Праграма Эразмус Мундус. Цяпер і для выкладчыкаў :)...

Юрфак БГУ. 2008. Увеличить.02 - 30 лістапада 2008 г. дацэнт кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Д.Дз. Ландо была камандзіравана для ўдзелу ў праграме Еўрапейскай Супольнасці па абмену «Эразмус Мундус. Акно знешняга супрацоўніцтва» (Erasmus Mundus, «External Cooperation Window») ва універсітэт Дэуста (г. Більбао, Гішпанія) для выкладчыкаў.

Юрфак БГУ. 2008. Увеличить.Названая праграма ўжо вядомая студэнтам юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Падчас камандзіроўкі была арганізавана сустрэча са студэнтам 4-га курса Дзмітрыем Аўдзеевым, які цяпер праходзіць навучанне ва універсітэце Дэуста. Прыемна было пачуць станоўчыя водгукі пра былую удзельніцу праграмы студэнтку 5-га курса нашага факультэта Тамару Сакольчык.

Першы працоўны дзень (3 лістапада 2008 года) скончыўся сустрэчай з намеснікам дэкана па міжнародных сувязях факультэта права універсітэта Дэуста Марыяй Пілар Канэда Аррыйага. Адміністрацыяй названага факультэта была забяспечана магчымасць працаваць у пакоі для даследчыкаў, якія рыхтуюць свае дысертацыі, і карыстацца бібліятэкай падчас падрыхтоўкі лекцый. Атрыманыя матэрыялы будуць выкарыстаны пры напісанні вучэбнага дапаможніка па курсе «Еўрапейскае эканамічнае права».

Юрфак БГУ. 2008. Увеличить.Адным з накірункаў знаёмства з універсітэтам Дэуста быў аналіз методыкі выкладання курсаў «Права Еўрапейскага Саюза» («European Union Law»), «Міжнароднае прыватнае права» («Private International Law»), «Палітычныя аспекты Еўрапейскага Саюза» («Political Dimension of the European Union») студэнтам-удзельнікам праграмы Эразмус Мундус на ангельскай мове.

Асноўнай часткай удзелу ў праграме было чытанне лекцый на ангельскай мове студэнтам, якія ўдзельнічалі ў праграме для магістрантаў «Транснацыянальнае гандлёвае права і фінансы» («European Master. Transnational Trade Law & Finance»). Група была сфарміравана са студэнтаў вну Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Бразіліі, Інданэзіі, Гішпаніі, Канады, Кітая, Калумбіі, Паўднёвай Карэі, Мексікі, Перу, Румыніі, Таіланда, Тайваня, Рэспублікі Трынідад і Табага, Украіны, Францыі, Чылі, Эквадора. Праца была пабудавана наступным чынам:
19.11.2008 – лекцыя «Гарманізацыя дагаворнага права ў Еўропе» («Law Harmonization in Europe») з 17-00 да 20-00;
20.11.2008 – лекцыя «Еўрапейскае права страхавання» («European Law of Insurance») з 10-00 да 12-00;
21.11.2008 – лекцыя «Права інтэлектуальнай уласнасці» («Intellectual Property Law») з 10-00 да 12-00;
26.11.2008 – лекцыя «Прававое рэгуляванне электроннай камерцыі і дзейнасці ў Інтэрнэт» («Legal Regulation of Electronic Commerce and Activities in Internet») з 17-00 да 19-00.
Юрфак БГУ. 2008. Увеличить.
Факультатыўнай формай удзелу ў праграме было наведванне іншых лекцый курса «Транснацыянальнае гандлёвае права і фінансы», што спрыяла наладжванню кантактаў з выкладчыкамі універсітэта Дэуста.

27 лістапада 2008 года падчас афіцыйнага прыёму з намеснікам дэкана па міжнародных сувязях факультэта права універсітэта Дэуста Марыяй Пілар Канэда Аррыйага былі падведзены вынікі ўдзелу ў праграме, атрымана прапанова стаць рэцэнзентам эсэ студэнтаў-слухачоў па наступных тэмах «Уніфікацыя дагавораў у Еўрапейскім Саюзе» («The unification of contracts within the EU») і «Традыцыйныя веды і інтэлектуальная ўласнасць» («Traditional Knowledge and Intellectual Property»). Былі абмеркаваны пытанні далейшага навуковага супрацоўніцтва.

Удзел у праграме дазволіў на практыцы выкарыстаць методыку выкладання, якая кардынальна адрозніваецца ад той, якая мае месца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, прааналізаваць яе станоўчыя і негатыўныя аспекты. Вольны час Д.Дз. Ландо прысвяціла знаёмству з культурай Краіны Баскаў і наведванню Мадрыда.

Д.Дз. Ландо