Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 17 красавіка 2017г. (Пратакол № 8)
Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 17 красавіка 2017 г. (пратакол № 8)
1. Падрыхтоўка магістраў па юрыдычных спецыяльнасцях у БДУ: стан, тэндэнцыі і перспектывы.
Дакладчык: старшыня вучэбна-метадычнай камісіі юрыдычнага факультэта В.М. Раманава.
ПАСТАНАВІЛІ:
1.1. Кафедрам факультэта ў 2017-2018 навучальным годзе забяспечыць неабходнае вучэбна-метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу на II ступені вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з новымі вучэбнымі планамі. Распрацаваць і зацвердзіць ва ўстаноўленым парадку вучэбныя праграмы па дысцыплінах, уключаных у новые вучэбныя планы па спецыяльнасцях магістратуры, не пазней чым за месяц да пачатку сяместра, у якім чытаецца адпаведная дысцыпліна. Распрацоўку вучэбных праграм весці ў адпаведнасці з патрабаваннямі Парадку распрацоўкі і зацвярджэння вучэбных праграм, зацверджаным загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2013 г. № 405.
(адказныя: старшыня вучэбна-метадычнай камісіі В.М. Раманава, загадчыкі кафедраў)
1.2. Да 1 верасня 2017 г. актуалізаваць базы дадзеных «Вучэбныя матэрыялы» на сайце факультэта і ў Электроннай бібліятэцы БДУ і праводзіць сістэматычны маніторынг.
(адказныя: загадчыкі кафедраў, старшыня вучэбна-метадычнай камісіі В.М. Раманава,)
1.3. Дэканату, кафедрам узмацніць кантроль за арганізацыяй і вынікамі навучальнага працэсу ў магiстратуры, арганізацыяй выніковай атэстацыі навучэнцаў у адпаведнасці з Палажэннем аб арганiзацыi выніковай атэстацыі пры асваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі II ступенi ў Беларускiм дзяржаўным універсітэце.
(адказныя: намеснік дэкана У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў, старшыня вучэбна-метадычнай камісіі В.М. Раманава)
1.4. Штогод падводзіць вынікі экзаменацыйных сесій і выніковай атэстацыі магістрантаў, аналiзаваць справаздачы старшынь ДЭК i распрацоўваць рэкамендацыі па павышэнні якасці выніковай атэстацыі магістрантаў, падрыхтоўкі магістэрскіх дысертацый.
(адказныя: намеснік дэкана У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў, старшыня вучэбна-метадычнай камісіі В.М. Раманава).
1.5. Дэканату, вучэбна-метадычнай камісіі працягваць распрацоўку адукацыйных стандартаў i прыкладных вучэбных планаў пакалення 3+ у адпаведнасці з тэрмiнамі i рэкамендацыямi Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы.
(адказныя: намеснік дэкана У.М. Сатолін, старшыня вучэбна-метадычнай камісіі В.М. Раманава).
1.6. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана юрыдычнага факультэта У.М. Сатоліна.
2. Аб дзейнасці аб’яднаных навуковых семінараў кафедраў юрыдычнага факультэта.
Дакладчыкі: кіраўнікі семінараў, намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякова.
3. Абранне па конкурсе.
ПАСТАНАВІЛІ:
3.1. Па выніках галасавання рэкамендаваць Савету Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдатуру Данілевіча Анатолія Аляксандравіча на конкурс для замяшчэння пасады загадчыка кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду.
3.2. Па выніках тайнага галасавання лічыць Шынгель Наталію Адамаўну абранай на пасаду дацэнта кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта БДУ; Лізгара Вікторыю Яўгеньеўну − на пасаду дацэнта кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта БДУ; Абрамовіча Уладзіміра Аляксандравіча − на пасаду выкладчыка кафедры канстытуцыйнага права БДУ; Васючкову Вольгу Іванаўну − на пасаду дацэнта кафедры англійскай мовы гуманітарных факультэтаў БДУ; Паліенка Зінаіду Уладзіміраўну − на пасаду старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы гуманітарных факультэтаў БДУ; Кулікова Валерыя Міхайлавіча − на пасаду дацэнта кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ; Новіка Дзмітрыя Юльянавіча − на пасаду старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ.
4. Аб рэкамендацыі зборніка матэрыялаў круглага стала «Конституционно-правовые основы противодействия коррупции как важнейшее условие обеспечения устойчивого социально-экономического равновесия» да дэпанавання.
5. Аб стварэнні ў структуры юрыдычнага факультэта вучэбнага центра дзяржаўна-прававой палітыкі і кіравання.
