Жыццё не тыя дні, што прайшлі, а тыя, што запомніліся. Юрыдычная Аліпіяда-2009. Фотогалерэі.

Олимпиада-2009. Юрфак БГУ. Увеличить.Олимпиада-2009. Юрфак БГУ. Увеличить. border=Няшмат больш за тыдзень прайшло з таго часу, як скончылася Юрыдычная Алімпіяда-2009. На калідорах больш не ўбачыш студэнтаў з бэйджамі, няма таблічак “Ціха! Ідзе Алімпіяда”, раз’ехаліся па дамах інагароднія ўдзельнікі, каманды не сядзяць па кафедрах. Больш не гараць вокны юрфаку, калі на гадзінніку ўжо далека за поўнач – журы не правярае працы, аргкамітэт не падлічвае балы. Ужо тыдзень, як усё стала на свае месцы =)

Але колькі эмоцый, перажыванняў, ўраджанняў, хваляванняў ўбачыў юрфак за тыя два дні, калі праходзіла Алімпіяда. Колькі новых ведаў, колькі вопыту атрымалі і ўдзельнікі, і арганізатары, і, магчыма, нават члены журы. А здавалася – толькі два дні!

Олимпиада-2009. Юрфак БГУ. Увеличить. Олимпиада-2009. Юрфак БГУ. Увеличить. Пераможцы зноў пераўтварыліся ў звычайных студэнтаў: рыхтуюцца да семінараў, атрымоўваюць адзнакі - добрыя і не зусім, пішуць лекцыіі, чытаюць вучэбнікі, як і звычайна. Але імі ўсе, як і тыдзень таму, ганарацца. Бо атрымаць перамогу на Алімпіядзе – гэта вялікая праца! Як удзельнікаў, так і настаўнікаў.

Дарэчы, усе адзначаюць, что з кожным годам прапанаваныя заданні - ўсё складаней і складаней. І гэты год - не выключэнне. Якія казусы вырашалі ўдзельнікі індывідуальнага тура і каманды на гэтай алімпіядзе можна пабачыць на старонцы Юрыдычнай Алімпіяды-2009.

Якой будзе наступная алімпіяда, што чакае нас у наступным годзе – невядома. Да і не патрэбна загадваць. Лепш яшчэ раз успомніць пра тое, што было на гэтай, амаль што юбілейнай, пятай Рэспубліканскай Юрыдычнай Алімпіядзе-2009!

Олимпиада-2009. Юрфак БГУ. Увеличить. Яшчэ раз падзякваць аргкамітэту, журы, спонсарам і самім удзельнікам. Яшчэ раз павіншаваць пераможцаў! Яшчэ раз адчуць той алімпіядны дух, перажыць радасць перамогі, паўсміхацца самім сабе і іншым.

А дапамогуць ў гэтым фотагалерыі, якія падрыхтаваў Андрэй Шыпуля (3 курс):
--Юридическая олимпиада-2009. 20 марта 2009 г. Регистрация. Торжественное открытие. Жеребьевка.
--Юридическая олимпиада-2009. 20 марта 2009 г. Очный отборочный тур. Индивидуалы_Команды_Работа жюри по проверке работ.
--Юридическая олимпиада-2009. 20 марта 2009 г. Очный отборочный тур. Команды_презентация позиции по гражданскому (хозяйственному) делу в суде второй инстанции.
--Юридическая олимпиада-2009. 21 марта 2009 г. Финальный тур. Команды_подготовка позиции по уголовному делу. Оргкомитет. Работа Жюри.
--Юридическая олимпиада-2009. 21 марта 2009 г. Финальный тур. Индивидуалы_презентация позиции по гражданскому (хозяйственному) делу. Команды_презентация позиции по уголовному делу. Подведение итогов.

Глядзім, успамінаем і пакідаем свае ўражанні, крытыку, прапановы на форуме юрыдычнага факультэта ў тэме Юрыдычная алімпіяда - 2009.

Навіну гатавала - Далгова Паліна (3 курс)
Фота – Андрэй Шыпуля (3 курс)