Што адкуль.

Тэрыторыя беларускамоўнай Суполкі

МадэратарыCOLON Боська, Loki

BUTTON_POST_REPLY
Аватара карыстальніка
Боська
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 724
ЗарэгістраваныCOLON 20.10.2005 0:37
АдкульCOLON з-пад Менску
CONTACTCOLON

Што адкуль.

Паведамленне Боська » 08.12.2006 20:42

Тэма для цікаўных. Тут мы будзем размаўляць пра этымалогію некаторых слоў. Будзем параўноўваць ад чаго ўтварыліся словы рускія і беларускія. Прасочым механізм іх утварэння.
І так, для затраўкі.
(рус.) подкаблучник = папіхіч (бел.)
подкоблучник - слова ўтварылася ад двух "под" "коблуком", г. зн. чалавек, што знаходзіцца пад абцасам=чалавек, што прыхільны да падпарадкавання. А так як абцас класічна прадстаўляецца жаночым атрыбутам, то гэтае слова азначае, менавіта жаночае кіраўніцтва.
папіхіч - слова ўтварылася ад "піхаць"(штурхаць), што таксама мае сэнс чалавека залежнага. але калі ўлічыць слоўнікавы сэнс гэтага слова, то на маю думку ў дадзеным выпадку, рускае больш адпавядае гэтаму сэнсу(нажаль).
ну, хто наступны? ;)
Апошні раз рэдагавалася 1 Боська, усяго рэдагавалася 25 раз(а).
сор должен сидеть в избе (с)

Аватара карыстальніка
А Баба-Яга против
Корабельный секретарь
ПаведамленняўCOLON 414
ЗарэгістраваныCOLON 06.12.2006 19:49
АдкульCOLON Адтуль, а там гэта вам не тут.
CONTACTCOLON

Паведамленне А Баба-Яга против » 15.12.2006 13:08

Мець рацыю?
Самое большее, что мы можем дать друг другу – это кусочек тепла.

Аватара карыстальніка
Боська
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 724
ЗарэгістраваныCOLON 20.10.2005 0:37
АдкульCOLON з-пад Менску
CONTACTCOLON

Паведамленне Боська » 15.12.2006 13:16

мець рацыю
у гэтым устойлівым выразе слова "рацыя" паходзіць не ад слова "рацыя", у сэнсе прылады для перагавораў на адлегласці, а ад слова "рацыянальны"("рацыяналізм"). па просту кажу "рацыя" - скарачэнне ад "рацыяналізму".
такім чынам мець рацыю = мець рацыяналізм (мець долю рацыяналізму ў чым-небудзь - ужываецца і па сёння :) )
сор должен сидеть в избе (с)

Аватара карыстальніка
джеки чан
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 134
ЗарэгістраваныCOLON 17.11.2006 22:35
АдкульCOLON China

Паведамленне джеки чан » 15.12.2006 18:27

а слабо слова "мама"? 8)
опачки

Аватара карыстальніка
Боська
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 724
ЗарэгістраваныCOLON 20.10.2005 0:37
АдкульCOLON з-пад Менску
CONTACTCOLON

Паведамленне Боська » 15.12.2006 20:54

магу паспрабаваць, але калі я распачынаў тэму, я меў на ўвазе не першапачатковыя словы (словы кшталту хата, неба, мама і г.д.), а вытворчыя, бо прасачыць утварэнне першапачатковых слоў калі не нельга, дык неверагодна складана. акрамя таго, я прапаноўваў разглядаць словы моўна-вызначаныя, г.зн. тыя, што існуюць у канкрэтнай мове, а не інтэрнацыянальныя. слова ж "мама" - інтэрнацыянальнае.
слова мама
хутчэй за ўсё слова узнікла ад гукаў "а" і "м" (:)) - гэта першыя гукі, якія звычайна пачынаюць вымаўляць дзеці, а так як у гэты час побач знаходзіцца матуля, таму ёй і далі такое "імя".
:)
сор должен сидеть в избе (с)

Аватара карыстальніка
Loki
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 600
ЗарэгістраваныCOLON 31.10.2005 8:27
CONTACTCOLON

Паведамленне Loki » 15.12.2006 22:27

Боська пісаў(а)COLONмець рацыю
у гэтым устойлівым выразе слова "рацыя" паходзіць не ад слова "рацыя", у сэнсе прылады для перагавораў на адлегласці, а ад слова "рацыянальны"("рацыяналізм"). па просту кажу "рацыя" - скарачэнне ад "рацыяналізму".
такім чынам мець рацыю = мець рацыяналізм (мець долю рацыяналізму ў чым-небудзь - ужываецца і па сёння :) )
Наколькі я ведаю, racio - розум. Мець рацыю - мець розум...
Сообщение заговорено!
Модерирование оного сообщения приведет к половому бессилию и неизлечимым венерическим заболеваниям.

