Пастанова «Вынікі папярэдняга навучальнага года і задачы калектыва юрыдычнага факультэта на 2012 – 2013 навучальны год у кантэксце новых адукацыйных тэндэнцый у сферы вышэйшай адукацыі»

ПАСТАНОВА
Савета юрыдычнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

ад 8 кастрычніка 2012 г.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад дэкана юрыдычнага факультэта С.А. Балашэнкі
«Вынікі папярэдняга навучальнага года і задачы калектыва юрыдычнага факультэта на 2012 – 2013 навучальны год у кантэксце новых адукацыйных тэндэнцый у сферы вышэйшай адукацыі»,

Савет ПАСТАНАВІЎ:
1. Адобрыць у цэлым работу калектыва факультэта ў 2011-2012 навучальным годзе, накіраваную на ўдасканаленне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, навукова-даследчай дзейнасці, ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
2. Дэканату ў тэрмін да 25 лістапада 2012 года правесці аналіз выканання ў мінулым навучальным годзе паказчыкаў, прадугледжаных Праграмай перспектыўнага развіцця БДУ на 2011–2015 гады (адказныя: намеснікі дэкана У.М. Сатолін, В.І. Чупрыс).
3. Кафедрам у тэрмін да 1 лістапада 2012 года завяршыць вучэбна-метадычнае забеспячэнне спецыяльнасцяў магістратуры; прадставіць прапановы па фарміраванню праекта вучэбнага плана I ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях юрыдычнага факультэта з 4-гадовым тэрмінам навучання.
4. На падставе прапаноў і ў адпаведнасці з устаноўленымі тэрмінамі распрацаваць новыя адукацыйныя стандарты, тыпавыя вучэбныя планы і іншую вучэбна-метадычную дакументацыю, правесці яе карэктыроўку і ўнесці прапановы па зместу і аб’ёму выкладаемых дысцыплін з улікам запатрабаванняў выпускнікоў у практычнай дзейнасці і вопыту падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў за мяжой па спецыяльнасцях першай і другой ступені вышэйшай адукацыі (адказныя: намеснікі дэкана В.І.Чупрыс, У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў).
5. Загадчыкам кафедраў, навуковым кіраўнікам актывізаваць работу па прадстаўленню завершаных навуковых даследаванняў для праходжання папярэдняй экспертызы кандыдацкіх дысертацый у 2012 г.
6. Загадчыкам кафедраў і загадчыку вучэбнага кабінета прававой інфарматыкі В.М. Знак:
забяспечыць запаўненне кафедрамі базы даных БДУ «Обеспеченность дисциплин учебно-методической документацией и учебными изданиями»;
працягваць работу па размяшчэнню артыкулаў, манаграфій, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў у электроннай бібліятэцы БДУ. Устанавіць тэрмін размяшчэння матэрыялаў у электроннай бібліятэцы – два месяцы пасля публікацыі. Праводзіць штомесячны маніторынг размяшчэння матэрыялаў у электроннай бібліятэцы.
7. Дэканату правесці:
24−26 лістапада 2012 года міжнародны студэнцкі конкурс па міжнароднаму гандлёваму праву і міжнароднаму камерцыйнаму арбітражу ICC Lex mercatoria;
24−28 чэрвеня 2013 года сумесна з універсітэтам Парыж-Нантэр і ўніверсітэтам Падсдам трэці міжнародны летні ўніверсітэт;
комплекс мерапрыемстваў па павышэнню ў 2012-2013 навучальным годзе пазіцый БДУ ў рэйтынгах Webometrics, QS World University Rankings і інш. (адказны – намеснік дэкана У.М. Сатолін).
8. Дэканату, загадчыкам кафедраў ажыццяўляць пастаянны кантроль за індывідуальнай вучэбнай і выхаваўчай работай выкладчыкаў са студэнтамі падчас вучэбных заняткаў і па-за іх межамі (індывідуальныя кансультацыі, гутаркі, дыспуты, тэматычныя навуковыя абмеркаванні, навуковыя гурткі і інш.), прыцягваць студэнтаў да ўдзелу ў навукова-даследчых гуртках, студэнцкіх навуковых канферэнцыях (адказныя: намеснікі дэкана У.М. Сатолін, А.В.Шыдлоўскі, загадчыкі кафедраў).
9 Дэканату, кафедрам узмацніць кантроль за рэалізацыяй патрыятычных і прафілактычных накірункаў дзейнасці ў выкладчыцкай і куратарскай рабоце (адказны − намеснік дэкана А.В.Шыдлоўскі).
10. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намеснікаў дэкана юрыдычнага факультэта У.М. Сатоліна, В.І. Чупрыс.

Намеснік старшыні Савета У.М. Сатолін