Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Гурток па гісторыі дзяржавы і права Беларусі

Гурток па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Увеличить.Гурток па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Увеличить.Гурток па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Увеличить.Гурток па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Увеличить.Гурток па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Увеличить.

Навуковы студэнцкі гурток па гісторыі дзяржавы і права Беларусі існуе на юрыдычным факультэце Белдзяржуніверсітета больш за 40 гадоў, ён пачаў дзейнічаць ў другой палове 60-х гадоў ХХ ст.

Навуковым кіраўніком гуртка стаў знакаміты навуковец і выкладчык юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук Язэп Аляксандравіч Юхо, які з 1963 г. ўпершыню пачаў выкладаць студэнтам вучэбную дысцыпліну “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”.

Зараз гэты прадмет выкладаецца студэнтам усіх вышэйшых навучальных устаноў юрыдычнага профілю і ўяўляе сабой сістэму ведаў аб станаўленні і развіцці дзяржавы і права Беларусі са старажытных часоў да сучаснасці.

У свой час многія выкладчыкі юрыдычнага факультэта прымалі актыўны ўдзел у працы гуртка, у тым ліку і прафесар Таісія Іванаўна Доўнар, якая пераемна ўспрыняла навуковыя ідэі і напрацоўкі свайго навуковага кіраўніка – прафесара Я. А. Юхо. Зараз Таісія Іванаўна кіруе навуковым гуртком.

Усе мінулыя гады навуковы гурток па гісторыі дзяржавы і права Беларусі дзейнічаў актыўна. На яго пасяджэннях вызначалася тэматыка студэнцкай навукова–даследчай працы, абмяркоўваліся навуковыя публікацыі па праблемных пытаннях гісторыі дзяржавы і права Беларусі, заслухоўваліся студэнцкія навуковыя даклады, паведамленні і інш.

Навуковы гурток мае мэтай далучэнне студэнтаў да навукова-даследчай працы адносна актуальных і праблемных пытанняў айчыннага дзяржаўна-прававога развіцця, а таксама больш глыбокае вывучэнне і асэнсаванне імі характэрных рысаў і асаблівасцяў гістарычнага развіцця дзяржавы і права Беларусі, а таксама айчынных дасягненняў у сферы прававой культуры.

Праца навуковага гуртка адбываецца ў форме пасяджэнняў, на якіх абмяркоўваюцца навуковыя даклады студэнтаў, магістратаў і аспірантаў – удзельнікаў навуковага гуртка. Акрамя таго, на пасяджэннях студэнты выступаюць з кароткімі паведамленнямі па тэме заяўленых дакладаў на студэнцкія навуковыя канферэнцыі, інфармацыі аб новых публікацыях і дасягненнях у сферы гісторыка-прававой навукі Беларусі і і інш.

Архіў: Інфармацыя аб дзейнасці навуковага гуртка па гісторыі дзяржавы і права Беларусі ў ХХI стагоддзі (2000-2015 год)

Прыняць удзел ў пасяджэннях гуртка можа кожны студэнт. Аб месце і часе пасяджэнняў, а таксама тэмах тых дакладаў, якія будуць абмяркоўвацца, можна прачытаць на сайце юрыдычнага факультэта ў рубрыцы “Навіны навуковых гурткоў”.

Фота - Кацярына Несцярэнка
Апрацоўка - Л.В. Бяляева
Фота адноўлены 8.04.2013

Тэкст і архіў працы адноўлены 5.05.2015
Апрацоўка - В.М. Знак

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by