Аватара карыстальніка
Боська
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 724
ЗарэгістраваныCOLON 20.10.2005 0:37
АдкульCOLON з-пад Менску
CONTACTCOLON

Паведамленне Боська » 15.12.2006 22:54

магчыма і так, не буду ўпэўніваць, але па гэтаму пытанню я раіўся з філолагам і ён даў мне менавіта такое тлумачэнне.
Loki, дзякуй, цяпер я буду ведаць 2 варыянты паходжання гэтага выразу. :)
хто яшчэ можа што прапанаваць? ;)
дарэчы хто ведае: у беларускай мове ёсць 2 словы - цяпер і зараз, якое калі ужываецца?
сор должен сидеть в избе (с)

Аватара карыстальніка
Loki
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 600
ЗарэгістраваныCOLON 31.10.2005 8:27
CONTACTCOLON

Паведамленне Loki » 15.12.2006 23:36

Нейкае дзіўнае пытанне... Я адказ ведаю, але як сфармуляваць... :?
Гэта тое ж самае, што спытаць - калі ў рускай мове выкарыстоўваюцца слвы "теперь" і "сейчас". :) Гм... прыклад: "Я цябе зараз заб'ю". Сказаць "я цябе цяпер заб'ю" можна, але сказ набывае трохі іншы сэнс. Прыклады канешне не вельмі, проста што ў галаву першае прыйшло... :roll: (Толькі пра Фрэйда не трэба казаць! :lol: )
Сообщение заговорено!
Модерирование оного сообщения приведет к половому бессилию и неизлечимым венерическим заболеваниям.

Аватара карыстальніка
А Баба-Яга против
Корабельный секретарь
ПаведамленняўCOLON 414
ЗарэгістраваныCOLON 06.12.2006 19:49
АдкульCOLON Адтуль, а там гэта вам не тут.
CONTACTCOLON

Паведамленне А Баба-Яга против » 16.12.2006 23:40

Боська пісаў(а)COLONмагчыма і так, не буду ўпэўніваць, але па гэтаму пытанню я раіўся з філолагам і ён даў мне менавіта такое тлумачэнне.
Loki, дзякуй, цяпер я буду ведаць 2 варыянты паходжання гэтага выразу. :)
хто яшчэ можа што прапанаваць? ;)
дарэчы хто ведае: у беларускай мове ёсць 2 словы - цяпер і зараз, якое калі ужываецца?
лац. ratio — розум.

Хіба толькі: дайце, калі ласка, мне тры скрынкі малака, дзве цяпер і адну зараз. (!)
Да слова зараз блізкае значэнне мае слова адразу. У гэты момант.
(калі памыляюся - папраўце)
Што такое "прынамсі" (можа, напэўна)
Самое большее, что мы можем дать друг другу – это кусочек тепла.

Аватара карыстальніка
Боська
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 724
ЗарэгістраваныCOLON 20.10.2005 0:37
АдкульCOLON з-пад Менску
CONTACTCOLON

Паведамленне Боська » 18.12.2006 1:39

А Баба-Яга против - атрымай цукерку :)
2 Loki:
я тут падумаў - а мы ж с табой абодва мелі рацыю :).
бо, як ты мяркуеш, ад якога слова паходзіць "рацыянальны"? ;)
прынамсі - мае сэнс "у прыватнасці". дарэчы, ведаючы гэта, не цяжка вызначыць этымалогію слова "прынамсі" . хто паспрабуе? ;)
сор должен сидеть в избе (с)

Аватара карыстальніка
Loki
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 600
ЗарэгістраваныCOLON 31.10.2005 8:27
CONTACTCOLON

Паведамленне Loki » 18.12.2006 15:30

Боська пісаў(а)COLON\2 Loki:
я тут падумаў - а мы ж с табой абодва мелі рацыю :).
бо, як ты мяркуеш, ад якога слова паходзіць "рацыянальны"? ;)
А ты толькi што зразумеў? :lol:

Боська пісаў(а)COLON
прынамсі - мае сэнс "у прыватнасці". дарэчы, ведаючы гэта, не цяжка вызначыць этымалогію слова "прынамсі" . хто паспрабуе? ;)
Прынамсі - пры нас. Тое, што прыватна - гэта тое, што адносіцца да нас, мае для нас сэнс. Мне здаецца так...
Сообщение заговорено!
Модерирование оного сообщения приведет к половому бессилию и неизлечимым венерическим заболеваниям.

