Пастанова «Аб рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў, студэнцкага навуковага савета, СНДЛ і вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка».

ПАСТАНОВА
Савета юрыдычнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

ад 22 лютага 2012 г.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад старшыні Савета факультэта па НДРСА Д.Д. Ландо
«Аб рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў, студэнцкага навуковага савета, СНДЛ і вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка», Савет

ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць работу 19 студэнцкіх навуковых гурткоў, студэнцкага навуковага савета, студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі і вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» здавальняючай.

2. Загадчыкам кафедраў і кіраўнікам студэнцкіх навуковых гурткоў забяспечыць размяшчэнне актуальнай інфармацыі аб гуртках (Знак В.М., пакой 514).

3. Кіраўнікам студэнцкіх навуковых гурткоў, старшыні Савета па НДРСА, кіраўніку СНДЛ, загадчыцы вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» спрыяць актывізацыі публікацый студэнтаў, стымуляваць студэнтаў да ўдзелу ў конкурсах і алімпіядах.

4. Кафедрам, дэканату, Савету маладых вучоных факультэта, Савету па НДРСА працягнуць стымуляванне пашырэння тэматыкі навуковых даследаванняў, удзелу навуковых калектываў у конкурсах бюджэтных, дзярждагаворных і міжнародных праектаў і грантаў, прыцягнення сродкаў арганізацый, фондаў і праграм для фінансавання навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці кафедраў, факультэта, універсітэта.

5. Кіраўнікам тэм НДР спрыяць стымуляванню студэнтаў да ўдзелу ў конкурсе студэнцкіх грантаў БДУ.

6. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана юрыдычнага факультэта па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце Чупрыс В.І.

Старшыня Савета С.А. Балашэнка