ты бачыў? Я ўпершыню ўбачыў яго так блізка. Альбін, мы памыляліся. Альбін, гэты чалавек не ашуканец, не махляр. Альбін, ён нават не самазванец. Ён мае права, чуеш? Гэта чалавек, Альбін. Такі, якім павінен быць чалавек. І вось гэтага чалавека забіваюць. Дзе праўда, Альбін? Дзе Бог?
Ён нібы захлынаўся:
– Гэтыя вочы... Ты бачыў? І рагоча гэтае быдла. Рагоча... рагоча... ра-го-ча. – Ён ударыў сябе кулаком па галаве. – Як жа мы прамінулі яго? Як не падышлі? А ён пытаў пра вялікага маэстра? Закаранелі ў сабе. Чалавека не ўбачылі. Здрадзілі... Рагочуць. Нашто ж Дантэ жыў, Бацічэлі, Катул?! Нашто, калі дарэмныя ўсе мукі?!. Вочы... Гэта ж усё адно як... усяго Ча-ла-века тысячы год распінаюць! Святасць ягоную!.. А ён усю веліч і нізасць свету бачыць. А яго... Пане Божа, гэта ж багахульства!!! (с) Хрыстос прызямліўся ў Гародні
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Паведамленне triller-ak » 31.03.2007 23:41

