Юрыдычная Алімпіяда: арганізацыйныя пытанні

Усё, што датычыцца падрыхтоўкі, правядзення і вынікаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды

МадэратарCOLON Moderator Team

BUTTON_POST_REPLY
FreeArt
Соискатель на должность
ПаведамленняўCOLON 6
ЗарэгістраваныCOLON 08.02.2007 1:31
CONTACTCOLON

Паведамленне FreeArt » 24.02.2007 23:33

Як мне падабаюцца нашыя удзельнікі ад БДУ. Яны чакаюць ад мяне добрай арганізацыі, карацей кажучы, я і Шыдлоўскі павінны легчы касцьмі каб, нашыя пакрасаваліся на п'едэстале, мелі медалі, пісалі ў рэзюмэ - "пераможца". Шаноўныя, зараз ідзе самая гарачая праца, задзейнічана шмат людзей, а яны чакаюць... Я ўжо пісаў, нам патрэбная дапамога. Тое што рабіла АБА зараз робім мы, але яшчэ мы выконваем свае працоўныя абавязкі.
Я б зразумеў каб Вы хадзілі на падрыхтоўчыя заняткі, а так ў вас ёсць магчымасць паглядзець на тое як робіцца тое, каб пацешыць чыюсць гардыню.
Добры дзень.
мяне вельмі здзівіла рэакцыя спадара Калініна на мой допіс. я не імкнуўся ні абразіць, ні кпіць са спадара Калініна і Шыдлоўскага. Больш таго мы ўдзячны за працу якую робяць арганізатары. я ведаю як цяжка арганізавць мерапрыемства, тым больш Алімпіаду (сам дапамагаў у 2005 годзе на арганізацый, трэці год запар удзельнічаю ў арганізацыі Дня факультэта), яна вымагае шмат часу сіл, эмоцый. А калі разглядаць маё пажаданне у кантэкце ўсей фразы, то я не чакаю (у сэнсе патрабую) а "желаю" каб у арганізатараў усе атрымалася!
Наконт дапамогі. Я б з задавальненнем дапамог, але да мяне ніхто не звярнуўся. я ніколі не адмаўляўся. Наша каманда абсалютна новая, мы на прэдэстал не лезем, мы толькі ўдзельнічаем і пастраемся прыкласці ўсе намаганні, каб падтрымаць восокі ўзровень БДУ. Сябры маей каманды (праўда не ўсе) і асабіста я прыходзілі на ўсе заняткі (я прапусціў толькі адзін). . Рыхтуемся.
Спадзяюся ўсе будзе добра.

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 26.02.2007 19:37

to all
Шаноўнае спадарства, выбачайце за рэзкасць.
Наконт дапамогі я звяртаўся на галінцы "Что могут студенты" і звяртанне было ў адпаведным сэнсе. Можаце праглядзець.
Як ідзе праца, ёсць некалькі студэнтак (лапушак :) ), якія тры гады запар дапамаюць, а такса аператыўны атрад. Мы таксама просім, калі не спраўляемся, іншых людзей, якіх ведаем, або хто гатовы дапамагчы.

Мне падабаюцца "апраўданні", маўляў, ніхто не прасіў. Як Вы сабе гэта ўяўляеце: аб'ява на форуме, жадаючыя і г.д.

2Мэрлін
ССТ не ўдзельнічае, можа і ўдзельнічае, але не як СНТ, а асабіста.
Асабіста мне было б вельмі цікава пачуць каментарыі журы на заданне па гісторыі дзяржавы і права. Хацелася б, каб у каментарыі было сказана, хто дапусціў якія памылкі пры напісанні эсе, як трэба было раскрыць тэму, больш падрабязна адлюстраваны крытэрыі ацэньвання і г.д.
Тут усе проста, трэба знайсці чалавека, які увядзе каментарыі у кампютар, а таксама знойдзе час і магчымасць перавясці ўсе матэрыялы ў лічбавы фармат, потым праверыць і падрыхтуе дакументы да сайта. І хто ж гэты чалавек, напэўна сам Калінін. Дзякуй Богу, знайшоўся, можа хутка зробіць.

Дарэчы я зарокся звяртацца да форума, прыклад галінка з Юхо. Адная справа быць на форуме героем, другая ў рэале. Дарэчы не буду мазаць усіх, хтосьці прапанаваў дапамогу, але я адмовіўся няхай рыхтуецца. А хтосьці працуе.
Зараз, нажаль, узнікла некалькі непрадбачаных сітуацый, ў аўральным рэжыме спрабуем іх выправіць.

