Справаздача навуковага гуртка па АТП за 24 лютага 2011 года
На ім выступіла студэнтка 5 курсу Далгова Паліна з тэмай «Мнагамоўны слоўнік юрыдычных тэрмінаў».
Афіцыйным апанентам выступіла студэнтка 3 курсу Шыла Ірына.
Пасяджэнне адбылося пад кіраўніцтвам к.ю.н., дацэнта Калініна Сяргея Артуравіча.
У ім прынялі ўдзел: Новікаў А.С. (2 курс, 10 гр.), Зарэцкі Д.С. (2 курс, 10 гр.), Голубева А.І. (1 к., 7гр.), Балабан А.М.(1 курс, 5гр.), Уздыханько А.М. (1курс, 5гр), Раўкоўскі В.П. (1курс, 5гр.), Хандрыко А.А. (1курс, 5гр), Мініч А.С. (1курс, 3гр.), Крышталь Д.С. (1курс, 3гр.), Піліпенка В.В. (1курс, 5гр.), Варанцова В.А. (1курс, 3гр.), Твардоўскі В.Д. (1курс, 2гр.), Елісееў С.В. (3курс, 4гр), Шыла І.У. (3курс, 1гр.), Капачова Е.В. (3курс, 1гр).
Парадак дня ўключаў у сябе:
1) Прывітальнае слова кіраўніка навуковага гуртка – к.ю.н., дацэнта - С.А. Калініна
2) Заслухоўванне даклада Паліны Далговай на тэму «Мнагамоўны слоўнік юрыдычных тэрмінаў»
3) Прадстаўленне Ірынай Шыла антытэзісаў па дакладу.
4) Абмеркаванне, пытанні ўдзельнікаў пасяджэння.
5) Заключнае слова кіраўніка навуковага гуртка – к.ю.н., дацэнта С.А. Калініна
Мнагамоўны слоўнік юрыдычных тэрмінаў - сукупнасць устойлівых выразаў, тлумачэнняў тэрмінаў, прававых паняццяў нацыянальнага заканадаўства, прадстаўленых на дзяржаўных (беларускім і рускім) і іншых мовах.
Стварэнне шматмоўнага слоўніка юрыдычных тэрмінаў дазволіць спрасціць і забяспечыць адназначнасць разумення юрыдычных тэрмінаў, ажыццяўляць якасны пераклад прававых паняццяў заканадаўчай лексікі на рускі (беларускі) ці іншыя мовы, палепшыць якасць падрыхтоўных законапраектаў, не дапусціць пашырэнне паняційнага апарата нацыянальнага заканадаўства.
Стараста навуковага гуртка – Іра Шыла