Свяцільнік кідаў чырвонае святло на выснажаны твар Хрыста і шырокае, пасечанае шнарамі, Юстынава аблічча. Стаяў пачатак месяца верасоў, і праз краты павявала аднекуль з-за замка, з-за Нёмана, цеплынёй і мёдам.
– Ты ведаеш, што цябе спаляць? – глуха спытаў Юстын.
– Н-не, – голас на імгненне асекся. – Думаў, шыбеніца.
– Спаляць. Калі войт паўторыць на эшафоце словы аб вогнішчы. Калі нешта яму перашкодзіць – знойдуць іншы сродак.
– Няхай, – сказаў Хрыстос.
– Баішся? – дапытліва сказаў бурмістр.
– Ясна – баюся. Але ж хаця б я парадзіхаю галасіў – нічога не зменіцца.
– Я загадаю класці сырыя дровы. Каб страціў прытомнасць да агню, – буркнуў Юстын.
– Дзякуй.
Панавала няёмкае маўчанне. І раптам Юстын са скрухаю крэкнуў:
– Казаў жа я табе, нядоўга гэта будзе. Чаго ты мяне жывога пакінуў? Каб сумленне балела? Ранейшы я, ранейшы... Нічога ж ты і ніхто іншы не зробяць з людзей.
– А ты не ранейшы.
– Няхай так. Мне ад гэтага не лягчэй, калі чалавек менавіта такая свіння, як я і думаў.
Хрыстос глядзеў і глядзеў Юстыну ў вочы. Жудасныя гэта былі вочы. Усё яны бачылі: вайну, інтрыгі, сутычкі, распусту, яд і вераломства. Усяму на свеце яны ведалі цану. Але, відаць, не ўсяму, таму што бурмістр не вытрымаў і апусціў галаву.
– Разумееш, Юстын, – сказаў Братчык, – быў і я накшталт бязгрэшнага анёла. Глядзеў на ўсё цялячымі вачыма і ўсміхаўся ўсяму. Не разумеў. Пасля махляром быў. Такой свіннёй мяне зрабілі, – ды не, і сам сябе зрабіў! – успомніць страшна. Бог ты мой, якія бязодні, якое пекла я прайшоў! Але цяпер я в е д а ю. Гляджу на неба, на зоры, так, як і раней глядзеў, але толькі ўсё памятаю, усё ведаю. І в е д а н н я свайго ніколі не аддам.
Памаўчаў.
– Думаеш, я адзін так?
– Не, не думаю, – з цяжкасцю выціснуў бурмістр.
– Бачыш? Нараджаецца на гэтай цвердзі новая парода людзей. З веданнем і чысцінёй думак. Што ты з імі зробіш? Знішчыш хіба? І тое не дапаможа. Памяць... памяць аб іх куды дзенеш? Вось Іуда. Тумаш, Кляонік, сотні іншых... Дый ты робіш першы крок.
– Позна. Стары я. Віны зашмат на мне.
– Не ва ўсім вы вінаватыя. Іншага не бачылі. Часіны быдла. Саборы, як дыямент, халупы, як гной. Ды толькі ў гэтым гноі нараджаецца золата душ. А ў алмазных саборах – дзярмо. На тым стаім. Ды толькі ўбачаць людзі. Заззяе святло ісціны.
Бурмістр хрыпата, бязгучна засмяяўся. Падстрыжаны пад гаршчок цень калаціўся за ім. Ды толькі смех не быў падобны на смех:
– Гэх, браце, што ёсць ісціна? Бачыш, Пілата паўтараю. Толькі сучаснага Пілата, які памудрэў трохі. Няма такой ісціны, якой нельга не загадзіць, запаскудзіць. І яны загадзілі іх. Усе да адной.
– Хіба ісціна з гэтай прычыны перастала быць ісцінай?.. Не забі.
– А калі за веру, за бацькаўшчыну, за ўладара?.. А ноч “крыжоў”? А распяцці на лідскай дарозе? – Твар у бурмістра быў страшны.
– Не любадзейнічай.
– Эг-ге. Не паграшыш – не пакаешся... У ложкі іхнія зірні... Толькі кажуць аб чысціні нораваў, аб маралі, а... Тфу!.. Ды яшчэ каб па згодзе – палова бяды. А то гвалтуюць, залежнасць скарыстоўваюць, грошы.
– Не ўкрадзі.
– А дзесяціна? А дань? А падаткі?
– Не сведчы лжыва. – Хрыстос гаварыў спакойна, нібы мацаючы душу субяседніка.
– А цябе як абвяшчалі?! А судзілі як?! А ўсе суды?!
– Любі бліжняга свайго, – сурова сказаў Юрась.
Юстын скочыў з месца:
– Любі?! – Вочы ягоныя вуголлямі гарэлі з-пад валасоў. – А гэта? – рука торкнула ў апёкі на Юрасёвых грудзях. – А тое?! – За акном, на абвугленых шыбеніцах віселі, пагойдваліся трупы. – Ты іх спаліць хацеў, а яны... А допыты? А эшафоты? Кожны дзень мы гэтую любоў ад начальных людзей княства бачым!
– А Чалавек? – ціха спытаў Юрась.
Запанавала маўчанне. Потым Юстын ціха сказаў:
– Божа мой, што ты юродзівы такі? Чалавек. Хто Чалавек? Хлебнік? Іллюк? Сляпыя гэтыя? Басяцкі?
– Не пра іх кажу. Пра цябе.
– Як пра мяне?
– Калі ты хлусню ў кожным запавеце бачыш – хто ж ты, як не чалавек? Калі разгледзеў за высокімі словамі бессаромную брахню – значыцца, чалавек. Калі прагнеш іншага і святога, хай сабе не ведаючы, дзе яно, – значыцца, ёсць жа Чалавек на Зямлі? Не толькі ваўкі. Не толькі звяры, паскуды і хлусы.
Юстын маўчаў.
– А пра тых – што сказаць. Вось таму, што яны штогадзінна забіваюць гэтую прагу іншага, прагу святога – адбярэцца ў іх праўда і дадзена будзе Чалавеку. Мабыць, няскора! Але ж адкуль ён народзіцца, Чалавек, калі ўсе мы зараз будзем таптаць у сабе ягоныя іскры?
– Значыцца...
– Значыцца, умацуйся ў мужнасці сваёй, сурова сей пасеў свой, не давай яго затаптаць, не спадзявайся, што лёгка аддадуць праўду. Чакай кожную хвіліну бойкі і плахі. Вось – вера. А іншай няма. Іншая вера – ад нячыстага, ад сатаны.
Стала так ціха, што чуць было, як звонка плёскае ў місу вада з рукамыйніка.
– Слухай, – Юстын раптам спаймаў Хрыстову руку. – Яшчэ перад судом гэтая... Магдаліна... угаворвала мяне, каб я... Я вагаўся. Што змянілася б ва ўсім гэтым свінстве? Але цяпер бачу: з самага пачатку не рабілі ў Гародні больш чорнай справы. – Ён заглядаў Юрасю ў вочы амаль умольна. – Слухай, уцякай. Слухай, я падрыхтую вазок. Выпушчу цябе. Скажу – узнёсся. Няхай чысты будзе канец маіх дзён.
Хрыстос жартам барнуў яго галавою:
– Гэх, Юсціне. І так ён у цябе будзе спакойны і чысты. Прапанаваў такое – лічы, што зрабіў. Толькі... не пайду я, не трэба мяне ратаваць. Дзякуй, Юстын.
– Але чаму, чаму?
– А таму, – пасур’ёзнеў вязень. – Часам мне здаецца – сатана не з неба зваліўся. Ён з зямлі прыйшоў. Яго цэрквы спарадзілі. Яго цары спарадзілі. Ваяводы. Тысячаначальнікі. Нельга, каб сярод людзей жылі, чынілі сваю волю такія. Чым хутчэй яны знікнуць – тым лепей. Можа, мая смерць хаця на таўшчыню воласа наблізіць гэта.
Паклаў руку Юстыну на плячо:
– Ты не думай, я хораша памру. Кажуць, у такіх выпадках падыходзяць у шкарпэтках, адчыняюць нечакана дзверы і хапаюць у сне, каб не роў, не адбіваўся?
– Быв-ваюць і такія... Заг-гад.
– Загад для большага прыніжэння. Адзінае маё жаданне: гэтага не трэба. Ува ўсёй гэтай навалачы ногі будуць калаціцца больш, чым у мяне... Вось і ўсё... А заўтра ўсе яны запаляць мой агонь, якога ім не згасіць.
Ён убачыў, што ў Юстына між пальцаў рук, прыціснутых да аблічча, сплываюць, точацца слёзы.
– Кінь. Ты хацеў і мог памагчы. Ты не вінен ні ў чым. Ты не вінаваты, што я адмовіўся.
Юстын устаў. Занадта паспешліва. Пакрочыў да дзвярэй.
– Бывай, – ён кінуў гэта, нібы выплюнуў. – Прабач.
– Няма за што. Бывай. Дзякуй, Юстын.
Дзверы грукнулі, нібы іх зачыніў глухі ад нараджэння. Рэха загудзела пад скляпеннем цэлі. Змоўкнула.(с) Хрыстос прызямліўся ў Гародні
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

