Навуковы гурток па крымінальнаму праву, крыміналогіі і крымінальна-выканаўчаму праву «A posteriori»

11228 1Кіраўнік навуковага гуртка:
Плецянёва Дар’я Аляксандраўна (старшы выкладчык)


Стараста навуковага гуртка:
Радына Стэфанія Мікалаеўна (4 курс 6 група)

Кантактныя тэлефоны:
1) 209-55-60 – кафедра крымінальнага права
2) +375 (29) 699-92-70 кіраўнік гуртка

Электонная пошта:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Навуковы гурток па крымінальнаму праву пачаў сваё існаванне ў студзені 2009 года.

За гэты час старастамі з’яўляліся:
1) Жарылоўская Марыя (з 2009г. – па 2010г.)
2) Парахневіч Уладзімір (з 2010г. – па 2011г.)
3) Гасан Леанід (з 2011г. - 2013г.)
4) Вяракса Сяргей (з 2013г. – 2014г.)
5) Лойша Андрэй (з 2014г. – 2016г.)
6) Пратасеня Ілья (з 2016 г. - 2018г)
7) Лысак Павел (з 2018 г. –2020г. )
8) Радына Стэфанія (з 2020 г. -па 2021г.)


Асноўнай мэтай дзейнасці навуковага гуртка па крымiнальнаму праву, крымiналогii I крымінальна-выканаўчаму праву з’яўляецца даследванне актуальных праблем крымінальна-прававой палітыкі і навуковы пошук іх рашэнняў. Задачай дзейнасці гуртка з’яўляецца аказанне студэнтам дапамогі ў правільным тлумачэнні норм крымінальнага закона, разуменні зместу існуючых накірункаў у крымінальна-прававой палітыцы і асаблівасцей папераджальнай працы нашай дзяржавы. Удзел у працы гуртка дазваляе лепшым студэнтам юрыдычнага факультэта БДУ прадэманстраваць высокі ўзровень сваіх ведаў, пашырыць асабісты

кругагляд, а таксама набываць практычныя навыкі, неабходныя для будучай прафесіі, больш падрабязна і ўсебакова азнаёміцца з асновамі крымінальна-прававой навукі.

11228 5Пасяджэнні навуковага гуртка праходзяць рэгулярна (не радзей аднаго раза ў месяц).

Асноўныя формы працы гуртка:
-- майстар-класы;
-- трэнінгі;
-- прэзентацыі;
-- прававыя гульні;
-- заслухоўванне і абмеркаванне навуковых дакладаў студэнтаў.

Пасяджэнні гуртка прысвечаны актуальным і важным пытанням крымінальнага права, крыміналогіі і крымінальна-выканаучага права на сучасным этапе іх развіцця, а менавіта: удасканаленню крымінальна-прававых інстытутаў, кваліфікацыі злачынстваў, этычным праблемам ў нацыянальным і замежным крымінальным праве, прафілактычнай дзейнасці дзяржавы і асаблівасцям адбыцця крымінальнай адказнасці. У межах навуковага гуртка арганізуюцца сустрэчы з вядомымі вучонымі і практыкуючымі юрыстамі (пракурорамі, суддзямі, адвакатамі і інш.), духавенствам.

У пасяджэннях навуковага гуртка прымаюць удзел студэнты розных курсаў (спецыяльнасці: «правазнаўства», «эканамічнае права», «паліталогія»). У сярэднім у пасяджэнні прымаюць удзел 15-20 студэнтаў.

План працы гуртка на бягучы навучальны год:

-- План працы на 2020-2021 навучальны год
-- План працы на 2019-2020 навучальны год
-- План працы на 2016/2017 навучальнага года


11228 2Гісторыя гуртка па крымінальнаму праву

Аб’явы аб паседжаннях гуртка:
Даты, час і аўдыторыі правядзення паседжанняў размяшчаюцца ў навінах раздзела “Навуковыя гурткі” і на дошцы аб’яў кафедры крымінальнага права (6 паверх) за тыдзень да паседжання гуртка.