Беларускія пісьменнікі

Тэрыторыя беларускамоўнай Суполкі

МадэратарыCOLON Боська, Loki

BUTTON_POST_REPLY
Аватара карыстальніка
Siabra
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 60
ЗарэгістраваныCOLON 26.06.2007 22:16
АдкульCOLON Там, дзе бор шумiць сасновы, б'ецца хвалямi Уша...

Паведамленне Siabra » 03.07.2007 0:27

Не магу не пагадзіцца з усімі словамі ўдзячнасці на адрас Уладзіміра Караткевіча!!!!
А як вы ставіцеся да творчасці спадара Някляева!!!
Хто-небудзь чытаў паэму "Гарбун"???

"Гарбаты нарадзіўся... Лёс такі.
"Гарбун! Гарбун!"—дражнілі сябрукі,
I злых суседак злыя языкі
Палохалі дзяцей гарбом ягоным.
Прырода ў ім парушыла законы
Звычайнасці:
трава была зялёнай,
Як ёй належыць, і па ўсіх законах
Сінеў быў лес над берагам ракі,
Што звіліста мільгала між пагоркаў...
Салодкім мёд быў. А слязіна — горкай.

Ён плакаў рэдка.
Першы раз — калі
Мянушкаю
Яго гукнула маці.
Ён плакаў так, што слых і мову страціў!
Маўчаў паўгода. Страшнымі былі
Сірочыя паўгода ў роднай хаце..."

і гэтак далей...

Я раю, пачытайце, не палянуйцеся!

У сеціве:
http://nekliaev.by/poetry/naskroz/3/
Гарбун
Апошні раз рэдагавалася 1 Siabra, усяго рэдагавалася 3 раз(а).
Rem tene - verba sequentur!!!
Трымайся сутнасці - словы знойдуцца!

terra incognita
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 70
ЗарэгістраваныCOLON 03.10.2007 21:45

Паведамленне terra incognita » 13.11.2007 21:08

А як вы ставіцеся да творчасці нашага сучасніка Андрэя Курэйчыка? У прыватнасці, яго п'еса "Неба" мяне вельмі ўразіла. Я лічу ,што яе карысна прачытаць усім беларусам. Калі вы яшчэ не пазнаёміліся з гэтым творам, то абавязкова гэта зрабіце

BUTTON_POST_REPLY

Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: 1 і 0 гасцей