Вынікі міжнароднага TEMPUS-праекта CD_JEP-27071-2006

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Міжнародны TEMPUS-праект CD_JEP-27071-2006 «Распрацоўка новага вучэбнага плана ў галіне еўрапейскага эканамічнага права» быў рэалізаваны ў супрацоўніцтве пяццю вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Еўрапейскага Саюза і Беларусі.
Асноўным каардынатарам праекта з’яўляўся універсітэт імя Фрыдрыха-Аляксандра ў Эрлангене і Нюрнбергу. Еўрапейскі Саюз быў таксама прадстаўлены універсітэтам імя Карла-Франца з Грацу.
На Беларусі праект курыраваў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
У праекце таксама бралі ўдзел Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна і Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін.

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Плённаму ажыццяўленню новага праекта садзейнічаў досвед назапашаны падчас супрацоўніцтва юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта з еўрапейскімі калегамі ў міжнародным праекце TEMPUS GEP–10341–97 у 1998-2001 гг.
Каардынатарамі апошняга з нямецкага боку з’яўляўся прафесар, доктар Вольфганг Бломаер (Wolfgang Blomeyer), з аўстрыйскага – прафесар, доктар Альфонс Грунвальд (Alfons Grünwald), з беларускага – прафесар, д.ю.н. Валеры Мікалаевіч Гадуноў і дацэнт, к.ю.н. Іван Мікалаевіч Калядка.
Вынікам таго праекта было адкрыццё на нашым факультэце новай спецыяльнасці “Эканамічнае права”.

Міжнародны праект CD_JEP-27071-2006 быў ухвалены ў якасці міжнароднай тэхнічнай дапамогі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 465 ад 27.03.2008.

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Для абмеркавання шляхоў рэалізацыі праекта 21-22 мая 2008 г. у г. Нюрнберг (Нямеччына) адбылася першая каардынацыйная нарада. Перш за ўсё сустракаліся каардынатары праекта: з нямецкага боку – прафесар, доктар Харальд Херрманн (Harald Herrmann), з аўстрыйскага – прафесар, доктар Таміслаў Борыч (Tomislav Borić), з беларускага – прафесар, д.ю.н. Сяргей Аляксандравіч Балашэнка і дацэнт, к.ю.н. Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч.

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Наступным крокам у ажыццяўленні праекта стала правядзенне ў Мінску міжнароднага семінара 6-8 кастрычніка 2008 г.

Асноўнай мэтай семінара было знаёмства беларускіх выкладчыкаў з актуальнымі праблемамі права Еўрапейскага Саюза.

Дзеля гэтага быў прачытаны шэраг лекцый прафесарамі з Нямеччыны і Аўстрыі:
-- прафесар, доктар Харальд Херрманн „Банкаўскае і страхавое права “, „Права Еўрапейскага Саюза аб таварыствах”;
-- прафесар, доктар Таміслаў Борыч „Еўрапейскае канкурэнтнае і картэльнае права”;
-- прафесар, доктар Ангеліка Эмерых-Фрычэ (Angelika Emmerich-Fritsche) „Еўрапейскае канстытуцыйнае права”, „Еўрапейскае эканамічнае права”;
-- прафесар, доктар Альфрэд Хольцэр Цізер (Alfred Holzer-Thieser) „Працоўнае права”;
-- магістар Вікторыя Робертсан (Viktoria Robertson) „Асновы ўнутранага рынку”.

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Падчас дадзенага семінара ўдзельнікамі праекта былі ўзгоджаны выкладчыкі юрыдычнага факультэта, якія павінны былі прайсці перападрыхтоўку і напісаць навучальныя дапаможнікі для студэнтаў новай спецыялізацыі.
Былі абмеркаваны назвы спецыяльных курсаў для дадзенай спецыялізацыі. Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.

Адначасова былі зацверджаны спісы абсталявання і спецыяльнай літаратуры, якія былі ў далейшым набыты.

Напрыклад, на 4 паверсе нашага факультэта абсталяваны камп’ютарны клас з новымі камп’ютарамі. У бібліятэцы студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі могуць азнаёміцца з самай актуальнай літаратурай па еўрапейскім праве. А хутка ў зале перыёдыкі з’явяцца каментары да нямецкіх Грамадзянскага кодэкса (Palandt), Гандлёвага кодэкса, Крымінальнага кодэкса, Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.У сакавіку 2009 г. распачаліся камандзіроўкі выкладчыкаў факультэта для перападрыхтоўкі ў еўрапейскія ВНУ.

