14 снежня 2010г. Выязное пасяджэнне навуковага гуртка па агульнай тэорыі права ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Юрфак. Кружок ОТП. 2011г. Увеличить.Юрфак. Кружок ОТП. 2011г. Увеличить.Навуковы гурток па агульнай тэорыі права 14 снежня 2010 года наведаў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

НЦПІ з'яўляецца цэнтральнай дзяржаўнай навукова-практычнай установай, якая здзяйсняе збор, улік, апрацоўку, захаванне, сістэматызацыю і актуалізацыю эталоннай прававой інфармацыі, яе распаўсюджванне, а таксама афіцыйнае апублікаванне прававых актаў.

Юрфак. Кружок ОТП. 2011г. Увеличить.Юрфак. Кружок ОТП. 2011г. Увеличить.Першы намеснік дырэктара НЦПІ - Аляксандр Мікалаевіч Гаўрыш сустрэў студэнтаў юрыдычнага факультэта вітальным словам. Ён пазнаёміў членаў кружка з гісторыяй стварэння Цэнтра, а таксама з мэтамі і задачамі яго дзейнасці.

Юрфак. Кружок ОТП. 2011г. Увеличить.Юрфак. Кружок ОТП. 2011г. Увеличить.Пасля агульнага экскурсу ў гісторыю і характар дзейнасці НЦПІ, для членаў гуртка была праведзена экскурсія па такіх упраўленнях Нацыянальнага цэнтру, як: Упраўленне фармавання банкаў дадзеных прававой інфармацыі, Упраўленне рэдакцыйна-выдавецкіх работ, Упраўленне распаўсюду прававой інфармацыі і інш. Пра дзейнасць дадзеных упраўленняў членам гуртка расказалі іх кіраўнікі і вядучыя спецыялісты.

Студэнты даведаліся пра ход руху дакумента, які прыбыў для ўключэння ў Нацыянальны рэестр нарматыўных прававых актаў, пра працэс падрыхтоўкі яго да апублікавання і ўключэнню ў Эталонны банк дадзеных прававой інфармацыі.

Юрфак. Кружок ОТП. 2011г. Увеличить.Экскурсія праходзіла ў форме інтэрактыўнай бяседы – члены гуртка мелі магчымасць задаць свае ўдакладняльныя пытанні. Акрамя таго, будучыя юрысты пазнаёміліся з перспектывамі работы НЦПІ у кантэксце фармавання інфармацыйнага грамадства.

Члены гуртка выяўляюць падзяку к.ю.н., дацэнту – С.А. Калініну, к.ю.н. І.Л. Вяршок і намесніку дырэктара НЦПІ – В.А. Шаршуну, якія арганізавалі знаёмства з дзейнасцю НЦПІ !

Спадзяемся, што ў далейшым супрацоўніцтва навуковага гуртка з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі працягнецца!

Матэрыялы падрыхтавала стараста гуртка па агульнай тэорыі права – Іра Шыла.
Фота і апрацоўка - І. Шыла