Сучаснае развіццё юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта

З 1993 года на факультэце вылучылі тры аддзяленні: “правазнаўства”, “паліталогія” і “міжнароднае права”.
Заўсёды ў сувязі з пераменамі даследчыкі шукаюць філасофскія і ідэалагічныя арыенціры, якія б дапамагалі навуковаму асэнсаванню рэчаіснасці. 3 мэтай вырашэння канкрэтных задач дзяржаўна-прававога будаўніцтва перш за ўсе неабходна глыбокае разуменне асноватворных паняццяў “дзяржава і права”, “дзяржава і асоба”, “сацыяльная прававая дзяржава” і інш. Публікацыі навукоўцаў юрыдычнага факультэта апошніх гадоў (манаграфіі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, навуковыя артыкулы і інш.) адлюстроўваюць новыя тэндэнцыі ў прававой навуцы. У публікацыях вучоных-тэарэтыкаў (А.М. Абрамовіча, С.Р. Драбязкі, А.Г. Цікавенкі і інш.) надаецца ўвага тэарэтычным падставам удасканалення дзяржаўнага апарату і права, шляхоў пабудовы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь. Гісторыкі права (Т.І. Доўнар, У.М. Сатолін, Я.А. Юхо) працягваюць даследаваць дзяржаўнасць і права Беларусі дарэвалюцыйнага перыяду прысвячаюць свае працы выяўленню гістарычных асаблівасцей і пераемнасці дзяржаўна-прававога будаўніцтва, прымаюць актыўны ўдзел у перавыданні старажытных нарматыўных актаў, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі. Пакладзены пачатак стварэнню шматтомнай працы па гісторыі дзяржаўнасці і права Беларусі са старажытнасці да нашых дзён, выдадзена кніга Р.А. Васілевіча, Т.І. Доўнар, Я.А. Юхо “Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі” (2001).
На кафедры канстытуцыйнага права праводзяцца даследаванні новага канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, фінансавага заканадаўства, сістэмы дзяржаўнай улады, узаемаадносін дзяржавы і чалавека, сістэмы мясцовага самакіравання, прававога статуса грамадзяніна і чалавека. Выдадзены шэраг кніг Р.А. Васілевіча “Парламент Республики Беларусь. Конституционно-правовой аспект” (1995), “Конституция и некоторые вопросы защиты прав и свобод гражданина” (1998), “Органы государственной власти Республики Беларусь” (1998), “Нормативно-правовые акты Республики Беларусь” (2000), “Конституция Республики Беларусь. Научно-практический комментарий” (2005) і інш.

