Прием в аспирантуру в 2009 году

"Парадак прыёму ў аспірантуру ў 2009 годзе" напечатан в газете УНІВЕСІТЭТ №12(2005) 29/06/2009
Документ на белорусском языке публикуется ниже в сокращенном варианте.

Порядок приема в аспирантуру на 2009 в БГУ (на русском языке, документ продублирован с сайта БГУ, из раздела «Аспирантура»)


Беларускі дзяржаўны універсітэт аб’являе прыём у аспірантуру на 2009 год.
З адрывам ад вытворчасці па спецыяльнасцях:

Юрыдычны факультэт:
-- тэорыя і гісторыя права і дзяржавы;
-- гісторыя прававых вучэнняў;
-- грамадзянскі працэс;
-- арбітражны працэс;
-- прыродарэсурснае права,
-- аграрнае права,
-- экалагічнае права;
-- крымінальны працэс,
-- крыміналістыка і судовая экспертыза;
-- аператыўна-вышуковая дзейнасць;
-- адміністрацыйнае права;
-- фінансавае права;
-- інфармацыйнае права;
-- тэорыя палітыкі;
-- гісторыя і метадалогія палітычнай навукі;
-- грамадзянскі працэс;
-- арбітражны працэс;
-- канстытуцыйнае права;
-- муніцыпальнае права.

Без адрыву ад вытворчасці па спецыяльнасцях:

Юрыдычны факультэт:
--тэорыя і гісторыя права і дзяржавы;
-- гісторыя прававых вучэнняў;
-- канстытуцыйнае права;
-- муніцыпальнае права;
-- грамадзянскае права;
-- прадпрымальніцкае права;
-- сямейнае права;
-- міжнароднае прыватнае права;
-- працоўнае права;
-- права сацыяльнага забеспячэння;
-- прыродарэсурснае права;
-- аграрнае права;
-- экалагічнае права;
-- крымінальнае права і крыміналогія;
-- крымінальна-выканаўчае права;
-- грамадзянскі працэс;
-- арбітражны працэс;
-- тэорыя палітыкі;
-- гісторыя і метадалогія палітычнай навукі.

Правілы прыёму
Навучанне вядзецца на аснове дзяржзаказу па заяўках арганізацый, якія маюць патрэбу ў кадрах вышэйшай кваліфікацыі. Аспірант, заказчык (арганізацыя, якая падала заяўку) і выканаўца (БДУ) заключаюць кантракт, дзе вызначаюцца абавязкі бакоў. Кантракты заключаюць аспіранты ўсіх формаў навучання.

У аспірантуру з адрывам і без адрыву ад вытворчасці прымаюцца асобы, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі (за выключэннем дыплома бакалаўра) і (ці) дыплом магістра, схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, дакументамі аб удзеле ў навукова-даследчых і інавацыйных праектах, навукова-практычных канферэнцыях, семінарах і іншымі матэрыяламі. Тыя, хто паступае, павінны мець вопыт практычнай работы не менш за два гады альбо рэкамендацыю Вучонага савета факультэта ВНУ.

У аспірантуру па спецыяльнасцях педагагічнай галіны прымаюцца асобы, якія маюць працоўны стаж па спецыяльнасці ў сферы адукацыі не менш за 2 гады.

Асобы, якія раней прайшлі аспіранцкую падрыхтоўку ў межах вызначанага тэрміну ці поўны курс знаходжання ў якасці суіскальніка вучонай ступені, не маюць права паўторнага навучання ў аспірантуры за кошт бюджэтных сродкаў.

Тыя, хто паступае ў аспірантуру, здаюць уступныя экзамены па спецыяльнасці, замежнай мове і філасофіі ў аб’ёме дзейных праграм для вышэйшых навучальных устаноў. З праграмамі можна азнаёміцца на адпаведных кафедрах. Уступны экзамен па спецыяльнасці папярэднічае экзаменам па іншых дысцыплінах. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца.

Ацэнка ведаў тых, хто паступае, ажыццяўляецца па дзесяцібальнай шкале.

Асобы, якія здалі цалкам ці часткова кандыдацкія экзамены згодна з вызначанымі патрабаваннямі, вызваляюцца ад адпаведных уступных экзаменаў і карыстаюцца пераважным правам залічэння ў аспірантуру па конкурсе. Здача ўступнага экзамену па спецыяльнасці пры прыёме ў аспірантуру абавязковая.

