Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 26 красавіка 2012 г.

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 26 красавіка 2012 г.(пратакол № 8)

1. Аб вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай і выхаваўча-ідэалагічнай рабоце кафедраў фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці і паліталогіі.


ПАСТАНАВІЛІ:
1.1. Прызнаць работу кафедраў фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці і паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў цэлым здавальняючай.
1.2. Актывізаваць работу па выкананню рэкамендаваных камісіямі прапаноў у вучэбна-метадычнай, навуковай і выхаваўча-ідэалагічнай рабоце кафедраў.

2. Аб стане рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ па пытаннях вучэбнай, выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы.

ПАСТАНАВІЛІ:
1. Прызнаць, што ў цэлым дэканат і кафедры належным чынам арганізуюць вучэбную, выхаваўчую, ідэалагічную і сацыяльную работу студэнтаў, патрыятычнае выхаванне студэнтаў. Выхаванне студэнцкай моладзі на юрыдычным факультэце ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з Асноўнымі накірункамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з моладдзю ў Рэспубліцы Беларусь і БДУ (Праграма развіцця БДУ на 2011-2015 г.г.), планамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы БДУ і юрыдычнага факультэта.
2. Дэканату (У.М. Сатолін) узмацніць кантроль за ўзаеманаведваннем заняткаў выкладчыкамі кафедраў, наведваннем заняткаў студэнтамі.
3. Намесніку дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскаму да 15 чэрвеня 2012 г. падрыхтаваць план ідэалагічнай і выхаваўчай работы юрыдычнага факультэта на 2012-2013 навучальны год у адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў БДУ і зместам плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БДУ на 2012-2013 навучальны год.
4. Загадчыкам кафедраў:
да 1 чэрвеня 2012 г. падрыхтаваць справаздачу аб ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце кафедры за 2011-2012 навучальны год;
да 20 чэрвеня 2012 г. арганізаваць падрыхтоўку плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры на 2012-2013 навучальны год у адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў БДУ і зместам плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы юрыдычнага факультэта на 2012-2013 навучальны год;
да 1 чэрвеня 2012 г. распрацаваць і падаць у вучэбна-метадычную камісію факультэта вучэбныя праграмы дысцыплін вучэбных планаў першай і другой ступеняў вышэйшай адукацыі, уключаных у вучэбныя планы на 2012−2013 навучальны год;
правяраць запаўненне прафесарска-выкладчыцкім складам індывідуальных планаў (раздзел «Ідэалагічная і выхаваўчая работа») з улікам зместу асноўных накірункаў, прадугледжаных планам ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры;
забяспечыць унясенне ў індывідуальныя планы кіраўнікоў курсавых і дыпломных работ персанальнае куратарства адпаведных студэнтаў і рэгулярнае абмеркаванне на пасяджэннях кафедраў стану гэтай работы;
сістэматычна ўключаць у парадак дня да пасяджэння кафедры пытанні аб якасці выканання куратарамі сваіх абавязкаў.
5. Дэканату (У.М. Сатолін, А.В. Шыдлоўскі) і студактыву (ПА БРСМ, Савету стараст, Прафбюро студэнтаў, Савету па якасці адукацыі юрыдычнага факультэта) працягваць практыку:
правядзення сацыялагічных апытанняў студэнтаў груп аб рабоце іх куратараў з мэтай узмацнення ўзаемадзеяння пры правядзенні мерапрыемстваў на факультэце і ў БДУ, аптымізацыі форм работы ў групах і прыцягнення студэнтаў да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці факультэта;
удасканалення работы Студэнцкай куратарскай службы сярод груп 1 курса.
6. Куратарам акадэмічных груп 1-3 курсаў:
лічыць прыярытэтнай задачай у выхаваўчай рабоце прафілактыку супрацьпраўных паводзін студэнтаў, фарміраванне ў іх прававой і палітычнай культуры, адказных паводзін;
выконваць абавязкі па наведванню інтэрната № 11 БДУ ў апаведнасці з графікам на 2011-2012 навучальны год, адзначаючы вынікі наведвання студэнтаў у журнале куратара.
7. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана У.М. Сатоліна і намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскага.

3. Абранне па конкурсе.

ПАСТАНАВIЛI:
Рэкамендаваць Савету Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта для выбрання на пасаду загадчыка кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду БДУ кандыдатуру кандыдата юрыдычных навук, прафесара Данілевіча Анатолія Аляксандравіча, для выбрання на пасаду загадчыка кафедры грамадзянскага права БДУ − кандыдатуру доктара юрыдычных навук, прафесара Гадунова Валерыя Мікалаевіча.

