Права человека: природа и современная перспектива

Самые разнообразные темы, касающиеся даной проблемы.

МадэратарыCOLON Ekopravo, Moderator Team

BUTTON_POST_REPLY
Ганна
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 46
ЗарэгістраваныCOLON 07.11.2004 22:12

Паведамленне Ганна » 15.05.2005 18:47

Па таму, што я прачытала, мне здаецца, што зусім не ўлічваецца такі суб’ектыўны фактар, як нежаданне дзяцей вучыцца. Абмярковаючы праблему на тэарэтычным узроўні, як гэта заўсёды бывае, не атрымоўваецца паставіць сабе на месца таго, на каго гэта будзе распаўсюджвацца. Я яшчэ добра помню, што было ў школе. Як бы не хацелася вучыцца, слухаць разумных настаўнікаў, больш цягнула на вуліцу. У адных школах ад вялікай колькасці прадметаў не хапае часу на цікавыя рэчы і дзіця ахоплівае нежаданне штосьці рабіць. У іншых увогуле нічога не робяць і таму няма стымулаў вучыцца. Увядзенне новага прадмету ў першую чаргу прывядзе не да падняцця духоўвасці, агульнай адукаванасці дзяцей, а да павелічэння нагрузкі і нелюбові да школы ці не будзе ўвогуле ніякіх вынікаў. Трэба ўлічваць псіхалогію дзяцей, падлеткаў, а не кіравацца толькі добрымі імкненнямі і тэорыяй.

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 16.05.2005 15:43

Тады трэба заставіць у школе фізкультуру, мову і матэматыку, больш нічога не трэба, бо дзеці не жадаюць вучыцца.

А калі сур'ёзна, то заўвага слушная, праграму не трэба ўскладняць, переводзіць выкладанне гэтых ведаў на ўзровень звычайнай дысцыпліны.
Таму трэба шукаць іншыя шляхі, скарачаць і спрашчаць (у рэальных памерах) некаторыя дысцыпліны, дадаваць пэўныя раздзелы (у літаратуру, гісторыю, культуру, этыку і псіхалогію), але іх чытаць павінны людзі, якія прайшлі пэўную прызнаную канфесіямі і дзяржавай адукацыю і перепадрыхтоўку.
Ганна, якія будуць Вашыя прапановы, усе заставіць як ёсць і на гэтым адмовіцца вырашаць праблемы (матывацыя да ведаў не з'явіцца) ці трохі перарабіць вучэбны план і ўвесці некаторыя дысцыпліны або тэмы (можа яны будуць спрыяць росту матывацыі).

З павагай

С. А. Калінін

Ганна
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 46
ЗарэгістраваныCOLON 07.11.2004 22:12

Паведамленне Ганна » 16.05.2005 20:02

Я гэта і мела на ўвазе. Разглядаць увядзенне новага прадмету трэба ў суадносінах з іншымі. Трэба не проста штосьці трошкі падправіць, а поўнасцю перапрацаваць усю школьную праграму. Выкінуць з усіх прадметаў сугуба навучныя канкрэтныя аспекты. Магчыма не вельмі дакладна выказана думка, таму прыклад: у хіміі паменьшыць вялікую колькасць вывучаемых рэакцый, а павялічыць больш агульныя палажэнні, у біялогіі не разглядаць да дробных падрабязнасцей структуру раслін, жывёл (цікава, каму-небудзь ёсць розніца з якіх тканін складаецца цела чарвяка ці якой птушкі?). Літаратура зараз увогуле не развівае маральных эстэтычных якасцяў, а прывявае нянавісць да кніг на ўсё жыццё (словы настаўніцы).
Мне здаецца, трэба больш абстрагіраваць праграму, каб яна несла асновы навукі, а ў гуманітарнай сферы – мірапогляд народа. Трэба несці матэрыял ад агульнага (у некаторай частцы) да асобнага. Каб было зразумела, куды вядзе настаўнік. Часам (у большасці) яны гэта ўвогуле забываюць сказаць і вучні вымушаны самі рабіць вынікі (гэта крыстна, але не тады, калі тычыцца зусім новых пытанняў, прадметаў).
Калі ў школе можна будзе знайсці адказы на ўзнікаючыя ў жыцці пытанні, тады з'явіцца і матывацыя.
Пры такой сістэме па-іншаму будзе ўспрымацца і рэлігійныя прадметы – як частка культуры, мірапогляду, а не як яшчэ адзін падручнік на паліцы, які трэба вывучыць.

