
У маёй службовай інструкцыі няма функцый, якія можна было б падвесці пад
СТЫЛІСТА (той, хто займаецца стварэннем нейкага стылю ў адзенні, прычосках, макіяжы і да т.п./ спецыяліст у галіне стылістыкі) ці
РЭДАКТАРА (той, хто кіруе выданнем/ той, хто апрацоўвае тэкст для друку).
Таму гэтыя адносіны складана назваць працоўнымі.
Тады адказ знойдзем у Грамадзянскім кодэксе Рэспублікі Беларусь

Аказанне паслуг за ўзнагароду... праз арт. 737 ідзем да арт. 663, які накіроўвае нас да п. 3 арт. 394:
"У выпадках, калі ў дагаворы за ўзнагароду цана не прадугледжана і не можа быць вызначана зыходзячы з умоў дагавора, выкананне дагавора павінна быць аплачана па цане, якая пры параўнальных абставінах звычайна спаганяецца за аналагічныя тавары, работы ці паслугі."

