Справаздача аб пасяджэнні гуртка па агульнай тэорыі права 14 кастрычніка 2010 года

Кружок ОТП. 14 октября 2010 г. Увеличить.14 кастрычніка 2010 г. адбылося чарговае пасяджэнне навуковага гуртка па агульнай тэорыі права на тэму «Удасканаленне юрыдычнай тэхнікі», адметнай рысай якога стала новая форма работы гуртка, а менавіта ўвядзенне нараўне з асноўным дакладчыкам ролі афіцыяльнага апанента.

Пасяджэнне адбылося пад кіраўніцтвам к.ю.н., дацэнта Калініна Сяргея Артуравіча.
У ім прынялі ўдзел: Новікаў А.С. (2 курс, 10 гр.), Зарэцкі Д.С. (2 курс, 10 гр.), Голубева А.І. (1 к., 7гр.), Балабан А.М.(1 курс, 5гр.), Уздыханько А.М. (1курс, 5гр), Раўкоўскі В.П. (1курс, 5гр.), Хандрыко А.А. (1курс, 5гр), Мініч А.С. (1курс, 3гр.), Крышталь Д.С. (1курс, 3гр.), Піліпенка В.В. (1курс, 5гр.), Варанцова В.А. (1курс, 3гр.), Твардоўскі В.Д. (1курс, 2гр.), Елісееў С.В. (3курс, 4гр), Шыла І.У. (3курс, 1гр.), Капачова Е.В. (3курс, 1гр), Нікалаева Г.У. (3курс, 7гр.), Шапялевіч М.Д. (выпускнік-2010).

Кружок ОТП. 14 октября 2010 г. Увеличить.Парадак дня ўключаў у сябе:
1) Прывітальнае слова старасты навуковага гуртка Іры Шыла (3 курс, 1гр).
2) Заслухоўванне даклада Шапялевіча Максіма (выпускнік-2010) на тэму «Отдельные аспекты совершенствования юридической техники».
3) Прадстаўленне Нікалаевай Ганнай антытэзісаў па дакладу.
4) Абмеркаванне, пытанні ўдзельнікаў пасяджэння.
5) Заключнае слова кіраўніка навуковага гуртка – к.ю.н., дацэнта С.А. Калініна

У ходзе работы гуртка Шапялевіч Максім адзначыў, што на дадзены момант праблемам юрыдычнай тэхнікі надаецца недастаткова ўвагі. Існуе нарматыўнае рэгуляванне дадзенай сферы (Закон “Аб нарматыўных прававых актах”, Правілы падрыхтоўкі праектаў нарматыўных актаў), але добры навуковы падмурак яшчэ не створан. Вынікам чаго з’яўляецца невысокі ўзровень якасці нарматыўных актаў.

Сярод асноўных напрамкаў удасканалення юрыдычнай тэхнікі дакладчыкам былі вызначаны наступныя:

Па-першае, павінны выконвацца правілы ўжывання тэрміналогіі ў НПА. Юрыдычны тэрмін – гэта азначанае непасрэдна ў тэксце славеснае значэнне канкрэтнага паняцця. Неабходнымі ўмовамі рацыянальнага выкарыстання тэрміналогіі з’яўляюцца: адзінства тэрміналогіі, агульнапрынятасць тэрміналогіі, яе ўстойлівасць і выразнасць.
У сувязі з гэтым Нікалаева Ганна падняла пытанні аб разуменні паняцця “агульнапрынятасць тэрміналогіі” і крытэрыях надання той або іншай тэрміналогіі статусу агульнапрынятасці.
Акрамя таго, былі прыведзены прыклады неадназначнасці ўжывання паняццяў “блізкія сваякі” (арт.1 ГПК і арт.6 КПК) , “сістэмнасць” (п. 32 Пастанаўлення Пленума Вярхоўнага Суда ад 29.08.2001 №2 і ч.15 арт. 4 КК).

Па-другое, Шапялевіч Максім звярнуў увагу на патрэбнасць улічвання таго, што змяненні і (або) дапаўненні ў які-небудзь акт могуць быць унесены толькі такімі ж актамі таго ж дзяржаўнага органа (службовай асобай). Для адмены або прызнання акта страціўшым сілу можна выкарыстоўваць таксама і акт большай юрыдычнай сілы.
Нікалаева Ганна адзначыла, што з пункту гледжання паляпшэння юрыдычнай тэхнікі і павышэння якасці НПА мэтазгодна было б уносіць змяненні і дапаўненні актам той жа юрыдычнай сілы.
Таксама была пастаўлена праблема ўнясення змяненняў і дапаўненняў у розныя віды нарматыўных прававых актаў аднаго органу. Унясенне змяненняў і дапаўненняў, а таксама прызнанне страціўшым сілу акт аднаго віду недапушчальна актам іншага, лічыць Шапялевіч Максім.
У сувязі з гэтым удзельнікі паседжання абмеркавалі праблему размежавання сфер дзейнасці дэкрэта і указа, і недапушчальнасці ўнясення змяненняў і дапаўненняў адзін у аднаго. Хаця дзеючае заканадаўства гэта дазваляе.

Па-трэцяе, Шапялевіч Максім паставіў праблему ўжыванняя сылак. Дакладчык прапанаваў забароніць увядзенне ў дзеянне асноўнага акта да таго часу, пакуль не будзе падрыхтаваны неабходныя акты на якія усталяваны сылкі ў асноўнам акце.
Нікалаева Ганна таксама выказалась аб немагчымасці ўжывання cсылак як на неіснуючыя НПА, так і на страціўшыя сілу, адмененыя НПА. Пры гэтым падкрэсліла, што зараз гэта правіла поўнасцю не выконваецца.

У заключэнні, хацелася б падзякаваць усім студэнам, якія прынялі ўдзел у пасяджэнні!
Вялікі дзякуй Шапялевічу Максіму, Нікалаевай Ганне і С.А. Калініну за цікавую сустрэчу! Поспехаў Вам!


Справаздачу падрыхтавала стараста навуковага гуртка, студэнтка 3 курса, 1 групы Іра Шыла.