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 30.06.2005 9:48

Перад тым, як пайсці ў прыёмную камісію (а ці будзе там час адказваць - не ведаю) паспрабуем падвесці вынікі дыскусіі.

На маю думку, я яе спрабаваў абгрунтаваць раней, зараз узнікаюць якасна новыя адносіны паміж грамадствам, дзяржавай і царквой (або рэлігійнымі арганізацыямі). Паралельна з гэтым адбываецца крызіс сучаснай западнай грамадскай навукі, тое што было добра і станоўча на працягу 300 гадоў пачынае здаваць збой. На суседнім форуме АРКС спрабуе ставіць гэтыя пытанні і шукае новыя адказы. Вопыт рэалізацыі канцэпцыі правовой дзяржавы, маючай заходнія карані, у краінах усходней Еўропы паказвае, што такая канцэпцыя стваралася заходнікамі для заходніках. Адказ Францыі ратыфікаваць канстытуцыю - яскравы доказ, заходнікі не жадаюць пускаць іншых да сябе, але жадаюць маць перавагу перед іншымі цывілізацыямі.

трэба адзначыць Аркса, які спрабаваў падыйсці праз паліттэхналогіі да адносінаў дзяржавы і Царквы, але ён разглядае царкву як аб'ект, які можа быць\не быць карысным дзяржаву, але царква - самостойны суб'ект адносінаў, які не зводзіцца да звычайнай грамадскай арганізацыі, якая фарміруецца са згоды дзяржавы.
Тут узнікае адразу некалькі пытанняў: наколькі дзяржава можа быць абмежавана Царквой, наколькі Царква можа умешвацца ў справы дзяржавы, дзе баланс і самае галоўнае, якія людзі патрэбны і дзяржаве і царкве. З гэтага мы і будзем вырашаць нашыя пытанні. М. Вэбер вельмі слушна атаясамляў дзяржаву з бюракратыяй і таму распрацаваў канцэпцыю плюралдістычнай дэмакратыі, дзе харызматычны лідэр можа звярнуцца да народа непасрэдна праз рэферэндум (адгадайце з аднога разу, у гэтым выпадку, чыя канцэпцыя закладзена ў нашу канстытуцыю).
Але ці патрэбная бюракратыі пэўная свабода і самакіраванне грамадзян, як слушна заўважаў Саланевіч бюракратыя павінна быць службовым інстытутам, але яна можа стаць кіруючым класам.
Што патрабуе ад адукацыі Царква, яна патрабуе маральнага выхавання, яна патрабуе абараніць свабоду маральнасці вучняў, патрабуе даць станоўчую іерархію каштоўнасцяў.
Дзяржава патьрабуе каб чалавек вырас грамадзянінам, але якім? Такім як Паўлік Марозаў, або як Марат Казей, Зіна Партнова і іншыя. Па думцы Руса дзяржаве патрэбныя "вінцікі", а царкве патрэбныя людзі, якія будуць мець вопыт выбару паміж дабром і злом і не так важна, хто яны па спецыяльнасці.
Дзяржава патрабуе, каб грамадзяне мелі пэўную колькасць ведаў, якія дазволяць далей сацыялізавацца, царква цалкам з гэтым згодна.
Але ці можа зрабіць маральнага чалавека сілком? Ці можна навязаць маральнасць. З аднога боку можна, а ці трэба.
Таму я думаю, што уводзіць Закон Божы як рэлігіўны прадмет у абавязковым парадку ва ўсе агульнаадукацыйныя ўстановы не трэба. Я не кажу нельга, а толькі не трэба. Пры гэтым трэба дазволіць уводзіць гэты прадмет па жаданні бацькоў у якасці або факультатыва, або абавязковай дысцыпліны. Асабліва там дзе царквы, як прыхода, няма, або яна не мае магчымасці арганизаваць школу.
<font color="blue">Для даведкі, большасць сельскіх прыходаў БПЦ мае арыштаваныя рахункі з прычыны неўплаты зямельнага падатку. Напрыклад, падатак - 900 тысяч ў месяц, даход прыхода - 100 тысяч. Таму не трэба мне казаць аб падтрымцы дзяржавай царквы, калі мінскім прыходам вельмі цяжка гэта цягнуць, то што казаць пра іншых. </font id="blue">
Але што тычыцца культуралагічных прадметаў, напрыклад гісторыя хрысціянскай беларускай культуры, то іх трэба ўвадзіць паступова, настойліва, але не навязваць. Тут трэба адзначыць наступнае, што Беларусць двухканфесійная дзяржава, таму праграмы павінны тычыцца як каталікоў, так і праваслаўных.
Такі курс можа быць факультатыўны і ўводзіцца па патрабаванню бацькоў, чытаць яго павінны асобы, прайхоўшыя спецыяльную педагагічную перападрыхтоўку і маючыя рэкамендацыю-дазвол ад епіскапа (або епіскапаў праваслаўнага і каталіцкага, бо тут выкладаць трэба культуралагічна, карэктна падыходзячы да каштоўнасцяў ішнай канфесіі).
Паралельна з гэтым трэба больш актыўна ўзаемадзейнічаць з царквой пры распрацоўцы планаў і павялічваць долю роднай гісторыі і літаратуры, вельмі жорстка супрацьстаяць безпадстаўным эксперыментам (валеалогія, сэксуальныя адносіны і г.д.). А таксама (але гэта толькі надзеі) трэба правесці эксперымент па страрэнню праваслаўнай <font color="red">беларускай </font id="red">гімназіі на базе дзяржаўнай школы з дзяржаўным фінансаваннем.
Насельніцтва павінна выбіраць.

