Міжнародны семінар па еўрапейскім эканамічным праве

2009. Темпус. Увеличить.Сёлетні верасень юрыдычны факультэт пачаў з прыёму шаноўных гасцей з іншых краін. З 3-га па 6-га верасня сумесна з юрыдычным факультэтам Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна ладзіліся чарговыя семінары ў рамках праекта Tempus “Распрацоўка новага вучэбнага плану ў галіне еўрапейскага эканамічнага права” па павышэнню кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу вну Беларусі, якія вядуць падрыхтоўку юрыстаў.
2009. Темпус. Увеличить.Гэтым разам да нас зноў завіталі дэлегацыі прафесарска-выкладчыцкага складу універсітэтаў г. Грац (Аўстрыя) і г. Эрланген-Нюрнберг (Нямеччына).
3 верасня 2009 г. для наведвання семінараў зарэгістравалася амаль 70 чалавек: прафесараў, дацэнтаў, выкладчыкаў і аспірантаў БДУ, а таксама іншых вну Мінска, Брэста, Гомелю.
Удзельнікаў семінараў віталі дэкан юрыдычнага факультэта БДУ праф. С.А. Балашэнка і праф. універсітэта г. Эрланген-Нюрнберг Гаральд Германн. Семінар адкрыўся лекцыяй праф. Таміслаў Борыч (універсітэт г. Грац), які распавёў пра зліццё Аўстрыйскіх авіяцыйных ліній і Нямецкай Люфтганзы, падмацаваўшы веданне еўрапейскага права практычным прыкладам. Наступным слухачы пачулі даклад праф. Гаральд Германн (універсітэт г. Эрланген-Нюрнберг), які спыніўся на даволі складанай і ў той жа час вельмі актуальнай тэме “Закон аб стабілізацыі фінансавага рынку”.
Другая частка семінара была прысвечана прэзентацыі выкладчыкамі нашага факультэта новых навучальных дапаможнікаў для спецыялізацыі “Еўрапейскае эканамічнае права”. Падчас выступаў былі прадстаўлены наступныя дапаможнікі:
- Інстытуцыйнае права Еўрапейскага Саюза (дацэнт кафедры грамадзянскага права Ландо Д.Дз. і дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Самарын В.І.)
- Прававое рэгуляванне унутранага рынку (дацэнт кафедры грамадзянскага права Мяшчанава М.В.)
- Еўрапейскае прыватнае права (дацэнт кафедры грамадзянскага права Ландо Д.Дз., дацэнт кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Леановіч А.Б.)
- Еўрапейскае канкурэнтнае права (дацэнт кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Сідарчук В.К.)
- Асновы права навакольнага асяроддзя (дацэнт кафедры экалагічнага права Жлоба А.А.)
- Еўрапейскае падатковае права (дацэнт кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Лешчанка С.К.)
- Еўрапейскае мытнае права (Абрамовіч У.А.)
- Права Эканамічнага і валютнага саюза (выкладчык кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Анішчанка А.І.)
- Еўрапейскае працоўнае і сацыяльнае права (дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права Паставалава Т.А).
Нямецкія і аўстрыйскія спецыялісты далі карысныя парады сваім беларускім калегам.
Дарэчы дапамагалі правесці семинар студэнты 3-4 курсаў юрыдычнага факультэта, за што ім удзячны арганізатары мерапрыемства. Дзякуючы студэнтам зладжана была праведзена рэгістрацыя, ніхто з гасцей не згубіўся. Акрамя таго, удзельнікі не засталіся галоднымі з дапамогай нашых дзяўчын.
Наступным днём госці з універсітэтаў Граца і Эрлангена-Нюрнберга сустрэліся з рэктарам БДУ праф. доктарам Абламейкам С.У. і абмеркавалі з выкладчыкамі нашага факультэта праект вучэбнага плана для спецыялізацыі “Еўрапейскае эканамічнае права”, якую плануецца адкрыць з 2010/2011 года навучання.
Далейшая праграма семінара была арганізавана на базе юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта. У Брэсце былі абмеркаваны магчымасці ўвядзення адпаведнай спецыялізацыі для студэнтаў-юрыстаў. Адначасова госці азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай брэсцкага вну, удасканаленай з дапамогай сродкаў праграмы Tempus. Бібліятэцы былі перададзены кнігі на ангельскай і нямецкай мовах па актуальных пытаннях права ЕС.
Падчас наведвання Брэста госці таксама наведалі Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу.

дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду - Самарын В. І.