Аватара карыстальніка
Loki
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 600
ЗарэгістраваныCOLON 31.10.2005 8:27
CONTACTCOLON

Паведамленне Loki » 01.04.2007 1:15

Мой любімы беларускі пісьменнік. Каласы увогуле мала з чым можна параўнаць.
Сообщение заговорено!
Модерирование оного сообщения приведет к половому бессилию и неизлечимым венерическим заболеваниям.

Аватара карыстальніка
L1Ghter
Надворный советник
ПаведамленняўCOLON 2438
ЗарэгістраваныCOLON 05.03.2005 6:39
АдкульCOLON Пустоверть

Паведамленне L1Ghter » 01.04.2007 3:15

Крута канешне, папулярызацыя разумнага, добрага і вечнага...
Але: у сенняшней Беларусі Караткевіча няма, народу ён не патрэбны.
з.ы. і што пісаць тут? Я вельмі люблю і паважаю Уладзіміра Сяменавіча, але...
you should never underestimate the predictability of stupidity. (с) Bullet-Tooth Tony
...так уж и невиновен (с) В.С. Абакумов

triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Паведамленне triller-ak » 01.04.2007 14:09

Што але? Лайтер, скажы, а каму патрэбен Быкаў, Дудараў, Каліноўскі? Так заўсёды, гэта крыніцы, гэта хірургі нашай краіны і калі гэта не папулярызаваць, тады хутка гэта ўжо нікому будзе непатрэбна

Мабыць проста назваць тэму "Беларускія пісьменнікі" ?
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

Аватара карыстальніка
DRAGON
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 127
ЗарэгістраваныCOLON 28.10.2006 18:26
АдкульCOLON Менск
CONTACTCOLON

Паведамленне DRAGON » 01.04.2007 21:50

Дарэчы добрая тэма....давайце тут будзем абмяркоўваць нашых славутых пісьменнікаў...пры тым, што са школьнай праграмы збіраюцца выключыць пісьменнікаў, якія не адпавядаюць сучаснай ідэалогіі :(
Vita sine libertate, nihil
Усё роўна нас не спыняць!!!

Аватара карыстальніка
Litvic
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 96
ЗарэгістраваныCOLON 14.10.2005 17:03
АдкульCOLON Менск

Паведамленне Litvic » 02.04.2007 18:05

калі я была ў 10 ці 11 класе,мы не вывучалі біяграфію Шамякіна,таму што ён быў звязаны з партыяй ды камуністамі...зараз 11цікласнікі не будуць вывучаць "Тутэйшых",таму што гэта самы...самы праўдзівы твор

triller-ak
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 277
ЗарэгістраваныCOLON 17.10.2006 22:47
CONTACTCOLON

Паведамленне triller-ak » 02.04.2007 19:14

Дарэчы, я йшчэ у 10 класе здзіўляўся (усе мае аднакашнікі могуць падцвердзіць), чаму "Тутэйшых" вывучаюць у школе, тым больш у такім узросце? Па-сутнасці, твор такі едкі, што ведаючы погляды ўлады на ўсё апазіцыйнае, гэта здавалася толькі недапрацоўкай нейкай. Яшчэ бела-чырвона-белы сцяг у экранізацыі ў тэатры Я.Купалы - гэта ж спроба ўсхваляваць грамадства! А йшчэ твор напісаны на Тарашкевіцкай граматыцы - так што, Купала быў у БНФ???!?!??!
Глупства, канешне. Вельмі сорамна за такіх людзей, якія імкнуцца захараніць тое, што гэтай краіне дазваляе называцца Беларуссю

Вось чаму не прачытаць у школе усю трылогію "На ростанях"? Чаму чытаецца толькі адзін том "Каласоў"? Не магу зразумець. Гэта ж жывая гісторыя, свая. Як можна кічыцца веданнем ангельскай мовы, нават не ведаючы, што такое "дзякуй"?
А он подумал: "Что же я отдам, чтоб освятить её погасшую улыбку?" ...

BUTTON_POST_REPLY

Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: 1 і 0 гасцей