Пасляваенная адбудова і ўздым беларускай прававой навукі

На адбудове зруйнаваных падчас Вялікай Айчыннай вайны карпусоў Беларускага (Мінскага) юрыдычнага інстытута. Павялічыць.20 верасня 1944 года Савнаркам БССР прыняў пастанову «Аб узнаўленні дзейнасці Беларускага юрыдычнага інстытута». Узначаліў Інстытут Іосіф Сямёнавіч Андрэйчык. Інстытут пачаў сваё «другое жыццё» практычна з нуля. Гітлераўскія акупанты спалілі вучэбны корпус інстытута, вывезлі ў Германію яго бібліятэку і вучэбнае абсталяванне, зруйнавалі студэнцкі інтэрнат і жылыя дамы навуковых супрацоўнікаў. З 1946 года студэнты і супрацоўнікі сваімі рукамі адбудоўвалі зруйнаваны корпус (вул. Акадэмічная, 4), які адкрылі ў 1948 годзе.

Гаврыл Аляксеевіч Павецьеў у Арганізацыі Аб’яднаных нацый (1962). Павялічыць.З 1945 года Інстытут зноў атрымаў магчымасць рыхтаваць навукова-педагагічныя кадры праз аспірантуру. Інстытутам ужо кіраваў Гаврыл Аляксеевіч Павецьеў. Пасля вайны ў аспірантуру пайшлі ў асноўным былыя франтавікі, сярод іх будучыя дактары В.Ф. Чыгір, С.Р. Драбязка, П.К. Еўдакімаў, М.Р. Юркевіч, Я.А. Юхо. У хуткім часе былі абароненыя кандыдацкія дысертацыі “Договор строительного подряда” (В. Ф. Чыгір пад кіраўніцтвам Ф. І. Гаўзе), “Принцип гласности в советском уголовном процессе” (І. І. Марціновіч).

Вучэбны корпус Мінскага юрыдычнага інстытута па вул. Акадэмічнай, 4. Павялічыць.У сакавіку 1949 года ў Інстытуце была праведзена праца па стварэнню ўмоў для заняцця студэнтаў навуковай дзейнасцю, што спрыяла далейшым поспехам беларускай прававой навукі. З 1951 года на факультэце дзейнічае завочнае аддзяленне.

У 1954 годзе Мінскі юрыдычны інстытут пераўтвараецца ў юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта (загад Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР № 1048 ад 07.10.1954). У хуткім часе ён пераяджае ва універсітэцкі гарадок. Тэрмін навучання ўзрос да пяці гадоў.

Васіль Аляксандравіч Дарогін у Арганізацыі Аб’яднаных нацый (1961). Павялічыць.Дэканам новаўтворанага юрыдычнага факультэта стаў Яўгеній Міхайлавіч Семярыхін (1914-1963), кандыдат юрыдычных навук (1949), дацэнт (1954), які працаваў у Мінскім юрыдычным інстытуце і на юрыдычным факультэце БДУ. З 1956 года факультэт узначаліў Васіль Аляксандравіч Дарогін. У 1964 годзе дэканам быў абраны Іларыён Мефольдавіч Ігнаценка, у 1965 годзе – Васіль Адамавіч Шкурко. З 1963 года на факультэце дзейнічае лабараторыя заканадаўства, у якой сабраны і сістэматызаваны нарматыўныя прававыя акты з 1917 года.

У другой палове 1950-х і у 1960-я гады ў СССР пачаўся працэс пашырэння правоў саюзных рэспублік, у тым ліку і ў галіне законатворчасці, што садзейнічала актывізацыі навуковых юрыдычных даследаванняў на Беларусі. Распрацоўка і прыняцце новых законаў (у тым ліку і кодэксаў) патрабавалі актыўнага ўдзелу прадстаўнікоў юрыдычнай навукі ў законатворчым працэсе. У гэты перыяд у рэспубліцы быў пакладзены пачатак новаму накірунку гісторыка-прававой навукі - гісторыі дзяржавы і права Беларускай ССР (кніга С.П. Маргунскага “Государственное строительство БССР в годы восстановления народного хозяйства (1921-1925)”, 1966). У 1958 годзе выдадзена калектыўная праца “Очерки по истории государства и права БССР”. У 1970-1976 гадах надрукаваны два тамы “Истории государства и права Белорусской ССР” (аўтары С.П. Маргунскі, І.І. Пацяружа, В.М. Арцемава, Ю.П. Броўка, М.В. Сторажаў, В.І. Семянкоў, В.І. Шабайлаў, Я.А. Юхо і інш.) Выкананне гэтай вельмі значнай і вялікай працы стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву навукоўцаў АН БССР, БДУ, Мінскай вышэйшай школы МУС СССР.

