Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 8 кастрычніка 2012 г. (Пратакол № 2)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 8 кастрычніка 2012 г.(пратакол № 2)

1. Вынікі папярэдняга навучальнага года і задачы калектыва юрыдычнага факультэта на 2012 – 2013 навучальны год у кантэксце новых адукацыйных тэндэнцый у сферы вышэйшай адукацыі.

Дакладчык: дэкан юрыдычнага факультэта С.А. Балашэнка

ПАСТАНАВІЛІ:
1. Адобрыць у цэлым работу калектыва факультэта ў 2011-2012 навучальным годзе, накіраваную на ўдасканаленне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, навукова-даследчай дзейнасці, ідэалагічнай і выхаваўчай работы.

2. Зацвердзіць план мерапрыемстваў юрыдычнага факультэта па рэалізацыі рашэння Савета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ад 1 кастрычніка 2012 г. «Итоги работы БГУ в 2011–2012 уч.г. и задачи на 2012–2013 уч.г.» (прыкладаецца).

3. Дэканату ў тэрмін да 25 лістапада 2012 года правесці аналіз выканання ў мінулым навучальным годзе паказчыкаў, прадугледжаных Праграмай перспектыўнага развіцця БДУ на 2011–2015 гады
(адказныя: намеснікі дэкана У.М. Сатолін, В.І. Чупрыс).

4. Кафедрам у тэрмін да 1 лістапада 2012 года завяршыць вучэбна-метадычнае забеспячэнне спецыяльнасцяў магістратуры; прадставіць прапановы па фарміраванню праекта вучэбнага плана I ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях юрыдычнага факультэта з 4-гадовым тэрмінам навучання.

5. На падставе прапаноў і ў адпаведнасці з устаноўленымі тэрмінамі распрацаваць новыя адукацыйныя стандарты, тыпавыя вучэбныя планы і іншую вучэбна-метадычную дакументацыю, правесці яе карэктыроўку і ўнесці прапановы па зместу і аб’ёму выкладаемых дысцыплін з улікам запатрабаванняў выпускнікоў у практычнай дзейнасці і вопыту падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў за мяжой па спецыяльнасцях першай і другой ступені вышэйшай адукацыі
(адказныя: намеснікі дэкана В.І.Чупрыс, У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў).

6. Загадчыкам кафедраў, навуковым кіраўнікам актывізаваць работу па прадстаўленню завершаных навуковых даследаванняў для праходжання папярэдняй экспертызы кандыдацкіх дысертацый у 2012 г.

7. Загадчыкам кафедраў і загадчыку вучэбнага кабінета прававой інфарматыкі В.М. Знак:
забяспечыць запаўненне кафедрамі базы даных БДУ «Обеспеченность дисциплин учебно-методической документацией и учебными изданиями»;
працягваць работу па размяшчэнню артыкулаў, манаграфій, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў у электроннай бібліятэцы БДУ. Устанавіць тэрмін размяшчэння матэрыялаў у электроннай бібліятэцы – два месяцы пасля публікацыі. Праводзіць штомесячны маніторынг размяшчэння матэрыялаў у электроннай бібліятэцы.

8. Дэканату правесці:
-- 24−26 лістапада 2012 года міжнародны студэнцкі конкурс па міжнароднаму гандлёваму праву і міжнароднаму камерцыйнаму арбітражу ICC Lex mercatoria;
-- 24−28 чэрвеня 2013 года сумесна з універсітэтам Парыж-Нантэр і ўніверсітэтам Падсдам трэці міжнародны летні ўніверсітэт;
-- комплекс мерапрыемстваў па павышэнню ў 2012-2013 навучальным годзе пазіцый БДУ ў рэйтынгах Webometrics, QS World University Rankings і інш.
(адказны – намеснік дэкана У.М. Сатолін).

9. Дэканату, загадчыкам кафедраў ажыццяўляць пастаянны кантроль за індывідуальнай вучэбнай і выхаваўчай работай выкладчыкаў са студэнтамі падчас вучэбных заняткаў і па-за іх межамі (індывідуальныя кансультацыі, гутаркі, дыспуты, тэматычныя навуковыя абмеркаванні, навуковыя гурткі і інш.), прыцягваць студэнтаў да ўдзелу ў навукова-даследчых гуртках, студэнцкіх навуковых канферэнцыях
(адказныя: намеснікі дэкана У.М. Сатолін, А.В.Шыдлоўскі, загадчыкі кафедраў).

10. Дэканату, кафедрам узмацніць кантроль за рэалізацыяй патрыятычных і прафілактычных накірункаў дзейнасці ў выкладчыцкай і куратарскай рабоце
(адказны − намеснік дэкана А.В.Шыдлоўскі).

11. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намеснікаў дэкана юрыдычнага факультэта У.М. Сатоліна, В.І. Чупрыс.

2. Рознае.

Аб рэкамендацыі студэнцкай навуковай работы для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
ПАСТАНАВІЛІ
Рэкамендаваць для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь работу выпускніцы 2012 года юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства» ПЛАХОЦКАЙ Наталіі Аляксандраўны «Белорусский государственный университет как субъект гражданского права».

Аб рэкамендацыі да друку тыпавой вучэбнай праграмы «История политических и правовых учений».
ПАСТАНАВІЛІ:
Рэкамендаваць да друку тыпавую вучэбную праграму «История политических и правовых учений».