Праграма Эразмус Мундус набывае папулярнасць сярод выкладчыкаў

 Юрфак БДУ. Erasmus. Павялічыць. Юрфак БДУ. Erasmus. Павялічыць.З пачаткам новага семестра большасць студэнтаў трэцяга курса юрыдычнага факультэта пачалі слухаць лекцыі па дысцыпліне “Крымінальны працэс”. І толькі трэцяму патоку правазнаўцаў не пашчасціла (а, мабыць, і наадварот).

Справа ў тым, што з 25 жніўня па 25 верасня 2010 г. дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта
В.І. Самарын быў камандзіраваны для ўдзелу ў праграме Еўрапейскага Саюза па абмене для выкладчыкаў «Эразмус Мундус. Акно знешняга супрацоўніцтва» (Erasmus Mundus, «External Cooperation Window»)
ва ўніверсітэт Дэуста (г. Більбао, Гішпанія).

Стажыроўка пачалася з сумеснага з намеснікам дэкана па міжнародных сувязях факультэта права універсітэта Дэуста Марыяй Пілар Канэда Аррыйага вызначэння праграмы стажыроўкі.

Улічваючы, што першы тыдзень знаходжання ў Більбао супаў са святкаваннем дзён горада (“Fiestas de bilbao”), калі горад амаль не працуе, а толькі гуляе, перад пачаткам непасрэднай працы мелася магчымасць крыху пазнаёміцца з культурай Гішпаніі. Напрыклад, была наведана карыда. Падчас яе за адзін вечар бессэнсоўна было забіта 6 быкоў.

 Юрфак БДУ. Erasmus. Павялічыць. Юрфак БДУ. Erasmus. Павялічыць.Прыемна было чуць у калідорах гішпанскага ўніверсітэта словы “Добры дзень, Вадзім Ігаравіч!ад студэнтаў нашага факультэта, якія навучаюцца ў Дэуста. Сёлета наш дэсант занадта прадстаўнічы.

Непасрэдная праца адбывалася ў рамках інтэнсіўнай праграмы “Асноўныя праблемы транснацыянальнага права і яго вынікі для кампаній і міжнароднага гандлю” (“General Problems of Transnational Law and its Implications for the Companies in International Trade”).

У рамках дадзенай праграмы праца складалася наступным чынам. Раніцамі студэнты з розных краін (Беларусь, Вялікая Брытанія, Гішпанія, Італія, Калумбія, Кітай, Польшча, Турцыя, Францыі, Украіна, Эстонія і інш.) слухалі ўсе разам лекцыі па транснацыянальным праве.
У другой палове дня студэнты падзяляліся на групы і на працягу 5 дзён вырашалі адну справу ў галіне міжнародных дагавораў куплі-продажы.
У апошні дзень групы студэнтаў спаборнічалі паміж сабой у прэзентацыі справы перад судом (moot court). Спачатку суддзямі былі выкладчыкі, а ў фінале – сапраўдныя суддзі з Апеляцыйнага суда г. Більбао.

 Юрфак БДУ. Erasmus. Павялічыць. Юрфак БДУ. Erasmus. Павялічыць.Функцыя беларускага выкладчыка была кіраваць працай студэнцкіх груп падчас падрыхтоўкі да суда.
Акрамя таго 6 верасня была прачытана лекцыя на ангельскай мове аб асноўных рысах беларускай прававой сістэмы (што адзначана ў дыпломе кожнага студэнта, які ўдзельнічаў у праграме),
а 8 верасня – выступіў у якасці судзі ў moot court
У далейшым адміністрацыяй юрыдычнага факультэта была забяспечана магчымасць працаваць у асобным пакоі для даследчыкаў у бібліятэцы факультэта.
Можна было наведваць асобныя лекцыі выкладчыкаў факультэта. Разам з замежнымі студэнтамі (у тым ліку, з юрыдычнага факультэта БДУ) былі на прыёме ў мэрыі г. Більбао.

Падчас знаходжання былі праведзены шэраг размоў аб навуковым і метадычным супрацоўніцтве з намеснікам дэкана па міжнародных сувязях факультэта права універсітэта Дэуста Марыяй Пілар Канэда Аррыйага, супрацоўнікамі кафедраў крымінальна-прававога цыклу, прафесарам Верай Бірмінгем з універсітэта Кінгстан (Вялікая Брытанія), дэканам факультэта права Стамбульскага ўніверсітэта прафесарам Халюкам Кабааліоглу. Юрфак БДУ. Erasmus. Павялічыць. Юрфак БДУ. Erasmus. Павялічыць.

Удзел у праграме дазволіў на практыцы выкарыстаць методыку выкладання, якая кардынальна адрозніваецца ад той, якая мае месца ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце, прааналізаваць яе станоўчыя і адмоўныя бакі.

Вольны час В.І. Самарын прысвяціў знаёмству з культурай Краіны Баскаў (гарады Сан-Себасцьян (Даносція), Віторыя (Гайстэц)), наведванню Мадрыда і Барселоны.

дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду В.І. Самарын.
Фота В.І. Самарын.