У БДУ актывізуюцца даследаванні па ўсіх накірунках права, у тым ліку па тэорыі дзяржавы і права (В.А. Дарогін, С.Р. Драбязка), канстытуцыйным і адміністрацыйным праве (А.А. Галаўко, Л.А. Прыходзька, А.Ц. Лейзераў, А.М. Крамнік), гісторыі дзяржавы і права Расіі (Б.Я. Бабіцкі, А.С. Фарфель, Э.А. Калініна, У.П. Сярэбранікаў). Быў выдадзены шэраг прац Я.А. Юхо (“Правовое положение населения Белоруссии в XVI в.” (1978)), А.А. Галаўко (“Деятельность Советов Белоруссии по осуществлению экономической политики в деревне в 1927-1936 годах” (1968)), I.І. Марціновіч (“История суда в БССР” (1961), “Адвокатура в БССР” (1973)) і іншых навукоўцаў.Праф. Анатоль Аляксандравіч Галаўко у Арганізацыі Аб’яднаных нацый (1977). Павялічыць.

Складаным і супярэчлівым пытанням савецкага будаўніцтва і права прысвяцілі свае навуковыя працы В.А. Дарогін (“Суверенитет в советском государственном праве” (1948)), С.Р. Віхараў (“Суверенитет Белорусской ССР в составе Союза ССР” (1958)), С.Р. Драбязка (“Право и матернально-техническая база коммунизма” (1967)), А.Ц. Лейзераў (“Конституционный принцип гласности работы Советов народных депутатов” (1981)), А.М. Абрамовіч (“Государственное управление строительством в СССР” (1982)), А.Г. Цікавенка (“Начальник и подчиненный. Правовые аспекты служебных отношений” (1984)), А.А. Галаўко (“БССР - суверенное социалистическое государство” (1989)), А.М. Крамнік (“Адміністрацыйныя паўнамоцтвы сельскага Савета дэпутатаў працоўных” (1974)), Я.М. Тагуноў (“Народный контроль над деятельностью аппарата управления местных Советов” (1975)), П.К. Еўдакімаў (“Ответственность лиц, ведущих паразитический образ жизни” (1963)) і інш.

Аб'ектам увагі навукоўцаў-цывілістаў сталі праблемы абавязацельнага жыллёвага права, грамадзянска-прававога забеспячэння правоў і інтарэсаў грамадзян і іншыя пытанні. Былі выдадзены працы В.Ф. Чыгіра (“Договор подряда по капитальному строительству” (1958), “Советское жилищное право” (1968)), Ф.І. Гаўзе (“Обязательственное право” (1968), “Социалистический гражданско-правовой договор” (1972)), а таксама працы А.М Рамановіч, В.В. Левага, Я.А. Ціханенка і інш. Пазней праблемы навукі грамадзянскага права пачалі распрацоўваць У.А. Раманенка, В.М. Гадуноў, а таксама І.М. Шчамялева, С.П. Сакалоў і інш.

У сферы шлюбна-сямейных праваадносін шырока вядомы даследаванні прафесара М.Р. Юркевіча (“Семья в современном обществе” (1964), “Заключение брака по советскому праву” (1965)) і інш. Дзейнасці судовых органаў і дзяржаўнага арбітражу, а таксама тэарэтычным праблемам грамадзянскага працэсуальнага права прысвечаны манаграфіі С.В. Курылева (“Обьяснение сторон как доказательство в советском гражданском процессе” (1956), “Основы теории доказательства в советском правосудии” (1969)). У публікацыях О.С. Курылевай, А.А. Войціка, Х.Т. Мялешкі, Н.І. Красоўскай, В.П. Дуюна, Т.М. Пятачэнка, Т.I. Каробкінай, Г.Б. Шышко разглядаліся шматлікія пытанні працоўнага права. Даследавалі і працягваюць даследаваць самыя актуальныя праблемы грамадзянскага працэсуальнага права Т.А. Бялова, I.М. Калядка, I.М. Казей, В.В. Ціхановіч, В.Г. Ціхіня, М.Р. Юркевіч і інш. Склалася беларуская школа грамадзянскага і працоўнага права.
Навукоўцы факультэта прымалі ўдзел у падрыхтоўцы энцыклапедычных выданняў, у тым ліку Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1989 годзе быў выдадзены “Юрыдычны слоўнік”. Юрысты-гісторыкі (Я.А. Юхо, Т.І. Доўнар, Л.В. Паўлава і інш.) ўдзельнічалі ў перавыданні знакамітага помніка права - Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года (1989), падрыхтоўцы іншых энцыклапедычных выданняў “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” ў 6 тамах (1994-2003), “Мысліцелі і асветнікі Беларусі” (1995) і г. д.

