Юрыдычная алімпіяда – 2012. Віншуем пераможцаў!
2-3 сакавіка 2012 года ў корпусе юрыдычнага факультэта БДУ прайшла Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда, у якой прынялі ўдзел 20 каманд і 49 індывідуальных удзельнікаў з 16 ВНУ нашай краіны.
Два дні спаборніцтваў у рэжыме нон-стоп: напружаная праца, мудрагелістыя казусы, каверзныя пытанні журы, бліскучыя адказы, уражваючыя выступленні…
І вось – самы галоўны і доўгачаканы момант гэтых двух дзён – абвяшчэнне пераможцаў Алімпіяды- 2012!
У індывідуальным заліку Юрыдычнай алімпіяды – 2012 месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Ваньковіч Яўгеній (юрыдычны факультэт БДУ)
2 месца – Капачова Алена (юрыдычны факультэт БДУ) і Шаўчанок Ганна (юрыдычны факультэт БДУ)
3 месца – Пахучая Вольга (юрыдычны факультэт БДУ) і Чарнова Маргарыта (Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут, сыцаяльна-эканамічны факультэт)
Пераможцамі факультатыўнага конкурсу на веданне англійскай прафесійнай лексікі, які праводзіўся спонсарам Алімпіяды – 2012 юрыдычнай кампаніяй “Эрнст энд Янг. Юрыдычныя паслугі”, сталі наступныя студэнты:
1 месца - Казлова Анастасія (юрыдычны факультэт БДУ)
2 месца – Каралёва Надзея (юрыдычны факультэт БДУ)
3 месца – Салманава Аліса (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытут кіруючых кадраў, факультэт кіравання)
У камандным заліку Алімпіяды – 2012 месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – “Just Cause” (юрыдычны факультэт БДУ)
2 месца – “Прававы аспект” (юрыдычны факультэт БДУ) і “Res Publica” (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, юрыдычны факультэт)
3 месца – “Lynces justae“ (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, юрыдычны факультэт)і “N-stein” (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытут кіруючых кадраў, факультэт кіравання)
Пераможцамі спецыялізаванага каманднага конкурсу па праверцы клінічных навыкаў, які праводзіўся спонсарам Алімпіяды – 2012 сталі наступныя каманды:
1 месца – “Just Cause” (юрыдычны факультэт БДУ)
2 месца – “Прававы аспект” (юрыдычны факультэт БДУ)
3 месца – “Res Publica” (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, юрыдычны факультэт)
Спецыяльны прыз ад спонсара Юрыдычнай алімпіяды – 2012 - Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь - у намінацыі “Праца з інфармацыйнымі базамі дадзеных” атрымалі: Капачова Алена, Тумінская Марына, Пахучая Вольга.
Спецыяльны прыз ад спонсара Юрыдычнай алімпіяды 2012 - часопіса “Юрыст” - у намінацыі “Лепшы знаўца беларускай юрыдычнай лексікі” атрымала Салагубік Кацярына.
Яшчэ адзін спецыяльны прыз ад часопіса “Юрыст” за смеласць і крэатыўнасць мыслення атрымала Шаўчанок Ганна.
Мы шчыра віншуем пераможцаў! Вы малайцы! Мы вамі вельмі ганарымся!
Падрабязней пра падзеі VIII Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды
чытайце ў матэрыялах Юліі Ашмян:
- Юрыдычная алімпіяда – 2012. Цырымонія ўрачыстага адкрыцця.
- Юрыдычная алімпіяда – 2012. Дзень першы. 2 сакавіка 2012г.
- Юрыдычная алімпіяда – 2012. Другі дзень спаборніцтваў - 3 сакавіка 2012г. Віншуем пераможцаў!
Прыемных уражанняў і толькі станоўчых эмоцый!
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2012 ажыццяўлялася
пры інфармацыйнай падтрымцы



пры фінансавай падтрымцы








