Паведамленне
Kalinin » 13.07.2007 16:52
2АйсБой
1. ёсць абмежаванні. Ёсць вучэбныя гадзіны, колькасць ставак, колькасць гадзін на стаўку, атрыманая адукацыя і г.д. Калі камусці не хапае гадзін, то яму могуць даць і рэлігіязнаўства без уліку яго жадання (тут выбар, або чытай на нейкім узроўні, або звальняйся).
2. Што тычыцца цікаўнасці. Былому прафесійнаму барацьбіту з рэлігіяй, маючаму дыплом спецыяліста ў навуковым атэізме, рэлігія таксама ЦІКАВА. Яле ў якім сэнсе. Лічу, што выкладчыкі рэлігіязнаўчых дысцыплін павінны праходзіць стажыроўкі ў духоўных навучальных установах і мець пэўныя дакументы ад кансефій, якія будуць падцверджваць іх магчамасць КАРЭКТНА вучыць аб пэўнай рэлігіі.
Гэтае правіла павінна цвёрда выкарыстоўвацца пры адборы выкладчыкаў рэлігійна афарбаваных прадметаў, асабліва ў сярэдняй школе. Канфесія павінна даваць згоду аб тым, што пэўная асоба можа казаць ад імя канфесіі. Але рэлігіязнаўства можа быць і не рэлігійна афарбаваным прадметам, ад выкладчыка патрабуецца толькі тое, каб студэнты маглі ведаць карэктныя факты аб пэўнай рэлігіі без фарміравання аносінаў да яе.
3. Наконт эфектыўнасці праграм. Тут праблема ў колькасці гадзін і аб'еме выкладаемага матэрыялу. Які аб'ем магчыма засвоіць за час заняткаў. Тут (аб чым я пісаў раней і тут, і ў іншых месцах) прынцып прыарытэта інфармацыі: што ведаць, на якім узроўні, што можна не ведаць.
Таму мумбу-юмбу магчыма адкінуць, сінтаізм, сікхізм, індуізм - азнаямляльна. Маўляў такое ёсць. Хрысціянства дасканала (праваслаў'е і каталіцтва), таксама ветхазапаветную рэлігію, пэўныя моманты іўдаізму. Абавязкова сучасныя нэакульты і секты (для таго, каб ведаць небяспеку). А вось некаторыя хрысціянскія канфесіі можна і меньш (монафізіты эфіопскія, армянскія, нестарыяне, цвінгліянцы і г.д.). Вось так, на мую думку, трэба рабіць курс рэлігязнаўства.
Дарэчы да Вас асабісты зварот. Пэўныя рэлігійныя пытанні я разглядаў на галінцы аб правах асобы ў беларускім праве. Паглядзіце, калі ласка,туды. Можа Вы вырашыце прыняць удзел ў тых дыскусіях. Тым больш мы спрабавалі нешта пісаць аб свецкасці дзяржавы. Рэальная сітуацыя прыёмная камісіі: невызначамы статус адукацыі, якую атрымліваюць асобы ў рэлігійных ўстановах. Магчыма абмеркаваць гэта.
Проста, некаторыя Вашыя пытанні больш імкнуцца да дзяржаўна-рэлігійных. Тут (на гэтай галінцы) лепш разглядаць грамацкія праявы рэлігіі.