Аватара карыстальніка
Боська
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 724
ЗарэгістраваныCOLON 20.10.2005 0:37
АдкульCOLON з-пад Менску
CONTACTCOLON

Паведамленне Боська » 18.12.2006 21:43

ну, вось, гэта зусім не цяжка.:)
а зараз такое:
рускія "опасность и безопасность" і беларускія "бяспека і небяспека"
у рускім варыянце першапачатковым з'яўляецца "опасность", а ўжо ад яго паходзіць "безопасность"
у беларускім спачатку ўзнікла "бяспека", а "небяспека" вытворчая ад яго.
з чым гэта звязана? ці не з менталітэтам? ;)
сор должен сидеть в избе (с)

Аватара карыстальніка
Moorray
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1419
ЗарэгістраваныCOLON 05.03.2005 10:50
АдкульCOLON Черррнобыльские вересковые пустоши. 315 км. на юго-восток... на Истинный Полдень.
CONTACTCOLON

Паведамленне Moorray » 19.12.2006 13:27

Наконт слоў "цяпер" і "зараз".
"Зараз" часцей ужываецца, калі гутарка ідзе аб нечым, што не звязана непасрэдна с тым, аб чым гаворыцца (або што робіцца) непасрэдна ў гэты момант, а таксама, калі паміж нечым і дадзеным момантам амаль не існуе прамежка ў часе: "Я з'еў твайго слана на е8... (позірк на гадзіннік) зараз Алена прыйдзе".
"Цяпер" - наадварот, калі прадмет гутаркі не змяняецца, а вынік "адцягнуты" у часе: "Я з'еў твайго слана на е8... цяпер ты адсюль сваім пешаком не скранешся."

Аватара карыстальніка
Боська
Коллежский секретарь
ПаведамленняўCOLON 724
ЗарэгістраваныCOLON 20.10.2005 0:37
АдкульCOLON з-пад Менску
CONTACTCOLON

Паведамленне Боська » 19.12.2006 15:58

прыемна, што людзі палезлі ў падручнікі :)
Moorray, чый глядзела? Старавойтаву?
сор должен сидеть в избе (с)

Аватара карыстальніка
А Баба-Яга против
Корабельный секретарь
ПаведамленняўCOLON 414
ЗарэгістраваныCOLON 06.12.2006 19:49
АдкульCOLON Адтуль, а там гэта вам не тут.
CONTACTCOLON

Паведамленне А Баба-Яга против » 19.12.2006 22:14

Ці ты Боська згодны, што ў слове "бяспека" можна аддзяліць "бяс" ад "пека", і тады атрымаецца нешта цікавае. Тады, можа, апынецца што славянская блізасць ідзе ад вякоў і ніякі менталітэт не паўплывае на мову. Дарэчы прыстаўкі бес_ і без_ калі іх аналізаваць з філалагічнага боку, маюць далекія значэнні.
Таксама ў беларускай мове ёсць сінанімічнае да бяспецы слова бяспечнасць, слова "бяспечны", гэта не рускае "беспечный", а рускае "безопасный". Чаму так? Рускае "беспечный" - дрэнны сэнс, беларускае - наадварот.
У аднаго чалавека ёсць такія словы ў кнізе (хто ведае, таму +, я памятаю ў тым ліку яго імя па-бацьку, але не буду спасылацца): чалавек гэта такая істота, якая імкнецца да дрэннага, таму на адзенні ён будзе глядзець на пляму кофею, у словах заўважыць перш за ўсе не рацыю, а памылкі,... гэта абумоўлена існасцю чалавека, яго каранямі.
Самое большее, что мы можем дать друг другу – это кусочек тепла.

BUTTON_POST_REPLY

Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: 0 і 0 гасцей