Цесна звязаны з жыццём даследаванні па крымінальна-прававой тэматыцы. Навукоўцы, якія займаюцца пытаннямі крымінальнага права, аказвалі дапамогу праваахоўным органам у юрыдычнай кваліфікацыі супрацьпраўных дзеянняў. Пра гэта сведчаць назвы выдадзеных прац: І.І. Гарэлік – “Квалификация преступлений, опасных для жизни и здоровья” (1973) і “Ответственность за оставление в опасности” (1960), I.С. Цішкевіч – “Условия и пределы необходимой обороны” (1989) і “Приготовление и покушение по советскому уголовному праву” (1958), П.А. Дубавец – “Ответственность за телесные поврежденія по советскому уголовному праву” (1964), Е.Н. Кічыгіна – “Ответственность за нарушение безопасности движения городского транспорта” (1966). Пазней праблемы крымінальнай навукі знайшлі сваё адлюстраванне ў публікацыях В.А. Шкурко, М.М. Меркушава, У.А. Баркова, У.М. Хоміча, І.А. Грунтова, М.А. Бабія і інш.
Значную дапамогу юрыстам-практыкам аказвалі працы працэсуалістаў Я.А. Мацвіенкі – “Судебная речь” (1967), “Приговор суда и его исполнение” (1968), С.П. Бякешкі, Я.А. Мацвіенкі – “Подозреваемый в советском уголовном процессе” (1969), В.М. Шпілёва – “Содержание и формы уголовного судопроизводства” (1974) і інш. Праблемы крымінальнага працэсу, арганізацыі і дзейнасці пракуратуры распрацоўваліся С.П. Бякешкам, В.М. Бібіла, А.А. Данілевічам.

Вучоныя факультэта актыўна праводзілі даследаванні праблем крыміналістыкі. Былі апублікаваны працы А.В. Дулава (“Вопросы теории судебной экспертизы” (1953), “Введение в судебную психологию” (1970), “Основы психологического анализа на предварительном следствии” (1973), “Судебная психология” (1970)), М.М. Гапановіча (“Опознание в судопроизводстве” (1975)), I.А. Матусевіч (“Изучение личности обвиняемого в процессе предварительного расследования преступлений” (1975)), Р.А. Шумака (“Бухгалтерский анализ как метод расследования преступлений” (1985)) і інш.

Ва ўзаемадзеянні з вучонымі АН БССР ажыццяўляліся даследаванні пытанняў землекарыстання, аховы прыроды, арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і інш. Выйшлі манаграфіі М.В. Сторажава “Правовое положение колхозов на современном этапе” (1975), “Правовой режим мелиорированных земель” (1986), “Материальная ответственность колхозников” (1971).

Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР асвятлялася ў працах Ю.П. Броўкі “Международная правосубьектность БССР” (1967) і “Белорусская ССР – суверенный участник международного общения” (1974), Л.В. Паўлавай (у сааўт ) – “Имплементация международного гуманитарного права” (1998).
У розныя часы на факультэце працавалі вядомыя вучоныя і выкладалі: Авакоў М. М., Бабіцкі Б. Я., Бондар А. Г., Віхароў С. Р., Гаўзе Ф. І., Гапановіч М. М., Гарэлік І. І., Дарогін В. А., Курылёў С. В., Матвіенка Я. А., Новік Ю. І., Аўчынікаў В. А., Павецьеў Г. А., Рудзіцкі Л. А., Сярэбрэнікаў В. П., Церновая Г. Г., Цішкевіч І. С., Ціхіня В. Г., Шпілёў В. М., Сторажаў М. В., Юхо Я. А. і іншыя.

Ганаровая грамата, якой быў узнагароджаны юрыдычны факультэт па выніках сацыялістычнага спаборніцтва ў 1987 г. Павялічыць.
У 1973 годзе дэканам факультэта быў абраны Васіль Фёдаравіч Чыгір. На пра канцы 1970-х гадоў факультэт часова пераяджае ў будынак на вул. Маскоўскай, 17. З 1983 года дэканам факультэта працаваў Валерый Гур’евіч Ціхіня.

Старонкі віртуальнага музея юрыдычнага факультета:
-- Вытокі юрыдычнай школы на землях Беларусі
-- Першыя крокі па аднаўленню вышэйшай юрыдычнай адукацыі на Беларусі
-- Установа вышэйшай юрыдычнай адукацыі БССР
-- Пасляваенная адбудова і ўздым беларускай прававой навукі
-- Сучаснае развіццё юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта
-- Знакамітыя выпускнікі юрыдычнага факультэта
-- Кіраўнікі факультэта