Інфармацыя загадчыка кафедры паліталогіі С.В. Рашэтнікава.
ПАСТАНАВІЛІ:
5.1. Хадайнічаць перад Саветам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта аб стварэнні ў структуры юрыдычнага факультэта БДУ вучэбнага цэнтра дзяржаўна-прававой палітыкі і кіравання.
6. Аб завяршэнні работ па НДР «Провести исследование механизмов правового обеспечения государственно-частного партнёрства в инновационной сфере в странах дальнего зарубежья и странах-членах ЕАЭС и подготовить предложения по использованию лучших зарубежных практик в Республике Беларусь, разработать проект типового соглашения о государственно-частном партнёрстве в процессе реализации инновационных проектов».
Інфармацыя загадчыка кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці В.С. Камянкова.
ПАСТАНАВІЛІ:
6.1. Лічыць прадстаўленую навукова-даследчыцкую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора з ДКНТ № 29 (086/92) от «01» снежня 2016 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана. Выкананая справаздача НДР на тэму «Аб выкананні навуковых даследаванняў па тэме «Провести исследование механизмов правового обеспечения государственно-частного партнёрства в инновационной сфере в странах дальнего зарубежья и странах-членах ЕАЭС и подготовить предложения по использованию лучших зарубежных практик в Республике Беларусь, разработать проект типового соглашения о государственно-частном партнёрстве в процессе реализации инновационных проектов» поўнасцю адпавядае праекту задання, выканана ў тэрмін на высокім навуковым узроўні.
7. Аб прадстаўленні да заахвочвання спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў лаўрэата XXIII Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў Паўлоўскай Веранікі Валер’еўны, магістранта юрыдычнага факультэта.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
7.1. Прадставіць да заахвочвання спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў лаўрэата XXIII Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў Паўлоўскую Вераніку Валер’еўну, магістранта юрыдычнага факультэта.
8. Аб перадачы на дэпаніраванне ў электроннай форме дакумента.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
8.1. Перадаць на дэпаніраванне ў электроннай форме дакумент «Общество, государство, право: тенденции и перспективы развития: материалы междунар. науч. конференции студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 21–22 октября 2016 г. / БГУ, Юридический фак.; редкол.: Т. А. Червякова (отв. ред.) [и др.]. – Минск: БГУ, 2017. – 297 с.».
9. Аб перадачы на дэпаніраванне ў электроннай форме дакумента.
Інфармацыя загадчыка кафедры крыміналістыкі В.Б. Шабанава.
ПАСТАНАВІЛІ:
9.1. Перадаць на дэпаніраванне ў электроннай форме дакумент «Традиции и перспективы развития криминалистической тактики: материалы круглого стола с международным участием, Минск, 13 апр. 2017 г. / БГУ, юридический факультет; редкол. В. Б. Шабанов, (отв. ред.), А. А. Абдурахманов, Е. П. Орехова. – Минск: БГУ, 2017. – 104 с.».
10. Аб разглядзе і прыняцці работ па 1 этапу дагавора НДВКР № 086/92П ад 20 лютага 2017 г.
Інфармацыя загадчыка кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці В.С. Камянкова.
ПАСТАНАВІЛІ:
10.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «086/92» навукова-даследчыцкую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 086/92П ад 20 лютага 2017 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
10.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
11. Аб унясенні змяненняў у рабочы план падрыхтоўкі спецыяліста I ступені па спецыяльнасцях «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Паліталогія» на 2017-2018 навучальны год.