ПАСТАНАВIЛI:
Па вынiках тайнага галасавання членаў Савета (25): за – 25, супраць – 0, несапраўдных бюлетэняў – 0 (па ўсіх кандыдатурах), – лiчыць абранымі:
- Кавалёву Іну Яўгеньеўну − на пасаду старшага выкладчыка кафедры нямецкай мовы БДУ, Духовіча Уладзіміра Сяргеевіча − на пасаду старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ,
- Шынгель Наталлю Адамаўну − на пасаду дацэнта кафедры экалагічнага і аграрнага права БДУ, Лізгара Вікторыю Яўгеньеўну − на пасаду дацэнта кафедры экалагічнага і аграрнага права БДУ,
- Леўко Паўла Іванавіча − на пасаду выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ.

4. Рознае:
Аб вылучэнні кандыдатуры ад юрыдычнага факультэта на конкурс для прысуджэння прэміі імя У.І. Пічэты − загадчыка кафедры канстытуцыйнага права, доктара юрыдычных навук, прафесара, Заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь Васілевіча Рыгора Аляксеевіча за асабіста падрыхтаваныя падручнікі, навучальныя дапаможнікі, манаграфіі і кнігі па канстытуцыйнаму праву Рэспублікі Беларусь, значны ўклад у развіццё юрыдычнай адукацыі, падрыхтоўку юрыдычных кадраў, актыўны ўдзел у выданні падручнікаў па працоўнаму, адміністрацыйнаму, канстытуцыйнаму праву замежных краін, тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, шэрагу манаграфій і кніг у галіне юрыспрудэнцыі.

Аб адлічэнні саіскальніка трэцяга года падрыхтоўкі кафедры канстытуцыйнага права (спецыяльнасць 12.00.02) Ергулевіча Аляксандра Святаслававіча за невыкананне індывідуальнага плана падрыхтоўкі.

Аб адлічэнні аспіранта трэцяга года навучання (дзённая форма) кафедры паліталогіі (спецыяльнасць 23.00.01) Хромава Сяргея Мікалаевіча за невыкананне індывідуальнага плана аспіранта.

Аб атэстацыі аспіранта Бэхі Камбіза (спецыяльнасць 12.00.02 – канстытуцыйнае права; муніцыпальнае права).
ПАСТАНАВІЛІ:
Атэставаць за другі год і перавесці на трэці год навучання ў аспірантуры аспіранта кафедры канстытуцыйнага права (спецыяльнасць 12.00.02 – канстытуцыйнае права; муніцыпальнае права) Бэхі Камбіза.

Аб вызваленні Рашэтнікава С.В. ад абавязкаў навуковага кансультанта па доктарскай дысертацыі Лугвіна С.Б. «Государственная бюрократия в процессах социально-политической трансформации традиционного, индустриального и постиндустриального общества».

Аб рэкамендацыі да друку інтэграванага курса «Политология» для вышэйшых навучальных устаноў.

Аб рэкамендацыі да прысваення грыфа Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «навучальны дапаможнік» навучальнаму дапаможніку «Актуальные проблемы теории и методологии политической науки» для вышэйшых навучальных устаноў.

Аб рэкамендацыі да прысваення грыфа Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «навучальны дапаможнік» навучальнаму дапаможніку «Общественная политика» для вышэйшых навучальных устаноў.

Аб рэкамендацыі да прысваення грыфа Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «навучальны дапаможнік» навучальнаму дапаможніку «Государственная политика и управление» для вышэйшых навучальных устаноў.

Аб дапаўненні праграм вучэбнай і вытворчай практык.
ПАСТАНАВІЛІ:
Унесці ў праграмы вучэбнай і вытворчай практык па спецыяльнасцях «правазнаўства» і «эканамічнае права» (2009 г.) для студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасцяў «правазнаўства» і «эканамічнае права» наступныя дапаўненні: у першым сказе п. 4.1. раздзела IV «Учебная (судебно-прокурорская) практика студентов III курса специальностей «правоведении» и «экономическое право» дневной формы обучения» пасля слоў «органов прокуратуры» ўставіць словы «, в системе хозяйственных судов, в структурных подразделениях Следственного комитета Республики Беларусь» і далей па тэксту.

Аб рэкамендацыі студэнта 4 курса дзённага навучання па спецыяльнасці «правазнаўства» Клімава Уладзіміра Анатольевіча для заахвочвання Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў.

Аб вылучэнні дацэнта кафедры канстутыцыйнага права Маслоỹскай Таццяны Станіславаўны для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе для назначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 год.

Аб зацвярджэнні характарыстыкі-рэкамендацыі на Арлоўскую Алену Іванаўну ў сувязі з узнагароджаннем яе Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў для сістэмы органаў юстыцыі і ў сувязі з 55-годдзем.

Аб змяненні тэмы кандыдацкай дысертацыі Гарбузавай Кацярыне Уладзіміраўне і зацвярджэнні ёй тэмы дысертацыі «Инструментальный подход в совершествовании национального законодательства».

Аб атэстацыі аспіранта Чжу Цзінь Цзе.
ПАСТАНАВІЛІ:
1. Зацвердзіць рашэнне кафедры крыміналістыкі аб атэстацыі аспіранта другога года навучання Чжу Цзінь Цзе за другі год.
2. Перавесці аспіранта Чжу Цзінь Цзе на трэці год навучання.