Удзел юрыдычнага факультэта ў праекце TEMPUS CD_JEP-27071-2006

TEMPUS (Трансеўрапейская праграма мабільнасці для навучання ва універсітэтах) падтрымлівае мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі і стварае прастору для супрацоўніцтва ў краінах з наваколля ЕС. Праграма TEMPUS заснавана ў 1990 годзе і на сёння ахоплівае 27 краін на Заходніх Балканах, ва Усходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі, Паўночная Амерыцы і на Блізкім Усходзе.

TEMPUS фінансуе два тыпа праектаў:
1) сумесныя праекты, заснаваныя на шматбаковым партнёрстве паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ЕС і краін-партнёраў;
2) структурныя меры, накіраваныя на развіццё і рэфармаванне вышэйшых навучальных устаноў і сістэм вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах, з мэтай павышэння іх якасці і адэкватнасці, а таксама іх збліжэння з еўрапейскімі дасягненнямі ў развіцці адукацыі.

З 2008 г. юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта сумесна з Міжнародным інстытутам працоўных і сацыяльных адносін (Мінск), Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна (Брэст), універсітэтам Эрлангена-Нюрнберга імя Фрыдрыха Аляксандра (Нямеччына) і універсітэтам Граца (Аўстрыя) рэалізуе TEMPUS-праект “Распрацоўка новага вучэбнага плана ў галіне еўрапейскага эканамічнага права”.

Канкрэтная мэта праекта складаецца са структурнай і змястоўнай распрацоўкі новага вучэбнага плана па еўрапейскім эканамічным праве ў камбінацыі з сучаснай, арыентаванай на еўрапейскі ўзровень методыкай выкладання выкладчыкамі, якія прайшлі павышэнне кваліфікацыі, забеспячэнні яе вучэбнымі матэрыяламі, уключаючы кампаненты на замежных мовах і электронных носьбітах, здзяйсненне працэдуры ўвядзення новага вучэбнага плана на спецыяльнасцях, якія звязаны з гаспадарчым, эканамічным, прадпрымальніцкім правам на юрыдычных факультэтах БДУ, БрДУ, МІПСА з фіксацыяй у дадатку да дыплома аб вышэйшай адукацыі.
Перспектыўнай мэтай праекта з’яўляецца садзейнічанне рэфармаванню сістэмы юрыдычнай адукацыі ў Беларусі, набліжэнні яе да еўрапейскіх стандартаў, адэкватнае рэагаванне на запатрабаванасць юрыстаў з ведамі ў галіне еўрапейскага эканамічнага права.

У рамках рэалізацыі агульнай мэты праекта плануецца:
• Набыццё вучэбнай літаратуры (на ангельскай, нямецкай і рускай мовах) па галінах еўрапейскага эканамічнага права для бібліятэк вну Беларусі;
• Стажыроўкі выкладчыкаў у ВНУ ЕС;
• Абмен студэнтамі;
• Пераклад асноўных крыніц мытнага, падатковага, канкурэнтнага, гандлёвага і іншых галін права ЕС;
• Набыццё абсталяванне для вну Беларусі;
• Правядзенне семінараў для выкладчыкаў юрыдычных факультэтаў вну Беларусі, а таксама арганізацыя лекцый па асобных галінах права ЕС выкладчыкамі з краін ЕС
-- Міжнародныя семінары па еўрапейскім эканамічным праве (4 - 11 кастрычніка 2008 г.);
-- Міжнародны семінар па еўрапейскім эканамічным праве (3 - 6 верасня 2009 г.);
-- Міжнародны семінар «Распрацоўка новага вучэбнага плана ў галіне еўрапейскага эканамічнага права». (28 мая 2010 г.)

• Выданне навучальных дапаможнікаў па асобных галінах права ЕС;
• Уключэнне ў вучэбныя планы юрыдычных факультэтаў БДУ, БрДУ і МІПСА новых вучэбных курсаў блока еўрапейскага эканамічнага права.

У канцэптуальным плане рэалізацыя праекта садзейнічае збліжэнню структуры вывучаемых юрыдычных дысцыплін з бягучымі і будучымі патрэбнасцямі беларускіх рэалій, адаптацыі сістэмы падрыхтоўкі юрыдычных кадраў Беларусі да еўрапейскіх стандартаў.

Вынікі міжнароднага TEMPUS-праекта CD_JEP-27071-2006