Абитуриентам - еще раз о правилах приема-2004, а также информация по 2-му высшему

На сайте появилась Информация для абитуриентов, желающих получить 2-е высшее образование

К сожалению, администрация сайта до сих пор не имеет возможности опубликовать новые правила приема в БГУ, так как основной документ, на основе которого формируются правила приема в конкретные ВУЗы (в том числе и БГУ), находится на доработке в Министерстве образования. :((

Правілы прыёму ў ВНУ - на дапрацоўцы
“Звязда”, 16.04.2004

Сёння ў міністэрстве адукацыі рыхтуюцца дапаўненні і змяненні ў прынятыя яшчэ напрыканцы мінулага года Правілы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым на сустрэчы з жуналістамі паведаміў намеснік міністра адукацыі нашай краіны Казімір Фарыно.

Наколькі істотна канчатковы варыянт дакумента, на які ўжо 5 месяцаў арыентуюцца ўсе абітурыенты, будзе адрознівацца ад папярэдняга, Казімір Фарыно адказаць не змог, запэўніўшы ўсіх прысутных, што міністэрства вельмі ўважліва ставіцца да ўсіх меркаванняў і слушных прапаноў, якія гучаць з боку кіраўніцтва вышэйшых навучальных устаноў.

Так, напрыклад, сёння разглядаецца магчымасць прадастаўлення вышэйшым навучальным установам права самастойна вырашаць, у якой форме праводзіць уступныя іспыты.

Нагадаем, што раней было абвешчана, што ўступныя іспыты ў сценах ВНУ будуць праводзіцца толькі ў форме ўнутрывузаўскага тэсціравання, што зусім не адназначна было ўспрынята шэрагам вышэйшых навучальных ўстаноў, перад якімі нечакана паўстала задача распрацоўкі тэставых матэрыялаў для абітурыентаў.
Невыпадкова многія пачалі выказвацца за тое, каб тэставымі матэрыяламі іх забяспечыў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, які мае самы багаты ў краіне вопыт па стварэнню тэстаў. Але нават у гэтага інстытута яшчэ няма распрацовак па некаторых вучэбных дысцыплінах, уключаных у пералік уступных іспытаў. Магчыма таксама, што на асобных спецыяльнасцях пералік уступных іспытаў будзе перагледжаны.

Міністэрства адукацыі вырашыла вызваліць абітурыентаў завочнай і вячэрняй формы навучання ад абавязковага тэсціравання па беларускай і рускай мовах.
Яны змогуць здаваць экзамен па гэтай вучэбнай дысцыпліне непасрэдна ў ВНУ або, пры жаданні, удзельнічаць у цэнтралізованным тэсціраванні па беларускай (рускай) мове і затым прадставіць у прыёмную камісію свой сертыфікат.

Дарэчы, адмаўляцца ўвогуле ад ідэі тэсціравання ў далейшым міністэрства адукацыі не мае намеру, паколькі гэта форма атэстацыі мае відавочныя плюсы: гэта і магчымасць праверкі ведаў абітурыентаў па ўсяму школьнаму курсу, і ўстараненне суб'ектыўнага фактару ацэнкі, і магчымасць выкаранення самых розных злоўжыванняў.

3 іншых дапаўненняў у правілы, якія яшчэ знаходзяцца на стадыі падрыхтоўкі, варта адзначыць магчымае пашырэнне кола асоб, якія карыстаюцца пры паступленні ў ВНУ пэўнымі прывілеямі. Паводле слоў намесніка міністра, такія прывілеі могуць быць прадастаўлены жыхарам пэўных рэгіёнаў нашай краіны. Канкрэтызаваць іх Казімір Фарыно адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што чакаць выхаду канчатковай рэдакцыі правілаў засталося зусім нядоўга.