Спадзяюся, што выказаў і змог аргументаваць свае думкі.<font color="red">Заўвагі прымаюцца да лістапада месяца, потым калі дыскусія не будзе прадоўжана я заблакую форум.</font id="red">
З павагай.

С. А. Калінін

Eye
Коллежский ассесор
ПаведамленняўCOLON 1833
ЗарэгістраваныCOLON 18.03.2003 0:04

Паведамленне Eye » 05.07.2005 23:39

<blockquote id="quote"><font size="1" face="Verdana, Arial, Helvetica" id="quote">quote:<hr height="1" noshade id="quote"><i>Аўтар цытаты Kalinin</i>
<font color="blue">Для даведкі, большасць сельскіх прыходаў БПЦ мае арыштаваныя рахункі з прычыны неўплаты зямельнага падатку. Напрыклад, падатак - 900 тысяч ў месяц, даход прыхода - 100 тысяч. Таму не трэба мне казаць аб падтрымцы дзяржавай царквы, калі мінскім прыходам вельмі цяжка гэта цягнуць, то што казаць пра іншых. </font id="blue">
<hr height="1" noshade id="quote"></blockquote id="quote"></font id="quote">

Сергей Артурович!
Полагаю, что распространенные Вами сведения не подтверждены ссылками на объективные источники информации. Возможно, что эти сведения не соответствуют действительности.
Прошу сообщить на основании каких данных Вы распространили в сети сведения о том, что "большасць сельскіх прыходаў БПЦ мае арыштаваныя рахункі з прычыны неўплаты зямельнага падатку". Прошу также сообщить какими органами наложены аресты, на основании каких решений.
Не исключаю нашу встречу в суде.
С уважением,Eye.

Аватара карыстальніка
pivalex
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 154
ЗарэгістраваныCOLON 06.10.2004 10:27
CONTACTCOLON

Паведамленне pivalex » 06.07.2005 7:35

Сергей Артурович, простите, а Вы что, стали администратором этого форума, чтобы его блокировать?

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 06.07.2005 15:03

<blockquote id="quote"><font size="1" face="Verdana, Arial, Helvetica" id="quote">quote:<hr height="1" noshade id="quote">Прошу сообщить на основании каких данных Вы распространили в сети сведения о том, что "большасць сельскіх прыходаў БПЦ мае арыштаваныя рахункі з прычыны неўплаты зямельнага падатку". Прошу также сообщить какими органами наложены аресты, на основании каких решений.<hr height="1" noshade id="quote"></blockquote id="quote"></font id="quote">

Асабістыя гутаркі са святарамі, асобамі, працуючымі ў епархіях, і членамі прыходскіх саветаў. Магу памыляцца з фармулёўкі, рахункі могуць быць заблакаваныя, падаткавым правам амаль што не займаўся. Тут трэба ведаць ўсе.
Наконт магчымай сустрэчы ў судах, то, мяркую, Вы напэўна працуеце ў падаткавым камітэце і, напэўна, у Мінску, і гонар мундзіра, канешне, трэба абараняць.
Дык давядзіце да мяне і ўсіх на форуме інфармацыю аб падаткаабкладанні рэлігійных аб'яднанняў, БПЦ в прыватнасці, і аб зямельным падатку. Ці ёсць ільготы, кім яны даюцца, можа Вы ведаеце практыку раёнаў і г.д.
Калі я памыліўся з колькасці прыходаў (<font color="red">большасць <font face="Arial">сельскіх</font id="Arial"></font id="red">), то абвегнеце мяне спасылкамі на заканадаўства і пакажыце тыя ільготы, якія мае царква, а таксама крыніцы, з якіх яна можа плаціць гэтыя падаткі акрамя ахвяраванняў (як большасць прыходаў).