Прафесар С.А. Балашэнка і дацэнт С.К. Лешчанка наведалі універсітэт Граца, дзе не толькі папрацавалі ў бібліятэцы, але і паўдзельнічалі ў семінарскіх занятках для студэнтаў, паслухалі лекцыі, а таксама сустрэліся з кіраўніцтвам юрыдычнага факультэта і азнаёміліся з прапануемай магістарскай праграмай.


Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Затым Сняжана Канстанцінаўна далучылася да групы з 7 выкладчыкаў нашага факультэта, месцам стажыроўкі для якіх быў прызначаны г. Нюрнберг у Баварыі.

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Перападрыхтоўку ў нямецкім ВНУ прайшлі дацэнты кафедры грамадзянскага права М.В. Мяшчанава і Д.Дз. Ландо, дацэнт кафедры экалагічнага права А.А. Жлоба, дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права Т.А. Паставалава, дацэнт кафедры крымінальнага права і пракурорскага нагляду В.І. Самарын, дацэнт кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасцю В.К. Сідарчук, аспірант кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права У.А. Абрамовіч.

Падчас камандзіроўкі нашыя выкладчыкі мелі магчымасць не толькі плённа папрацаваць самастойна над новымі навучальнымі дапаможнікамі ў нямецкіх бібліятэках, але таксама абмяркоўвалі праблемныя пытанні са сваімі нямецкімі калегамі.

Праграма знаходжання прадугледжвала і шэраг экскурсій.
Выкладчыкі наведалі універсітэцкую бібліятэку ў г. Эрланген, судовае пасяджэнне ў працоўным суддзе г. Нюрнберг (абмеркаваўшы змест спраў з старшынствуючым суддзёй), зал, дзе адбываўся працэс над нацысцкімі злачынцамі, а таксама інфармацыйны цэнтр аб злачынствах нацыстаў, які месціцца на месцы, дзе да другой сусветнай вайны адбываліся з’езды Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі.
Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.

У рамках выканання праекта загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 670 ад 28.05.2009 у Агульнарэспубліканскі класіфікатар “Спецыяльнасці і кваліфікацыі” 011-2001 была ўведзена спецыялізацыя “Еўрапейскае эканамічнае права” для студэнтаў спецыяльнасці “Эканамічнае права”.

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Адразу пасля летняга адпачынку з 3 па 6 верасня 2009 г. адбыўся другі міжнародны семінар.

Гэтым разам праца была падзелена: былі прадстаўлены выступленні беларускіх і еўрапейскіх выкладчыкаў; семінар ладзіўся сумесна юрыдычнымі факультэтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта.

Семінар адкрыўся лекцыяй прафесара Таміслава Борыча, які распавёў пра зліццё Аўстрыйскіх авіяцыйных ліній і Нямецкай Люфтганзы, падмацаваўшы веданне еўрапейскага права практычным прыкладам.

Наступным слухачы пачулі даклад прафесара Харальда Херрманна, які спыніўся на даволі складанай і ў той жа час вельмі актуальнай тэме “Закон аб стабілізацыі фінансавага рынку”.

Далей выкладчыкі нашага факультэта прэзентавалі праекты новых навучальных дапаможнікаў для спецыялізацыі “Еўрапейскае – эканамічнае права” :Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.
Інстытуцыйнае права Еўрапейскага Саюза (дацэнт кафедры грамадзянскага права Ландо Д.Дз. і дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Самарын В.І.)
Прававое рэгуляванне унутранага рынку (дацэнт кафедры грамадзянскага права Мяшчанава М.В.)
Еўрапейскае прыватнае права (дацэнт кафедры грамадзянскага права Ландо Д.Дз., дацэнт кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Леановіч А.Б.)
Еўрапейскае канкурэнтнае права (дацэнт кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Сідарчук В.К.)
Асновы права навакольнага асяроддзя (дацэнт кафедры экалагічнага права Жлоба А.А.)
Еўрапейскае падатковае права (дацэнт кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Лешчанка С.К.)
Еўрапейскае мытнае права (Абрамовіч У.А.)
Права Эканамічнага і валютнага саюза (выкладчык кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Анішчанка А.І.)
Еўрапейскае працоўнае і сацыяльнае права (дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права Паставалава Т.А).

