Установа вышэйшай юрыдычнай адукацыі БССР

Газета “Чырвоная змена” ад 28 сакавіка 1938 г. пра студэнтскую самадзейнасць у Мінскім юрыдычным інстытуце. Павялічыць.З 1930 года факультэт стаў называцца факультэтам савецкага права і будаўніцтва, а 7 ліпеня 1931 года – быў рэарганізаваны ў асобны Інстытут савецкага будаўніцтва і права, які падпарадкоўваўся непасрэдна ЦВК БССР. Тэрмін навучання скараціўся да трох гадоў. У 1932 годзе рэарганізацыя працягваецца і ўтвараецца Беларускі дзяржаўны юрыдычны інстытут, які быў перададзены ў распараджэнне Наркамата юстыцыі БССР. Цягам наступных гадоў пашырылася колькасць вывучаемых юрыдычных дысцыплін.

У ліпені 1940 года з’явілася першае выданне “Ученых записок” Інстытута, у якім месціліся артыкулы Л.А. Рудзіцкага “О социалистическом государстве”, А.Н. Юрашкевіча “Правовые вопросы воспитания детей”, В.Г. Гінцбурга “Участие защиты на предварительном следствии в советском уголовном процессе в период 1917–1920 гг.”, Э. В. Зайчыка “Царское законодательство по вопросам расторжения трудового договора”, Я.Г. Мар’яхіна “Уголовно-правовые воззрения Гегеля”, М. С. Штейнгауза “Криминалистическая идентификация гильз” і інш.

Напярэдадні вайны ў інстытуце дзейнічаў шэраг спецыялізаваных кабінетаў і лабараторый. Спрыялі паляпшэнню выкладання і засваення ведаў спецыялізаваныя кабінеты крыміналістыкі, гісторыі і тэорыі дзяржавы і права і савецкага дзяржаўнага права, грамадзянскага права і працэсу, крымінальнага права і крымінальнага працэсу, крыміналістычная лабараторыя.

З пачаткам Вялікай Айчынная вайны і акупацыі тэрыторыі Беларусі Інстытут часова прыпыніў сваю дзейнасць. Прафесарска-выкладчыцкі састаў і студэнты інстытута прымалі актыўны ўдзел у барацьбе з фашызмам.

Выпускніца Мінскага юрыдычнага інстытута, Герой Савецкага Саюза Марыя Барысаўна Осіпава. Павялічыць. Адна з першых патрыятычных груп была арганізавана Марыяй Барысаўнай Осіпавай, выпускніцай юрыдычнага інстытута. Падпольная група, якая дзейнічала ў Мінску пад яе кіраўніцтвам, пастаянна пашыралася; з ліпеня 1941 года, па верасень 1943 года яе колькасць павялічылася да 50 чалавек.
Адна з самых гераічных старонак у жыцці гэтай выдатнай патрыёткі-падпольшчыцы - яе ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні аперацыі па знішчэнню галоўнага ката беларускага народа, асабістага прадстаўніка Гітлера ў Беларусі, гаўляйтэра Вільгельма фон Кубэ, якая была праведзена ў ноч з 21 на 22 верасня 1943 года.

Сапраўдным героем і патрыётам сваёй Айчыны праявіў сябе ў гэтыя цяжкія гады і былы студэнт юрыдычнага інстытута В.С. Жудро.
Навекі ў памяці народнай і ў гісторыі юрыдычнага факультэта засталося імя выкладчыцы крымінальнага працэсу А.А. Сакаловай (1902-1942).

Маладыя людзі, якія прайшлі праз горан вайны, складалі касцяк студэнцтва першых пасляваенных гадоў і асноўнае ядро грамадскіх арганізацый.

Падчас змагання ў падполлі і на фронце загінуў кожны трэці з выпуску сорак першага.

Старонкі віртуальнага музея юрыдычнага факультета:
-- Вытокі юрыдычнай школы на землях Беларусі
-- Першыя крокі па аднаўленню вышэйшай юрыдычнай адукацыі на Беларусі
-- Установа вышэйшай юрыдычнай адукацыі БССР
-- Пасляваенная адбудова і ўздым беларускай прававой навукі
-- Сучаснае развіццё юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта
-- Знакамітыя выпускнікі юрыдычнага факультэта
-- Кіраўнікі факультэта