2Півалекс, я, як аўтар, магу заблакіраваць сваю галінку, або падрасіць аб гэтым адміністратара.

З павагай

С. А. Калінін

Аватара карыстальніка
L1Ghter
Надворный советник
ПаведамленняўCOLON 2438
ЗарэгістраваныCOLON 05.03.2005 6:39
АдкульCOLON Пустоверть

Паведамленне L1Ghter » 07.07.2005 3:37

Спадра Калінін, што за слова такое брыдкае льготы!!! цывілізванае грамадства. Дозвольце мне зарабляць і я гатовы адмовіцца ад усіх ільгот. нават квіткі на праезд пачну набываць калі-некалі =)))

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 08.07.2005 15:08

2Ліхтэр
Вашыя заўвагі падобныя на патрабаванне ад сорных траў (можа па беларуску трошкі інакш, не ведаю) да гародніны аб роўных умовах. Па падатку на зямлю царква мае аднолькавы статус з камерцыйнымі арганізацыямі і грошы яна не зарабляе, а калі і зарабляе, то йдуць яны на пэўныя мэты.
А што Вы не плаціце за праезд, то гэта звычайны крадзеж, Вы карыстаецеся паслугай дарма. Дарэчы айцец Іаан (Крестьянкин) архімандрыт Пскова-Пячэрскай Лаўры такі ўчынак сваіх паломнікаў лічыў за крадзеж, так што пакіну без каментарыяў.

З павагай

С. А. Калінін

Аватара карыстальніка
pivalex
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 154
ЗарэгістраваныCOLON 06.10.2004 10:27
CONTACTCOLON

Паведамленне pivalex » 15.07.2005 8:32

[quoteА што Вы не плаціце за праезд, то гэта звычайны крадзеж, Вы карыстаецеся паслугай дарма. Дарэчы айцец Іаан (Крестьянкин) архімандрыт Пскова-Пячэрскай Лаўры такі ўчынак сваіх паломнікаў лічыў за крадзеж, так што пакіну без каментарыяў.

[/quote]

Сергей Артурович, на Ваше безапелляционное заявление по поводу кражи, в порядке справки.

Статья 205 УК РБ Кража

1. Тайное похищение имущества (кража) -

Статья 10.5 КоАП РБ Мелкое хищение

Мелкое хищение имущества юридического лица путем кражи,
мошенничества, злоупотребления служебными полномочиями, присвоения
или растраты, а равно покушение на такое хищение -


И дабы Вы не сомневались, что строго формально это не кража (не формальных признаков - в том числе тайности)
приведу еще норму из КоАП

Статья 18.30. Безбилетный проезд

1. Безбилетный проезд пассажиров на всех видах городского
транспорта, а также прохождение контрольного турникета (линии
контроля) в метрополитене без наличия документа, подтверждающего
право на проезд, -

так что, Сергей Артурович, боюсь что Вы даете неверную квалификацию такого рода деяния :)

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 15.07.2005 8:50

<blockquote id="quote"><font size="1" face="Verdana, Arial, Helvetica" id="quote">quote:<hr height="1" noshade id="quote">так что, Сергей Артурович, боюсь что Вы даете неверную квалификацию такого рода деяния :)<hr height="1" noshade id="quote"></blockquote id="quote"></font id="quote">
І гэта ўсе, што Вы можаце адказаць па сутнасці[;)].
Мае стаўленне да Вашай заўвагі такое, або гэта неразуменне сутнасці справы, бо гаворка ідзе не аб <font color="red">юрыдычнай </font id="red">кваліфікаціі, аб ад стаўленні з боку рэлігійнага светапогляда, або гэта свядомае "передергивание фактов", спроба даць прававую кваліфікацыю дзеянню, якое не ўваходзіць ў сферу прававога рэгулявання.
Дарэчы пост Вока такі ж самы

Тлумачу, гаворка ідзе пра рэлігійны падыход да ўчынка, калі асоба бескаштоўна карыстаецца нейкімі рэчыма або паслугамі. <font color="red">Разумееце, рэлігійны.</font id="red"> Восьмы запавет Маісея - НЕ КРАДЗІ, гэта як большае радавае вызначэнне распаўсюджваецца на усе магчымыя спосабы незаконного (гэта значыць без належнага тытула) прысваення чужой маёмасці.
Калі я добра памятаю, то мы карыстаемся прэзумпцыяй невінаватасці, гэта значыць, што юрыдычна чалавек не злачынец, пакуль не даказана адваротна. У рэлігіі і маралі справы трохі іншыя, нават калі ніхто не ведае, але ўчынак быў зроблены, норма запавета парушана, і чалавек павінен каяцца і, пры неадходнасці, выканваць епітым'ю.