2FreeArt
З якой спробы ўдзельнікі звярнуліся да Скобелева. Калі тое, што тычылася Вас напрамую, было зроблена праз рык, то праз колькі часу можна было б дачакацца выканання просьбы аб дапамозе.
І яшчэ, мне зразумелы кураж першай каманды, яны ідуць перамагаць. І яны павінны перамагчы ў сумленнай барацьбе. А вы павінны выступіць так, каб ў лідэрах фінала. Бо праз год вы павінны ісці на першае месца.
Вы абараняеце гонар БДУ як вядучай ВНУ Беларусі, і павінны даказаць тое, што МЫ ЛЕПШЫЯ.

птушка
Соискатель на должность
ПаведамленняўCOLON 7
ЗарэгістраваныCOLON 08.01.2007 23:40

Паведамленне птушка » 26.02.2007 20:27

Хочу уточнить, не изменилась ли дата проведения очного тура: 2 марта? Во сколько планируется начало? Понимаю, что у организаторов много работы, но и участникам уже необходимо планировать свои дела...

Аватара карыстальніка
Merlin
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 59
ЗарэгістраваныCOLON 24.12.2005 23:51
CONTACTCOLON

Паведамленне Merlin » 26.02.2007 22:41

Kalinin пісаў(а)COLON ССТ не ўдзельнічае, можа і ўдзельнічае, але не як СНТ, а асабіста.
Тады для чаго гэта таварыства існуе, дапамога у правядзенні такіх мерапрыемстваў (Алімпіяды, канферэнцый...), імхо, гэта іх прамы абавязак. Цікава б было пачуць меркаванні наконт гэтага http://www.law.bsu.by/forum/viewtopic.php?p=25532#25532
Kalinin пісаў(а)COLON Тут усе проста, трэба знайсці чалавека, які увядзе каментарыі у кампютар, а таксама знойдзе час і магчымасць перавясці ўсе матэрыялы ў лічбавы фармат, потым праверыць і падрыхтуе дакументы да сайта. І хто ж гэты чалавек, напэўна сам Калінін. Дзякуй Богу, знайшоўся, можа хутка зробіць.
Магу прапанаваць сваю дапамогу ў гэтай справе :)
Kalinin пісаў(а)COLON З якой спробы ўдзельнікі звярнуліся да Скобелева. Калі тое, што тычылася Вас напрамую, было зроблена праз рык, то праз колькі часу можна было б дачакацца выканання просьбы аб дапамозе..
Калі б было вядома да каго звяртацца, асабіста я даведаўся пра гэта на сайце праз Вас.

Аватара карыстальніка
Merlin
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 59
ЗарэгістраваныCOLON 24.12.2005 23:51
CONTACTCOLON

Паведамленне Merlin » 28.02.2007 9:50

Kalinin пісаў(а)COLONТут усе проста, трэба знайсці чалавека, які увядзе каментарыі у кампютар, а таксама знойдзе час і магчымасць перавясці ўсе матэрыялы ў лічбавы фармат, потым праверыць і падрыхтуе дакументы да сайта.
Каб не рабіць дурную работу: пераводзіць пісьмовыя работы удзельнікаў у лічбавы фармат, можна падчас Алімпіяды (яе адкрыцця ці закрыцця, ці напісаць у памятках) папрасіць усіх удзельнікаў адаслаць свае працы на які-небудзь e-mail.
Усе роўна ж усе спачатку пісалі на кампутары, а потым раздрукоўвалі, таму зрабіць гэта будзе не складана.

А ў наступным годзе можна ў правілах ппрадугледзець, каб разам з раздрукаваным варыянтам удзельнікі дасылалі і электроныы варыянт на дыскеце.

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 28.02.2007 18:00

2Птушка
АЛІМПІЯДА БУДЗЕ.
ЗАЎТРА ПАВЕСІМ ПРАГРАМУ
Рэгістрацыя з 8-00 да 9.15

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 03.03.2007 20:23

Алімпіяда скончана!

Некаторыя моманты пакіну без каментарыяў.
Прыяднаюся да віншавання пераможцаў.

JUST JURIS зрабіла так, што супраціўнікі трапяталі, дзякуй ім.
Юрысты 21 ст. былі на узроўні. Я бачыў іх "майстар клас" з JUST JURIS. У рэшце рэшт адрыў аб іншых добры. БДУ падцвердзіў свой статус, думаю, што на мяне асабіста і БДУ яшчэ шмат будзе нараканняў за тое (памылкі, нерастаропнасць, некоторыя сбоі і г.д.), што хтосьці не змог. Але гэта не мае праблемы.