Важным накірункам юрыдычнай навукі Беларусі сталі даследаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, у тым ліку кіравання прыродакарыстаннем і аховай навакольнага асяроддзя (С.А. Балашэнка), правоў грамадзян у сферы навакольнага асяроддзя (Т.І. Макарава), аховы навакольнага асяроддзя гарадоў (Н.А. Шынгель), прыродных тэрыторый, якія ахоўваюцца (В.Я. Лізгара), прававога рэжыму лясоў (А.У. Лаеўская). Выдадзены кнігі С.А. Балашэнкі, Т.І. Макаравай “Международно-правовая охрана окружающей среды и права человека” (1999), С.А. Балашэнкі “Государственное управление в области охраны окружающей среды” (2000), С.А. Балашэнкі, А.У. Лаеўскай, Т.І. Макаравай “Право на благоприятную окружающую среду (как его защитить?)” (2000) і інш.
Адной з найважнейшых функцый юрыдычнай навукі з'яўляецца распрацоўка падручнікаў і дапаможнікаў. Так, былі выдадзены вучэбныя дапаможнікі “Уголовное право” ў 2 т. (1978), “Крымінальнае права Беларусі” (1997), “Гражданский процесс” у 4 т. (1979-1982), “Гражданское право БССР” у З т. (1975-1978), “Уголовный процесс” у З ч. (1979), “Советское строительство” (1979), “Суд и правосудие в БССР” (1977), “Административное право Республики Беларусь” (1997), а таксама каля дзесяці вучэбных дапаможнікаў па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. У апошнія гады выдадзены падручнікі “Международное частное право” (1995), “Трудовое право” (1997), “Гражданское право” ў 2 ч. (2000, 2002), “Гражданский процесс. Общая часть” (2000), “Гражданский процесс. Особенная часть” (2002), “Судоустройство” (2002); надрукаваны навукова-практычныя каментарыі да грамадзянскага, крымінальнага, грамадзянска-працэсуальнага, працоўнага і іншых кодэксаў.
З набыццём рэспублікай рэальнага суверэнітэту перад вучонымі юрыдычнага факультэта паўсталі новыя задачы – выпрацаваць накірункі і перспектывы развіцця прававой рэформы ў Рэспубліцы Беларусь, шляхі і сродкі ўдасканалення палітычнай сістэмы, сфармуляваць тэарэтычныя асновы паспяховай і эфектыўнай праватворчасці, унесці прапановы па ўдасканаленню заканадаўства і г.д. У сувязі з гэтым на факультэце перш за ўсё вызначана кола найбольш важных і актуальных прававых праблем. З улікам айчыннага гістарычнага вопыту і прагрэсіўных напрацовак сусветнай юрыспрудэнцыі даследуюцца фундаментальныя тэарэтычныя праблемы дзяржавы і права, выпрацоўваюцца практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленню дзеючага заканадаўства.
Важным накірункам >навукова-даследчай дзейнасці факультэта з’яўляецца ўдзел яго супрацоўнікаў ў распрацоўцы і навуковай экспертызе праектаў нарматыўна-прававых актаў, аб плённасці якога сведчыць і актыўны ўдзел у апошнія гады ў падрыхтоўцы і навуковым каменціраванні шэрага кодэксаў і законаў Рэспублікі Беларусь.


Неабходнай умовай перспектыўнага развіцця факультэта з’яўляецца падрыхтоўка маладой змены, якая будзе вызначаць будучае юрыдычнага факультэта і юрыдычнай навукі. Поспех у працэсе пераемнасці перш за ўсё залежыць ад добрай падрыхтоўкі студэнтаў. Прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта надае гэтаму першачарговую ўвагу. На ўсіх кафедрах функцыяніруюць навуковыя гурткі.


На факультэце маецца >аспірантура і дактарантура. За апошнія пяць гадоў на факультэце абаронена звыш 40 кандыдацкіх >дысертацый.

30 жніўня 2005 года факультэт зноў ветліва адчыніў свае дзверы ва ўніверсітэцкім гарадку ў новым будынку па адрасе: вул. Ленінградская, 8
Паступова пераўтвараецца ў традыцыю штогадовы летні ўніверсітэт, які праводзіцца з чэрвеня 2011 г. з партнёрамі з Нямеччыны і Францыі. Восенню 2012 г. юрыдычны факультэт упершыню вітаў гасцей і ўдзельнікаў >Міжнароднага студэнцкага конкурсу па міжнародным гандлёвым праве і міжнародным камерцыйным арбітражы ICC Lex Mercatoria. Юрыдычны факультэт заўжды адкрыты для >міжнароднага супрацоўніцтва, як у галіне навучання, так і ў галіне навукі.
Старонкі віртуальнага музея юрыдычнага факультета:
-- Вытокі юрыдычнай школы на землях Беларусі
-- Першыя крокі па аднаўленню вышэйшай юрыдычнай адукацыі на Беларусі
-- Установа вышэйшай юрыдычнай адукацыі БССР
-- Пасляваенная адбудова і ўздым беларускай прававой навукі
-- Сучаснае развіццё юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта
-- Знакамітыя выпускнікі юрыдычнага факультэта
-- Кіраўнікі факультэта