Парадак прыёму у Беларускі Дзяржаўны Універсітэт на 2004 год
2. Пералік уступных выпрабаванняў па кожнай спецыяльнасці даецца у дадатку 1 .
3. Дакументы ад паступаючых у БДУ на дзённую і завочную формы навучання прымаюцца з 23 да 30 чэрвеня.
Уступныя выпрабаванні праводзяцца з 2 да 8 ліпеня.
Залічэнне у склад студэнтаў на бюджэтнае навучанне — да 10 ліпеня.
Прыём дакументаў для ўдзелу у конкурсе на залічэнне на платнае нааучанне — да 28 ліпеня.
Залічэнне на платнае навучанне — да 30 ліпеня.
4. Уступныя выпрабаванні праводзяцца па праграмах, што скпадзены на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Творчае ўступнае выпрабаванне на спецыяльнасці "журналістыка (напрамак — друкаваныя СМІ)", "журналістыка (напрамак — аўдыёвізуальныя СМІ)", "інфармацыя і камунікацыя (напрамак — тэхналогіі камунікацыі)", "літаратурная работа", "міжнародная журналістыка" факультэта журналістыкі, спецыяльнасць "журналістыка (напрамак — друкаваныя СМІ, спецыялізацыя — ваенная журналістыка)" ваеннага факультэта і творчае ўступнае выпрабаванне на спецыяльнасць "дызайн" Інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій праводзяцца па праграмах, якія распрацаваны БДУ і зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
5. На спецыяльнасць "мытная справа" прымаюцца асобы па накіраваннях Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, выдаваемых па хадайніцтву мытнага органа, які знаходзіцца у зоне пражывання абітурыента.
6. Пры паступленні на дзённую бюджэтную форму навучання на механіка-матэматычны факультэт, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, фізічны факультэт, факультэт радыёфізікі і электронікі, біялагічны факультэт, эканамічны факультэт конкурс праводзіцца па факультэце у цэлым.
Пры паступленні на хімічны факультэт агульны конкурс праводзіцца для спецыяльнасцей "хімія (напрамак — навукова-вытворчая дзейнасць)", "хімія (напрамак — навукова-педагагічная дзейнасць)", "хімія (слецыялізацыя — хімія лекавых лрэпаратаў)", "хімія (напрамак — ахова навакольнага асяроддзя)".
Пры паступленні на геаграфічны факультэт агульны конкурс праводзіцца для спецыяльнасцей "геаграфія", "геаграфія (напрамак — геаінфармацыйныя сістэмы)", "геалогія І разведка радовішчау карысных выкапняў".
Пры пастулленні на гістарычны факультэт агульны конкурс праводзіцца для спецыяльнасцей "гісторыя", "музейная справа і ахова гісторыка- культурнай спадчыны", "гісторыка-архівазнаўства". Пры паступленні на факультэт журналістыкі агульны конкурс праводзіцца для спецыяльнасцей "журналістыка (напрамак — друкаваныя СМІ)", "журналістыка (напрамак — аўдыёвізуальныя СМІ)".
Пры паступленні на юрыдычны факультэт агульны конкурс праводзіцца для спецыяльнасцей "правазнаўства". "эканамічнае права".
Пры паступленні на іншыя факультэты конкурс праводзіцца па асобных спецыяльнасцях.
7. Пераможцы (дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступеняў) алімпіяд "Абітурыент БДУ-2004" эалічваюцца без уступных выпрабаванняў на слецыяльнасці, вызначаныя у "Палажэнні" аб гэтых алімпіядах.

