Далучаюся да рэспектаў SLONIKа!
Спадар(бо лічу сабе еўрапейцам, а не камуністычным быдлам) SLOVA, можа хопіць ужо? Усё нам даўно зразумела! Новага вы нам нічога не скажаце, а колькасць вашых дасылак ніколі не пяройдзе ў якасць... Спыніцеся, калі ласка!
А вось наконт топіка, пачаў пісаць артыкул...
“Чэсныя” і “сьвядомыя”: дыхатамія беларускай палітычнай кан’юктуры
Не, 17 кастрычніка не стала пераломным гістарычным момантам для Беларусі, хаця Прэзідэнт сам быў “ошеломлён” афіцыйнымі вынікамі выбараў у Парлямэнт і канстуцыйнага рэферэндуму. 17 кастрычніка ня больш і ня менш як зацьвердзіла статус-кво і вынесла на паверхню тое, што было вядома ўжо даўно. А менавіта, што ўлада моцная, а апазіцыя да ўлады слабая, як гэта ёсьць у ва ўсіх аўтарытарных рэжымах.
Пакуль “прэзідэнт усяго беларускага народа” святкаваў, віншаваў, абяцаў і папярэджваў, апазіцыя зьбірала “масавыя” акцыя пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. 18 і 19 кастрычніка, падалося, шалі пераважылі ў адваротны бок – ад “стабільнай і квітнеючай” Беларусі да “рэвалюцыі руж”, аднак руж як заўсёды не хапіла. Дубінкі АМАПаўцаў і самае “чэснае” тэлебачаньне яшчэ раз удакладнілі тэзу аб моцы нашай улады.
Нават гучныя ўнутраныя і вонкавыя нараканьні на тое, што перамога Аляксандра Рыгоравіча здабыта шляхам фальсіфікацый і зусім не “элегантна”, а даволі нахабна і брудна, не адмаўляюць таго факту, што перамога здабыта. Чым былі тыя крыкі “Лукашэнка прайграў!”, як ні крыкамі роспачы пацярпеўшых паразу. Але ж ці азначае гэтая выйграная бітва перамогу ў вайне? Гэтае пытаньне патрабуе дасканалага і разважлівага аналізу.
Хтосьці, хто born in the USSR (але ж гэта не абавязкова), можа так сказаць:”Што дрэннага бачыш ты ў моцнай уладзе і ў асобе Аляксандра Рыгоравіча?! Дысцыпліна, парадак, спакой і дабрабыт, заводы працуюць, пэнсія расьце; не высоўвайся, не лезь нікуды і кроч патроху сабе да труны, як усе абывацелі!” Іншыя паўтораць вядомую прымаўку: “Беларусь выратуе снайпер!”
На гэтым скончу лірычнае адступленьне, бо я не стаўлю сваёй мэтай даследваньне псыхалёгіі мас і розных меркаваньняў наконт і “по поводу”, але ж вызначэньне бакоў ідэалягічнага супрацьстаяньня, якое мае месца ў беларускай рэчаіснасьці.
***
Што такое апазіцыя? Не, лепш крыху інакш. Што такое наша беларуская апазіцыя, чым яна ёсьць? У лепшых традыцыях савецкага агіттропу Першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь азначыў гэты тэрмін так: апазіцыя - гэта “агенты ўплыву”, якія змагаюцца з беларускім народам за чужыя грошы. Можна працягнуць і ўдакладніць, “беспрынцыпная і безыдэйная банда шкоднікаў, дыверсантаў, разведчыкаў, шпіёнаў, забойц, банда заклятых ворагаў рабочай клясы, якія дзейнічаюць па найму разведывальных ворганаў замежных дзяржаў” (“Слоўнік замежных слоў”, Масква, 196.. г.). Думка, магчыма, і мае рады, але ўсё ж такі Прэзідэнт – гэта такі ж просты чалавек, як і ўсе мы, а чалавеку ўласьціва памыляцца...

))
Працяг будзе, спадзяюся!