З павагай

З павагай

Аватара карыстальніка
L1Ghter
Надворный советник
ПаведамленняўCOLON 2438
ЗарэгістраваныCOLON 05.03.2005 6:39
АдкульCOLON Пустоверть

Паведамленне L1Ghter » 17.07.2005 3:33

Так, Сергей Артурович, а можно спросить у государства??? Оно вроде не субъект ни по УП ни по АП, но он ворует!!! Всеми известными УК способами, благо их аж 9 штук вроде.
Так что мы либо тольок с морально-нравственных позиций либо с правоых... решайте.
А касательно безбилетного проезда... Иоанн считае это кражей, а Вася Пупкин считает это восстановлением status quo ante bellum, ну или зачет требований, правда они и неоднородны, не надо сразу в ГК лезть =))

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 18.07.2005 13:26

<blockquote id="quote"><font size="1" face="Verdana, Arial, Helvetica" id="quote">quote:<hr height="1" noshade id="quote"> Так, Сергей Артурович, а можно спросить у государства??? Оно вроде не субъект ни по УП ни по АП, но он ворует!!! Всеми известными УК способами, благо их аж 9 штук вроде.<hr height="1" noshade id="quote"></blockquote id="quote"></font id="quote">
Калі ласка, прыклады.
Але тут буду біць Вас Вашай жа зброяй, г.зн. Васям Пупкіным. Дзяржава - гэта мы з вамі, калі мы несамыя маральныя людзі і можам падмануць дзяржаву і яшчэ ганарымся гэтым, то мы ж калі станем дзяржаўнымі асобамі не зменім і будзем рабіць тое ж, але ад імя дзяржавы. І потым смяяцца над іншымі. Такім чынам, галоўнае - гэта якасць чалавека, ён застаецца унутранна адзіным і неплацячы за праезд, і вымагаючы як службоўца хабар і г.д.
І яшчэ дзяржава таксама можа выкарыстоўваць той жа прынцып, напрыклад такі возьмем максімальма, яны сабе ўсероўна ўкрадуць, хто разумна не зможа - таго пасадзім.
Такім чынам, вось і мараль і права. На маю думку, мараль не трэба выкарыстоўваць для юрыдычнай кваліфікацыі (у прыёмнай - мне гэтага хапае), але кваліфікаваць юрыдычныя факты і ўчынкі з маральна-рэлігійнага боку - чаму не.
Дзяржава, грамадства, особа зрабіла ўчынак, ён юрыдычна бездакорны, але я могу лічыць яго немаральным, несправядлівым і г.д. Гэта не значыць, што я не выканаю загад (але некаторы могу і не выканаць), але мае адносіны не зменяцца. Правамернасць і маральнасць учынка, не ёсць адно і тое ж. Часта яны супярэчаць, адзін адному, часта правамерны учынак потым ёсць прадмет споведзі і пакаяння (не ведаю аналага), і наадварот. Але ў ідэале, такіх момантаў павінна быць вельмі мала.
З павагай

Василий Пупкин
Недоросль
ПаведамленняўCOLON 3
ЗарэгістраваныCOLON 21.07.2005 23:42
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Василий Пупкин » 21.07.2005 23:46

2Лайтер

Кто здесь позорит честное имя Пупкиных? На таких как мы держится это государство. Что вы можете поставить нам в вину? То, что вы живете за наш счет?

Аватара карыстальніка
L1Ghter
Надворный советник
ПаведамленняўCOLON 2438
ЗарэгістраваныCOLON 05.03.2005 6:39
АдкульCOLON Пустоверть

Паведамленне L1Ghter » 24.07.2005 18:01

2 Калинин, продолжаем словесную перебранку и решение вопроса соотношения и взаимного проникновения морали и права или останемся разумными??? Ваше предложение.
2 Василий Пупкин. Отвечу с исключительно нормативистских позиций... вам в суд Фрунзенского района г. Минска...

BUTTON_POST_REPLY

Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: 2 і 0 гасцей