Узрадавалі Горкі, хай задумаецца Міністэрства і іншыя ВНУ. Прымна было за каледж, усе мае студэнты, думаю і мае веды дапамаглі ім.

Сімптаматычна, што першае месца заняла дзяўчына з Акадэміі, то гэта навука усім нашым, працуйце. Узрадаваў студэнт-палітолаг 3 курса і г.д.

Але я хачу падзякаваць тых "асоб другога эшэлона", якія змаглі гэта правясці, каб пераможцы былі ў пэўным рэестры. Гэта і вядомыя, і не вядомыя мне асобы, якія ціха рабілі сваю працу. Называць іх пакуль не хачу, будзе поўны спіс я выкажу ўдзяку афіціыйна.
Дзякуй вам мае "лапачкі", "зорачкі", "снягуркі" і снегавікі (у асобе аператыўнага атрада). Мы гэта зрабілі самі.
Гэта быў момант ісціны. І гэта была ісціна.

Аватара карыстальніка
А Баба-Яга против
Корабельный секретарь
ПаведамленняўCOLON 414
ЗарэгістраваныCOLON 06.12.2006 19:49
АдкульCOLON Адтуль, а там гэта вам не тут.
CONTACTCOLON

Паведамленне А Баба-Яга против » 03.03.2007 22:08

Всем, всем, всем организаторам и устроителям олимпады, - тем кого мы видели и не видели, - СПАСИБО!
Самое большее, что мы можем дать друг другу – это кусочек тепла.

Аватара карыстальніка
фемида
Коллежский регистратор
ПаведамленняўCOLON 29
ЗарэгістраваныCOLON 03.01.2007 17:45

Паведамленне фемида » 03.03.2007 22:47

Полностью поддерживаю! Оргкомитет, оперотряд, Калинин, Шидловский и все те, кого, может быть, забыла упомянуть, постарались на славу и заслуживают только самых теплых слов и благодарностей. От чистого сердца - СПАСИБО! ВСЕ БЫЛО СУПЕР! ТАК ДЕРЖАТЬ!
P. S. А навуку наконт дзяўчыны з Акадэміі, паважаны Калінін, мы абавязкова возьмем да ўвагі.. :)

Аватара карыстальніка
Merlin
Провинциальный секретарь
ПаведамленняўCOLON 59
ЗарэгістраваныCOLON 24.12.2005 23:51
CONTACTCOLON

Паведамленне Merlin » 03.03.2007 23:14

Таксама хачу выказаць падзяку ўсім арганізатарам Алімпіяды,тым, хто дапамагаў у яе правядзенні (а гэта зразумела было не проста). Вялікі ўсім ДЗЯКУЙ :)

FreeArt
Соискатель на должность
ПаведамленняўCOLON 6
ЗарэгістраваныCOLON 08.02.2007 1:31
CONTACTCOLON

Паведамленне FreeArt » 04.03.2007 16:42

Дзякуй вялікі арганізатарам алімпіады, асабіста спадару Калініну і Шыдлоўскаму і ўсім нябачным, але не меньш значным людзям без якіх алімпіада не атрымалася б. Я разумею: было шмат нерваванняў, цяжкасцей, недарэчнасцей, але яны ніяк не паўплывалі на высокі ўзровень алімпіады, ну што крочым далей у алімпіаду 2008.

Дзякуй супернікі. Саша і кампанія, у наступным годзе мы абавязкова возьмем рэванш, бо ў нас будзе тое, чаго не хапала у гэтым годзе - вопыт, а ен абавязковы для перамог! Віньшую ўсіх!
- Каго любішь?
- Беларусь!
- Так узаемна....

Gothmog
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 275
ЗарэгістраваныCOLON 19.07.2005 18:26
АдкульCOLON Mensk
CONTACTCOLON

Паведамленне Gothmog » 05.03.2007 12:20

Огромное спасибо ВСЕМ, кто явился организатором олимпиады и ВСЕМ, кто участвовал в ее проведении!!!
Юрфак - сила и мы доказали это в очередной раз! Приятно осозновать, что мы лучшие, а еще приятнее доказывать это самим себе и другим!!!

До сих пор непонятно, почему название "Just cause" превратилось в "Just Juris"!? Мы были несколько удивлены...