Інфармацыя намесніка дэкана У.М. Сатоліна
ПАСТАНАВІЛІ:
11.1. Унесці ў рабочы план падрыхтоўкі спецыяліста I ступені па спецыяльнасці «Правазнаўства» на 2017-2018 навучальны год наступныя змяненні:
у 3 семестры 2 курса павялічыць колькасць аўдыторных гадзін па дысцыпліне «Административное право» да 60 гадзін (38/18/46);
у 4 семестры 2 курса пераразмеркаваць колькасць аўдыторных гадзін па дысцыплінах (па выбару студэнта) «Уголовно-исполнительное право/Социальное и медицинское право» з 56 гадзін (30/26) на 56 гадзіны (32/20/4);
у 1 семестры 1 курса паменшыць колькасць аўдыторных гадзін па факультатыўнай дысцыпліне «Латинский язык» з 40 гадзін да 30 гадзін;
у 2 семестры 1 курса дадаць па дысцыпліне «Трудовое право» 2 аўдыторныя гадзіны з 34 гадзін (20/12/2) да 36 гадзін (20/14/2);
у 3 семестры 2 курса дадаць 4 аўдыторныя гадзіны па дысцыпліне «Трудовое право» з 56 гадзін (28/22/6) да 60 гадзін (28/26/6);
у 3 семестры 2 курса паменшыць колькасць аўдыторных гадзін па факультатыўнай дысцыпліне «Делопроизводство» з 40 гадзін да 30 гадзін;
у 5 семестры 3 курса па дысцыпліне «Гражданский процесс» дадаць 4 аўдыторныя гадзіны з 64 гадзін (32/26/6) да 68 гадзін (32/30/6);
у 5 семестры 3 курса павялічыць колькасць аўдыторных гадзін па факультатыўнай дысцыпліне «Деловой иностранный язык» з 40 гадзін да 44 гадзін;
пераразмеркаваць колькасць аўдыторных гадзін па дысцыпліне «Уголовный процесс» у 5 семестры 3 курса з 64 (30/26/8) на 68 (34/26/8) і ў 6 семестры 3 курса з 64 (30/26/8) на 60 (26/26/8);
у 6 і 7 семестры 3 і 4 курса павялічыць колькасць аўдыторных гадзін па факультатыўнай дысцыпліне «Практические навыки профессиональной деятельности юриста» да 82 гадзін.
11.2. Унесці ў рабочы план падрыхтоўкі спецыяліста I ступені па спецыяльнасці «Эканамічнае права» на 2017-2018 навучальны год наступныя змяненні:
у 1 семестры 1 курса паменшыць колькасць аўдыторных гадзін па факультатыўнай дысцыпліне «Латинский язык» з 40 гадзін да 30 гадзін;
у 3 семестры 2 курса дадаць 4 аўдыторныя гадзіны па дысцыпліне «Административное право» з 48 гадзін (28/16/4) да 52 гадзін (30/18/4);
у 3 семестры 2 курса паменшыць колькасць аўдыторных гадзін па факультатыўнай дысцыпліне «Делопроизводство» з 40 гадзін да 30 гадзін;
у 5 семестры 3 курса па дысцыпліне «Гражданский процесс» дадаць 4 аўдыторныя гадзіны з 64 гадзін (32/26/6) да 68 гадзін (32/30/6);
у 6 семестры 3 курса пераразмеркаваць колькасць аўдыторных гадзін па цыклу дысцыплін спецыялізацый вучэбнага плана па спецыяльнасці «Экономическое право» спецыялізацыі «Правовое обеспечение коммерческой деятельности» з 194 на 184 агульных гадзін і з 104 на 94 − аўдыторных;
у 7 семестры 4 курса пераразмеркаваць колькасць аўдыторных гадзін па цыклу дысцыплін спецыялізацый вучэбнага плана па спецыяльнасці «Экономическое право» спецыялізацыі «Правовое обеспечение коммерческой деятельности» з 314 на 324 агульных гадзін і з 154 на 164 − аўдыторных;
у 6 семестры 3 курса па дысцыпліне «Гражданский процесс» дадаць 4 аўдыторныя гадзіны з 64 гадзін (32/26/6) да 68 гадзін (32/30/6);
у сувязі з увядзеннем новай спецыялізацыі «Европейское экономическое право» вучэбную дысцыпліну «Европейское право» – усяго 152 гадзіны,з іх 68 аўдыторных (40/20/8) выкладаць у 7 семестры замест вучэбнай дысцыпліны «Международное публичное право» − усяго 130 гадзін, з іх 58 аўдыторных (30/20/8), якая будзе выкладацца ў 9 семестры;
у 6 і 7 семестры 3 і 4 курса павялічыць колькасць аўдыторных гадзін па факультатыўнай дысцыпліне «Практические навыки профессиональной деятельности юриста» да 70 гадзін.
11.3. Унесці ў рабочы план падрыхтоўкі спецыяліста I ступені па спецыяльнасці «Паліталогія» на 2017-2018 навучальны год наступныя змяненні:
у 1 семестры 1 курса паменшыць колькасць аўдыторных гадзін па факультатыўнай дысцыпліне «Латинский язык» з 34 гадзін да 30 гадзін;
у 4 семестры 2 курса паменшыць колькасць аўдыторных гадзін па факультатыўнай дысцыпліне «Делопроизводство» з 34 гадзін да 30 гадзін;
у 5 семестры 3 курса павялічыць колькасць аўдыторных гадзін па факультатыўнай дысцыпліне «Деловой иностранный язык» з 34 гадзін да 42 гадзін;
у 5 семестры 3 курса замяніць найменне дысцыпліны «Парламентские процедуры» на «Формирование и реализация социальной политики современных государств».