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, падаюць на імя рэктара універсітэта заяву вызначанага ўзору і дадаюць наступныя дакументы:
– асабісты лісток па ўліку кадраў з наклееным фотаздымкам;
– аўтабіяграфію;
– медыцынскую даведку па форме, вызначанай Міністэрствам аховы здароўя для тых, хто паступае ў ВНУ;
– ксеракопіі дыплома аб вышэйшай адукацыі і выпіскі з заліковай ведамасці;
– ксеракопіі дыплома магістра і дадатку да дыплома магістра (пры наяўнасці);
– пасведчанне аб здачы кандыдацкіх экзаменаў і заліку (пры наяўнасці ў тых, хто паступае ў аспірантуру, здадзеных кандыдацкіх экзаменаў);
– ксеракопію працоўнай кніжкі (для тых, хто працуе);
– ксеракопію пашпарта (стар.1, 31, 32, 33 і старонка з прапіскай);
– рэкамендацыю Савета факультэта ВНУ. Рэкамендацыя выдаецца ў год выпуску і дзейнічае на працягу 2-х гадоў. У рэкамендацыі Вучонага савета факультэта ВНУ павінна ўказвацца тэма дыпломнай работы ці магістэрскай дысертацыі, а таксама адлюстроўвацца ўдзел рэкамендаванага ў навукова-практычных канферэнцыях, семінарах, наяўнасць у яго публікацый (артыкулаў, дакладаў), патэнтаў на вынаходствы, грантаў, імянных стыпендый;
– спіс і копіі апублікаваных навуковых прац, вынаходстваў і распрацовак, патэнтаў і спіс справаздач аб выкананых даследаваннях і распрацоўках; асобы, якія не маюць апублікаваных навуковых прац, вынаходстваў і патэнтаў, прадстаўляюць навуковыя даклады (рэфераты) па абранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю. Навуковыя працы ці рэферат рэцэнзуюцца меркаваным навуковым кіраўніком. Рэцэнзія пішацца на адваротным баку экзаменацыйнага ліста. Паводле рэферата выстаўляецца ацэнка па дзесяцібальнай сістэме;
– пратакол вынікаў сумоўя з намеснікам дэкана па навуковай рабоце, загадчыкам кафедры і меркаваным навуковым кіраўніком;
– 2 фотаздымкі;
– два канверты са зваротным адрасам таго, хто паступае ў аспірантуру;
– хуткасшывальнік (кардонны, аднатонны).

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру па накіраваннях арганізацый, прадстаўляюць дадаткова накіраванні арганізацый.

Пашпарт, арыгіналы дыплома аб заканчэнні ВНУ і дакументаў аб здачы кандыдацкіх экзаменаў прад’яўляюцца асабіста.

-- Прыём у аспірантуру з 1 ліпеня па 15 верасня 2009 года.
-- Уступныя экзамены праводзяцца з 25 верасня па 17 кастрычніка 2009 г.
-- Залічэнне ў аспірантуру з 2 лістапада.


Усім, хто паступае ў аспірантуру, перад першым уступным экзаменам па спецыяльнасці неабходна забраць у аддзеле аспірантуры экзаменацыйны ліст з пратаколам і пасля экзамену ў гэты ж дзень вярнуць іх у аддзел аспірантуры.

На наступныя экзамены (па замежнай мове і філасофіі) экзаменацыйныя лісты будуць накіроўвацца цэнтралізавана.

Усе, хто паступае ў аспірантуру, да 10 верасня павінны прайсці сумоўе з намеснікам дэкана па навуковай рабоце, загадчыкамі кафедраў і меркаванымі навуковымі кіраўнікамі.

Асобам, дапушчаным да здачы ўступных экзаменаў у аспірантуру, паводле іх заявы наймальнік абавязаны даць адпачынак без захавання заработнай платы для падрыхтоўкі і здачы ўступных экзаменаў.

Паводле вынікаў уступных экзаменаў прыёмная камісія прымае рашэнне аб залічэнні ў аспірантуру асоб, якія паспяхова іх здалі.

Пры аднолькавай суме балаў па выніках здачы ўступных экзаменаў пераважным правам залічэння ў аспірантуру карыстаюцца асобы, якія атрымалі больш высокую адзнаку па спецыяльнай дысцыпліне.

Пераважным правам залічэння ў аспірантуру карыстаюцца:
– асобы, якія здалі часткова ці цалкам кандыдацкія экзамены па агульнаадукацыйных дысцыплінах;
– асобы, якія маюць вопыт практычнай работы не менш за два гады па профілі, адпаведным той навуковай галіне (групе спецыяльнасцяў), па якой ажыццяўляецца залічэнне ў аспірантуру;
– асобы, якія паступаюць у аспірантуру па заяўках іншых арганізацый;
– асобы, якія з’яўляюцца лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь ці іншых рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў навуковых прац;
– асобы, якія з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і атрымалі ўказаныя званні падчас навучання ў ВНУ.

Аспірантам, якія навучаюцца з адрывам ад вытворчасці на бюджэтнай аснове, у вызначаным парадку выплачваецца стыпендыя.

Тэрмін навучання ў аспірантуры з адрывам ад вытворчасці – 3 гады, без адрыву ад вытворчасці – 4 гады.

Іншагароднім прадстаўляецца інтэрнат (без сям’і).

Дакументы падаваць на адрас:
г.Мінск, вул. Бабруйская, 9, аддзел аспірантуры БДУ, каб. 419;
тэл. 209-54-23, 209-51-73.

Перад падачай дакументаў у аддзел аспірантуры БДУ тым, хто паступае, неабходна зарэгістравацца.
Рэгістрацыя здзяйсняецца праз сайт БДУ www.bsu.by.

Для рэгістрацыі неабходна выканаць наступныя дзеянні:
1. На галоўнай старонцы сайта БДУ ўвайсці ў раздзел “Навука”;
2. Затым у падраздзел “Аспірантура”;
3. У раздзеле “Аспірантура” неабходна выбраць укладку “Рэгістрацыйная форма” і запоўніць палі.
Запаўненне ўсіх палёў з’яўляецца абавязковым.
Выключэнне складаюць чатыры палі, якія характарызуюць вучобу ў магістратуры (для асоб, якія не скончылі магістратуру).
У полі “Стыпендыят” неабходна рабіць выбар “Так”, калі Вы атрымлівалі ўзнагароды спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў падчас вучобы ў ВНУ.