И еще, огромная просьба к организаторам олимпиады! Привлекайте пожалуйста в качестве спонсора компанию ООО "ЮрСпектр" - при всем уважении "Эталон" и "Консультант" вещи просто не сравнимые!!! Думаю, что все участники меня поддержат!

Еще раз всем огромное СПАСИБО!!!

Kalinin
Титулярный советник
ПаведамленняўCOLON 1257
ЗарэгістраваныCOLON 21.06.2004 17:34
АдкульCOLON Belarus

Паведамленне Kalinin » 05.03.2007 18:44

Дзякуй за удзячнасць (атрымаўся каламбур).
Наконт назвы, калі уводзілася назва, то форума побач не было. Я падумаў, што ўспомніў правільна. А гэта было каля 2 гадзін ці ночы, ці раніцы :).
Прашу прабачэння, я увеў удзельнікаў у зман. Аўдзееў, які заняў трэцяе месца, не студэнт палітолаг 3 курса, я зблытаў яго з братам, які там і вучыцца. Я памятаю іх па прыёмнай камісіі, абодва паступалі без здачы ўступных іспытаў. Не думаў, што другакурснік так змога. Малайчына.
Наконт Кансультанта будзем думаць, можа так і зробім (калі ў мяне будзе час і жаданне, бо з НЦПІ ўжо ёсць пэўныя і добрыя стасункі).
2ФрыАрт
Добра. Вы возьмеце рэванш, калі будзеце на пятым курсе, а потым уся каманда зыйдзе з факультэта і што. Потым трэба фарміраваць новую.
З першай каманды зыйдуць двое, але трое будучых пяцікурснікаў змогуць навучыць маладзейшых. Думайце і пра факультэт.
Не забывайцеся пра супернікаў. Пакуль што ніхто з іх не адазваўся на форуме, але яны не забудуць гэтага і ў наступным годзе будуць прагнуць рэванша. А падрыхтаваць каманду пры жаданні кіраўніцтва факультэта не вельмі цяжка. Думаю, што Горкі гэта даказалі, хто будзе з гэта ці смяяцца, ці плакаць. Там ёсць толькі адзін кандыдат навук, а каманду рыхтаваў Лапеза - суправаджаючы, але як.
Я сам не чакаў гэтага, думаў ім падараваць свой зборнік за чацвертае месца ў адборачным туры, але яны мяне здзівілі. Вось перад кім трэба трапятаць.
Але, калі сур'езна, то ёсць некалькі задумак аб чарговым змене фармату алімпіяды. Напрыклад, праводзіць яе 3 дні, увесці дадатковыя конкурсы кталту напісання надзорнай скаргі і г.д.

Gothmog
Губернский секретарь
ПаведамленняўCOLON 275
ЗарэгістраваныCOLON 19.07.2005 18:26
АдкульCOLON Mensk
CONTACTCOLON

Паведамленне Gothmog » 05.03.2007 19:25

Уровень команд складывается не только из тренеровок и подготовки, а из общего уровня подготовки и знаний каждого конкретного участника команды! И еще одна, и по-моему, самая важная составляющая - это умение работать в команде! Собрав в команде "ителлект" факультета, однозначно гарантировать победу нельзя! Это я к тому, что учитывать прогресс Горок стоит однозначно, но трепетать лишнее! Лучше еще и еще повышать свой уровень!
3 дня? А не будет ли это слишком утомительным? Ведь и 2 дня с учетом презентаций и переживаний изматывают достаточно серьезно. Вполне возможно, что на 3 день немногие смогут состязаться.
Надзорная жалоба - это интересно...

И еще, я слышал, что члены жюри на презентации уголовного процесса остались недовольны... Сергей Артурович прокомментируйте пожалуйста так ли это!?

Аватара карыстальніка
L1Ghter
Надворный советник
ПаведамленняўCOLON 2438
ЗарэгістраваныCOLON 05.03.2005 6:39
АдкульCOLON Пустоверть

Паведамленне L1Ghter » 06.03.2007 0:18

2 Gothmog і Калінін
дарэчы па фотах як рыхтаваліся каманды адразу бачны менавіта "камандны дух". І па тых рэпліках, якія давялося чуць ад удзельнікаў было даволі яскрава відаць ці ёсць ён увогуле.
you should never underestimate the predictability of stupidity. (с) Bullet-Tooth Tony
...так уж и невиновен (с) В.С. Абакумов

BUTTON_POST_REPLY

Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: 0 і 0 гасцей