11.4. Унесці ў рабочы план падрыхтоўкі спецыяліста I ступені па спецыяльнасцях «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Паліталогія» на 2017-2018 навучальны год наступныя змяненні:
у 4 семестр 2 курса ўключыць выкладанне факультатыўнай дысцыпліны «Риторика» − 24 аўдыторныя гадзіны (10/14), форма кантролю – залік.
11.5. Унесці ў рабочы план падрыхтоўкі спецыяліста I ступені на 2017-2018 навучальны год наступныя змяненні:
па спецыяльнасці «Правазнаўства»: у 5 семестры 3 курса ўключыць выкладанне факультатыўнай дысцыпліны «Основы предпринимательской деятельности» − 32 аўдыторныя гадзіны (16/16), форма кантролю – залік;
па спецыяльнасці «Эканамічнае права», «Паліталогія»: у 6 семестры 3 курса ўключыць выкладанне факультатыўнай дысцыпліны «Основы предпринимательской деятельности» − 32 аўдыторныя гадзіны (16/16), форма кантролю – залік.
12. Аб рэкамендацыі зборніка матэрыялаў круглага стала «Развитие судебной власти в Республике Беларусь» да дэпаніравання.
Інфармацыя загадчыка кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду А.А. Данілевіча.
ПАСТАНАВІЛІ:
12.1. Рэкамендаваць для дэпаніравання зборнік матэрыялаў круглага стала «Развитие судебной власти в Республике Беларусь».
13. Аб мэтазгоднасці выканання этапаў навуковых даследаванняў у 2017-2018 г.г. па гранту № 1 ад 14 красавіка 2017 г., заключанаму паміж Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па тэме «Совершенствование механизма разрешения (урегулирования) административных споров в сфере земельных и иных природоресурсных отношений», с прыцягненнем ЧНК.
Інфармацыя навуковага кіраўніка Шахрай І.С.
ПАСТАНАВІЛІ:
13.1. Дазволіць выкананне этапаў навуковых даследаванняў па гранту № 1 ад 14 красавіка 2017 г. у 2017-2018 г. г. з прыцягненнем ЧНК.
14. Аб вылучэнні на саісканне прэміі імя У.І. Пічэты ў намінацыі «Наука» цыкла работ, абгрунтоўваючых і развіваючых вучэнне аб прававых механізмах бароны навакольнага асяроддзя і забеспячэння экалагічнай бяспекі, які падрыхтаваны С.А.Балашэнкам, Т.І. Макаравай, В.Я.Лізгара, А.В.Марозам.
Інфармацыя прафесара кафедры экалагічнага і аграрнага права Макаравай Т.І.
ПАСТАНАВІЛІ:
14.1. Вылучыць на саісканне прэміі імя У.І. Пічэты ў намінацыі «Наука» цыкл работ, абгрунтоўваючых і развіваючых вучэнне аб прававых механізмах абароны навакольнага асяроддзя і забеспячэння экалагічнай бяспекі, які падрыхтаваны С.А.Балашэнкам, Т.І. Макаравай, В.Я.Лізгара, А.В.Марозам.
15. Аб разглядзе і зацвярджэнні характарыстыкі-рэкамендацыі для ўзнагароджання дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Лагуна Дмітрыя Анатольевіча Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў-юрыстаў і ў сувязі з 40-годдзем.
Інфармацыя загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права С.А. Калініна.
ПАСТАНАВІЛІ:
15.1. Зацвердзіць характарыстыку-рэкамендацыю для ўзнагароджання дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Лагуна Дмітрыя Анатольевіча Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў-юрыстаў і ў сувязі з 40-годдзем.
16. Аб удакладненні назвы манаграфіі Ю.П. Гаўрыльчанка «Теория и практика правового регулирования сбережений населения» у сувязі з актуалізацыяй яе зместа ў кантэксце зменаў у заканадаўстве.
Інфармацыя загадчыка кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці В.С. Камянкова.
ПАСТАНАВІЛІ:
16.1. Удакладніць назву манаграфіі Ю.П. Гаўрыльчанка і зацвердзіць яе ў наступнай фармулёўцы: «Теория и практика финасово-правового регулирования сбережений населения».
17. Аб абмеркаванні і зацвярджэнні Плана мерапрыемстваў па ўдасканаленні СМЯ на 2017 год.
Інфармацыя намесніка дэкана Сатоліна У.М.
ПАСТАНАВІЛІ:
17.1. Зацвердзіць План мерапрыемстваў па ўдасканаленні СМЯ на 2017 год (знаходзіцца ў матэрыялах СМЯ)
Старшыня Савета С.А. Балашэнка
Сакратар Савета Т.І. Доўнар