Гісторыя “Вострава ЮФ” у імёнах і падзеях
Гісторыя юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мае шматлікія ўвасабленні: гэта славутыя імёны, афіцыйныя дакументы, артыкулы ў газетах і часопісах, асобныя кнігі, фатаздымкі і, канешне, памяць чалавечая.
Паміж тым, ёсць і гісторыя неафіцыйная, якая адлюстроўвае жыццё любімага факультэта вачыма студэнтаў…
І гісторыя гэта, у першую чаргу, – газета “Востраў ЮФ”.
Газета юрыдычнага факультэта БДУ “Востраў ЮФ” была заснавана ў сакавіку далёкага 2004 года.
Першапачаткова газета называлася «Остров ЮфЪ» і выдавалася на рускай мове.
Чаму ж была абрана менавіта такая незвычайная назва? “Остров ЮфЪ” – гэта не проста арыгінальная назва студэнцкай газеты.
Гэта – своеасаблівы сімвал найцікавейшых студэнцкіх лёсаў шматлікіх выпускнікоў юрыдычнага факультэта…
Назва для газеты была абрана сімвалічная, бо на момант “нараджэння” Вострава ЮФ наш факультэт знаходзіўся, быццам на астраўку, ў будынку Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, удалечыні ад Галоўнага корпуса БДУ.
Негледзячы на тое, што корпус юрфака з цягам часу пераехаў ва універсітэцкі гарадок, назву газеты вырашылі не мяняць, бо гучыць яна мілагучна.Галоўная мэта газеты – аб’яднаць усіх студэнтаў юрыдычнага факультэта БДУ: сучасных – каб ведалі, мінулых – каб памяталі і, канешне, будучых, бо адкуль яшчэ абітурыенты даведаюцца пра сапраўднае студэнцкае жыццё амаль што сапраўдных “дарослых” юрыстаў, як не са словаў саміх студэнтаў юрфака.
“Востраў ЮФ” закліканы, ў першую чаргу, развіваць у будучых выпускніках любоў і інтарэс да правазнаўства, да той прафесіі і стылю жыцця, якія яны абралі.“Востраў ЮФ” – не толькі “папяровая” і “электронная” неафіцыйная гісторыя юрфака.
Газета грае значную ролю для яе аўтараў-студэнтаў: гэта пляцоўка дзеля раскрыцця творчага патэнцыялу і самарэалізацыі для ўсіх тых, хто гатовы заявіць аб сябе і падзяліцца сваімі ідэямі, думкамі і вопытам.
Па ідэйнаму намыслу Востраў ЮФ - гэта жывое, аптымістычнае, думаючае, не пазбаўленае пры тым здаровага студэнцкага гумару выданне, якое абапіраецца на гістарычна склаўшыяся дэмакратычныя традыцыі юрыдычнага факультэту, згодна з якімі кожны мае магчымасць выказаць свой пункт гледжання на тую ці іншую падзею, якая адбываецца на юрфаку, або ж… проста расказаць аб тым, что яго хвалюе...
“Востраў ЮФ” – газета, якая робіцца для студэнтаў і самімі студэнтамі, таму ўзгадаць усіх тых, дзякуючы каму “Востраў ЮФ” з’явілася, жыла і развівалася, – святая справа.
За даволі працяглы час існавання нашай газеты змянілася некалькі пакаленняў яе рэдактараў і аўтарскіх калектываў.У склад першага пакалення рэдакцыі тады яшчэ “Острова ЮфЪ” нязменна ўваходзіла тры чалавека: галоўны рэдактар Ганна Бараноўская, рэдактар Вера Шэбека, крытык-аглядальнік Ганна Воўчык.
Часта радаваў сваімі вершамі “пясняр” юрыдычнага факультэта – Арцем Обухаў (дарэчы, ён працягваў супрацоўнічаць і з новым складам рэдакцыі).Са студзеня 2007 года склад рэдакцыі газеты юрфака амаль цалкам змяніўся прадстаўнікамі новага, другога пакалення нашай газеты, што, безумоўна, не магло не выклікаць пэўных рэформаў.
Галоўнай з іх стала тое, што “Остров ЮфЪ” ператварыўся ў “Востраў ЮфЪ” і пачаў выдавацца выключна на роднай, беларускай мове.
Галоўным рэдактарам стала Алена Міхно.
Быў створаны рэдакцыйны савет у складзе Сяргея Артуравіча Калініна і Андрэя Віктаравіча Шыдлоўскага, да якога з цягам часу з радасцю далучыўся і дэкан юрыдычнага факультэта БДУ Сяргей Аляксандравіч Балашэнка.
У розны час і пад рознымі іменамі новага перыяду ў гісторыі газеты пісалі: Дзяніс Астапчук, Ганна Баярына, Марыя Жарылоўская, Таццяна Лабекіна, Таццяна Лішанкова, Таццяна Рак, Уладзімір Сукач, Дзмітрый Халімончык і іншыя студэнты.
Вёрстку першых нумароў ажыццяўляў Уладзімір Старавойтаў, а потым вёрстку рабіла Алена Міхно.Трэцім «пакаленнем» “Вострава ЮФ” стала рэдакцыя газеты пад кіраўніцтвам Марыі Жарылоўскай.