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Другая частка семінара была арганізавана на базе юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта.

У Брэсце былі абмеркаваны магчымасці ўвядзення адпаведнай спецыялізацыі для студэнтаў-юрыстаў.

Адначасова госці азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай брэсцкага вну, удасканаленай з дапамогай сродкаў праграмы Tempus. Бібліятэцы былі перададзены кнігі на ангельскай і нямецкай мовах па актуальных пытаннях права ЕС.

Падчас наведвання Брэста госці таксама наведалі Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу.

Для перападрыхтоўкі супрацоўнікаў бібліятэк і інфармацыйных службаў універсітэтаў-удзельнікаў, а таксама кіраўнікоў, адказных за стварэнне новых навучальных планаў для спецыялізацыі ў лістападзе 2009 г. былі падрыхтаваны чарговыя камандзіроўкі супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта. У г. Нюрнберг паехалі загадчык аддзела абслугоўвання юрыдычнай літаратурай Фундаментальнай бібліятэкі Н.А. Макеева, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце, дацэнт, к.ю.н. У.М. Сатолін, загадчык кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права, дацэнт, к.ю.н. І.М. Калядка.

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.


Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Тым часам загадчыца лабараторыі інавацыйных тэхналогій Ю.Ю. Каваленка накіравалася вывучаць сучасныя сродкі навучання ва універсітэт г. Граца.


Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Пасля шматмесячнай працы аўтары здалі на пачатку 2010 г. рукапісы сваіх навучальных дапаможнікаў у выдавецтва. Вынікам іх працы сталі 10 дапаможнікаў, якія пабачылі свет сёлета у студзені-маі:
- Д.Д. Ландо, В.И. Самарин. Институционное право Европейского Союза;
- М.В. Мещанова. Правовое регулирование внутреннего рынка Европейского Союза;
- Д.Д. Ландо, Е.Б. Леанович. Европейское частное право;
- В.К. Сидорчук. Введение в европейское конкурентное право;
- А.А. Жлоба. Право окружающей среды Европейского Союза (Общая часть);
- С.К. Лещенко. Европейское налоговое право;
- М.Е. Романова, В.А. Абрамович, Т.Ф. Цеханович. Европейское таможенное право;
- А.И. Анищенко, Е.Б. Леанович, М.В. Юрьева, Т.Г. Климович. Право Экономического и валютного союза;
- Т.А. Постовалова. Европейское трудовое и социальное право;
Harald Herrmann, Angelika Emmerich-Fritsche (ed.). European Law of Finance – German and British Transpositions in Context.

Асноўныя дасягненні праекта былі абмеркаваны на апошняй каардынацыйнай нарадзе прадстаўнікоў універсітэтаў-удзельнікаў у красавіку.

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Акрамя таго, 28 мая 2010 г. адбыўся заключны семінар праекта, на якім аўтары прэзентавалі для прадстаўнікоў іншых беларускіх ВНУ свае навучальныя дапаможнікі, а каардынатары праекта распавялі ўдзельнікам семінара і прэсе вынікі, якія былі дасягнуты ў рамках сумеснай дзейнасці.Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.У рамках дадзенага семінара нямецкія госці таксама бліжэй пазнаёміліся з жыццём і бытам беларусаў у вядомым музеі ў Дудутках.

Такім чынам сёлета з 1 верасня асобныя студэнты 5 курса спецыяльнасці “Эканамічнае права” пачнуць вывучаць новыя спецыяльныя курсы:
- Інстытуцыянальная структура Еўрапейскага Саюза
- Актуальныя праблемы еўрапейскага прыватнага права
- Еўрапейскае канкурэнтнае права
- Еўрапейскае падатковае права
- Еўрапейскае мытнае права
- Прававое рэгуляванне ўнутранага рынку Еўрапейскага Саюза
- Працоўнае і сацыяльнае права Еўрапейскага Саюза
- Права навакольнага асяроддзя Еўрапейскага Саюза.

дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду В.І. Самарын.
Фота В.І. Самарын, В.М. Знак, Н.А. Макеева, А.У. Русаковіч, Jens Müller.