Рэформа беларускай мовы

Тэрыторыя беларускамоўнай Суполкі

МадэратарыCOLON Боська, Loki

BUTTON_POST_REPLY
Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Рэформа беларускай мовы

Паведамленне Аляксандр » 09.08.2007 20:30

З таго моманту, калі я пачаў вывучаць беларускую мову, я апыніўся ў дзіўным становішчы: як пісаць: "спатканне" ці "спатканьне", "свет" ці "сьвет", "чэшскі" ці "чэскі"?.. Тарашкевіца ці наркомаўка? А цяпер вось рэформа... Якое прызначэнне яна мае, мабыць, мы нарэшце прыйдзём да кансэнсусу?

Аватара карыстальніка
DRAGON
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 127
ЗарэгістраваныCOLON 28.10.2006 18:26
АдкульCOLON Менск
CONTACTCOLON

Паведамленне DRAGON » 11.08.2007 9:00

Ну калі не памыляюся, то і сапраўды яны збіраюцца прыйсці да кансэнсасу, а менавіта надаць наркамаўкі афіцыйны статус, хаця мне ўсё роўна на якой з відаў беларускіх моў пісаць :) Паглядзім што атрымаецца з гэтай рэформы, спадзяюся, што не атрымаецца яшчэ большай русіфікацыі мовы :(
Vita sine libertate, nihil
Усё роўна нас не спыняць!!!

Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Паведамленне Аляксандр » 11.08.2007 20:07

Таксама спадзяюся. Гавораць, такім чынам Аляксандр Рыгоравіч жадае заканадаўча забараніць усё, апрача новай графічнай асновы...

Аватара карыстальніка
DRAGON
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 127
ЗарэгістраваныCOLON 28.10.2006 18:26
АдкульCOLON Менск
CONTACTCOLON

Паведамленне DRAGON » 11.08.2007 20:19

Таксама чуў такое, што кшталту пасля таго, як будзе афіцыйны правапіс і закраплёны на заканадаўчым узроўні, то газеты, якія пішуць на тарашкевіцы кшталту "Нашай Нівы" павінны будуць перайсці на наркамаўку, а калі не, то адсюль вынікае, што газета, працягваючы пісаць на тарашкевіцы парушае заканадаўства і можа быць зачынена. :(
Vita sine libertate, nihil
Усё роўна нас не спыняць!!!

Аватара карыстальніка
Litvic
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 96
ЗарэгістраваныCOLON 14.10.2005 17:03
АдкульCOLON Менск

Паведамленне Litvic » 11.08.2007 21:50

"мова развіваецца, бла-бла-бла". Ёпсель,колькі ж можна здзеквацца з яе!!!!Столькі разоў ўжо выпраўлялі,не,блін,мала!!!!
чытала заканапраэкт: смяялася б з некаторых пунктаў,калі б так сумна не было(

каму цікава і хто не дайшоў: http://pravo.by/kbdpz/kbdpz.asp

ЗЫ: з якога часу існуе слова "аукаць"?

Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Паведамленне Аляксандр » 12.08.2007 11:47

А што смешнага ці сумнага? Я уласна чуў толькі пра тое, што, маўляў, будзем цяпер пісаць Токіа, адажыа ды інш. Пра літару "г выбухное" хто-небудзь чуў?

Аватара карыстальніка
Litvic
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 96
ЗарэгістраваныCOLON 14.10.2005 17:03
АдкульCOLON Менск

Паведамленне Litvic » 12.08.2007 13:58

а што з ім такое?

Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Паведамленне Аляксандр » 15.08.2007 16:23

Дык тыя, хто толькі вывучае мову часцяком блытаюцца ў вымаўленні некаторых словаў, напрыклад, ганак, гузік, магазін. Тут г выбухное. Было б лагічна адрозніваць гэтыя гукі...

Аватара карыстальніка
Siabra
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 60
ЗарэгістраваныCOLON 26.06.2007 22:16
АдкульCOLON Там, дзе бор шумiць сасновы, б'ецца хвалямi Уша...

Паведамленне Siabra » 23.08.2007 16:03

Прабачце, Аляксандр, але Вы пэўна блытаеце гук і літару. Такі гук як "г выбухное" існаваў заўсёды у беларускай мове. У любым падручніку па фанетыцы Вы можаце знайсці, што у беларускай мове 39 зычных і 6 галосных гэта, чатыры з іх - гэта [г] і [г'] (фрыкатыўныя) і [г] і [г'] (выбухныя), а на пісьме яны абазначаюцца адной літарай "Г".
Rem tene - verba sequentur!!!
Трымайся сутнасці - словы знойдуцца!

Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Паведамленне Аляксандр » 24.08.2007 14:26

Не разумею Вас... Я меў на ўвазе, што трэба адрозніваць гукі праз ужыванне дзвюх самастойных літар: г і г' (ці, як у Караткевіча, КГ). Вось і ўсё...

Аватара карыстальніка
Siabra
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 60
ЗарэгістраваныCOLON 26.06.2007 22:16
АдкульCOLON Там, дзе бор шумiць сасновы, б'ецца хвалямi Уша...

Паведамленне Siabra » 07.10.2007 1:43

У рускай мове, калі ўзяць для прыкладу словы іншамоўнага паходжання, аднолькавыя літары чытаюцца па-рознаму, кшталту "термин" [тЕ] і "темп" [тЭ]. Гэта арфаэпічныя нормы, і іх проста патрэбна ведаць.
Rem tene - verba sequentur!!!
Трымайся сутнасці - словы знойдуцца!

Аляксандр
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 25
ЗарэгістраваныCOLON 30.07.2007 21:05
АдкульCOLON Екацярынбург, Расія

Паведамленне Аляксандр » 09.10.2007 18:59

Зразумела! Толькі беларуская мова адрозняецца ад рускай яшчэ і тым, што без націска як слышыцца, гэтак і пішацца. Хай жа і гукі г таксама для зручнасці развядуць па розных літарах...

BUTTON_POST_REPLY

Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: 2 і 0 гасцей