Галоўным рэдактарам газеты юрфака Маша стала ў 2009 годзе.
Зразумела, што для сапраўднай супольнай творчасці толькі кіраўніцтва не хопіць.
На працягу 3 год над артыкуламі факультэтскай газеты працавалі: Ганна Кандратовіч, Ганна Крупко, Вераніка Саковіч, Кацярына Стрыхоўская, Алена Крупеніна, Сяргей Астапчык, Наталля Халупка, Ірына Знак і шмат хто яшчэ...Са снежня 2011 года па верасень 2013 года галоўным рэдакратам “Вострава ЮФ” з’яўлялася Крысціна Асрян.
Дызайнам вокладкі газеты займалася Ірына Знак.
Пад кіраўніцтвам Крысціны рэдакцыйную калегіі газеты складалі: Анцілеўская Юлія, Алексенка Крысціна,Барадаўка Вераніка, Забалотная Вольга, Саковіч Вераніка, Харук Яўген, Хмялёва Марыя, Цюхай Таццяна, Шарко Ганна і іншыя.З верасня 2013 года галоўным рэдактарам газеты з’яўляецца Улада Пырх, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта.
Аўтарскі калектыў: Андрэй Емельяновіч, Марыя Пятрэнка, Вікторыя Зайцава, Аляксандра Кулага і іншыя.
Са студзеня 2018 года газета ўзнавіла сваю дзейнасць.
На дадзены момант у склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзяць: Чаранкевіч Паліна (галоўны рэдактар), Літвінка Вадзім, Бурак Яўген, Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета і Казлоўскі Уладзіслаў.
Нашая газета не замыкаецца сама ў сабе, яна не арыентавана выключна толькі на кола студэнцкай аудыторыі нашай Alma Mater.
“Востраў ЮФ” актыўна ўдзельнічае ў рознага кшталту спаборніцтвах студэнцкіх малатыражных газет і стараецца прэзентаваць сябе на належным узроўні.
2005 год - “Остров ЮфЪ” заняла першае месца на агульнауніверсітэцкім конкурсе на лепшую малатыражную газету.
Гэты нумар газеты прысвечаны 60-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і перамогі народаў свету у Другой сусветнай вайне.
2007 год - газета “Востраў ЮфЪ” атрымала другое месца на штогадовым агульнауніверсітэцкім конкурсе на лепшую малатыражную газету.
На гэты раз тэматыкай конкурсу стаў “Год дзіцяці ў Рэспубліцы Беларусь”.
2008 год - некалькі прадстаўнікоў рэдакцыі наведалі міжнародны семінар “Зімовая школа журналістыкі” і адтуль прывезлі для “Вострава ЮфЪ” ганаровы дыплом трэцяй ступені ў намінацыі “Лепшая факультэцкая газета”.
У 2008 годзе наша газета зноў першая на агульнауніверсітэцкім конкурсе на лепшую малатыражную газету!
Тэматыка конкурса: “Год здароўя”.2009 год – удзел у XIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі». Таксама “Востраў ЮфЪ” атрымала дыплом лаўрэата штогадовага конкурса малатыражных студэнцкіх газет БДУ.. Нумар газеты быў прысвечаны “Году роднай зямлі ў Рэспубліцы Беларусь”.
2010 год - яшчэ адын дыплом удзельніка штогадовага конкурса малатыражных студэнцкіх газет БДУ. На гэты раз нумар “Вострава ЮФ” прысвечаны “Году якасці ў Рэспубліцы Беларусь”.
2011 год – конкурсны нумар, прысвечаны 90-годдзю БДУ і чарговы дыплом удзельніка штогадовага конкурса малатыражных студэнцкіх газет БДУ.2012 год – газета «Востраў ЮФ” на рэспубліканскім семінары – практыкуме “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі” па выніках выстаўкі студэнцкіх газет атрымала дыплом 2-й ступені ў намінацыі “Лепшая стылістычная палітра”.
2013 год – першае месца на агульнаўніверсітэцкім конкурсе “Лепшая малатыражная студэнцкая газета”.
Тэма конкурснага нумару-пераможцы: “Будучыню гарантуе ўніверсітэт!”
2016 год – пераможца конкурса «Лепшая студэнцкая газета -2016» у намінацыі «Візуялiзацыя»
2018 год – 2 месца ў конкурсе “Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс БДУ” у намінацыі “Лепшая студэнцкая газета БДУ”.
Ідзе час. Змяняюцца эпохі, змяняюцца людзі…
Але пэўныя рэчы застаюцца нязменнымі на працягу ўсяго часу існавання газеты: нашыя студэнты пішуць пра самыя значныя, яскравыя і цікавыя падзеі, якія адбываліся на юрыдычным факультэце ці з удзелам “жыхароў” нашага факультэта.
Гісторыя “Вострава ЮФ” працягваецца.
Мы верым, што самыя значныя творчыя дасягненні, цікавыя і незабыўныя падзеі яшчэ наперадзе!
To be continued…
Над старонкай працавалі: Марыя Жарылоўская, Юлія Ашмян, Крысціна Асрян, Вольга Знак, Паліна Чаранкевіч.
Апошняе змяненне: 09.10.2019