Навуковы гурток па агульнай тэорыі права

Дадзены прадмет не толькі дае ўяўленне пачынаючым юрыстам аб прынцыпах і заканамернасцях узнікнення, развіцця, функцанавання дзяржавы і права, але і служыць правадніком у далейшай юрыдычнай дзейнасці, ахопліваючы ўсе дзяржаўна-прававыя сферы. Без яго нельга засвоіць спецыяльныя юрыдычныя дысціплыны.

Навуковы гурток па агульнай тэорыі права дапаможа Вам:
1) лепей засвойваць матэрыял, які прапаноўваецца да вывучэння;
2) праводзіць навуковыя, навукова-практычныя і аналітычныя даследванні ў рамках прадметнай вобласці навуковага гуртка;
3) прадстаўляць свае працы на пасяджэннях гуртка, навуковых канферэнцыях рознага ўзроўня;
4) публікаваць навуковыя артыкулы і вынікі навукова-даследчых работ у перыядычных выданнях;
5) выпрацаваць уменне весці дыскусіі, а таксама выступаць.
Кіраўнік гуртка – загадчык кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт – >Сяргей Артуравіч Калінін.

Пасяджэнні адбываюцца раз у месяц.
Інфармацыя аб месце і часе правядзення паседжанняў, а таксама аб тэмах дакладах, якія будуць прадстаўлены на ніх, Вы можаце знайсці >на канале навін раздзела “Навуковыя гурткі”.
На старонцы Матэрыялы пасяджэнняў навуковага гуртка па Агульнай тэорыі права Вы маеце магчымасць пазнаёміцца:
-- з планамі работы гутка
-- з тэзісамі будучых пасяджэнняў
-- cа справаздачамі мінулых пасяджэнняў.
У рамках гуртка плануецца у перспектыве стварыць навукова-даследчую лабараторыю, якая будзе узаемадзейнічаць з навукова-практычнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь у галіне развіцця і ўдасканальвання заканадаўства.
Асаблівую ўвагу гуртку па агульнай тэорыі права раім удзяліць студэнтам першага курса, як асноўнаму прававому прадмету, а таксама студэнтам старэйшых курсаў, якія праводзяць навуковыя даследванні ў рамках прадметнай вобласці навуковага гуртка!
А галоўнае, памятайце, што менавіта Вы маеце магчымасць зрабіць пасяджэнні гуртка захапляючымі і пазнавальнымі!
Мы чакаем Вашых прапаноў і навуковых адкрыццяў!
Па пытаннях тэматыкі навуковага гуртка, удзелу ў яго рабоце (у тым ліку ў якасці асноўнага дакладчыка)
звяртайцесь да старасты навуковага гуртка,
студэнта 4 групы 2 курса — Бажко Яугенія па тэлефоне: +375 29 5822799
Cпіс удзельнікаў навуковага гуртка па агульнай тэорыі права. 2010/2011
Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых! Мы будзем рады Вас бачыць!
Матэрыялы для размяшчэння на старонке рыхтавалі: Далгова Паліна (5 курс 5 група), Шыла Ірына (3 курс 1 група)
Пераклад: Шыла Ірына (3 курс 1 група).
[Информация о научном кружке по Общей теории права на русском языке]