Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 22 кастрычніка 2012 г. (Пратакол № 3)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 22 кастрычніка 2012 г.(пратакол № 3)

1. Аб атэстацыі аспірантаў і саіскальнікаў, стане падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў на юрыдычным факультэце і рабоце кафедраў па падрыхтоўцы аспірантаў і магістрантаў.

Дакладчыкі: намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце В.І. Чупрыс, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:
1. Не атэстоўваць і хадайнічаць перад рэктарам БДУ аб адлічэнні за невыкананне індывідуальнага плана аспіранткі Кабаковай Наталлі Аляксандраўны, саіскальнікаў: Звоніка Уладзіслава Зіноўевіча, Лебец Афрыму Сагідулаўну.

2. Зацвердзіць справаздачы астатніх аспірантаў, дактарантаў і саіскальнікаў прамежкавых гадоў навучання і атэставаць іх з улікам заключэнняў атэстацыйных камісій.

3. Загадчыкам кафедраў, навуковым кіраўнікам аспірантаў і саіскальнікаў пры фарміраванні індывідуальных планаў падрыхтоўкі абавязкова ўлічваць неабходнасць дасягнення да канца тэрміну навучання (падрыхтоўкі) канчатковай мэты – экспертызы або абароны дысертацыі.

4. Кафедрам да 1 верасня 2013 г. распрацаваць пералікі прыкладных пытанняў для асоб, паступаючых у аспірантуру, у адпаведнасці з праграмамі вучэбных дысцыплін вышэйшай адукацыі.

5. Загадчыкам кафедраў пры падпісанні справаздач аспірантаў і саіскальнікаў звяртаць увагу на якасць падрыхтоўкі гэтых справаздач.
6. Кафедрам рэкамендаваць да зацвярджэння тэмы кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый з улікам патрэбаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, абапіраючыся на Пералік актуальных напрамкаў дысертацыйных даследаванняў на 2012−2016 гады.

7. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце юрыдычнага факультэта БДУ В.І. Чупрыс.

2. Рознае:

Аб рэкамендацыі да друку дапаможнік «Экологическое право»;

Аб рэкамендацыі студэнцкай навуковай работы студэнткі 4 курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства» ВЯЗОВІЧ Марыны Сяргееўны «Адвокат – представитель потерпевшего в уголовном процессе Республики Беларусь» (навуковы кіраўнік – дацэнт Пятрова В.В.) для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь;

Аб рэкамендацыі студэнцкай навуковай работы студэнткі 4 курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства» ТРЭЦЯК Таццяны Феліксаўны «К вопросу о правовом обеспечении государственной безопасности Республики Беларусь как важнейшем национальном интересе государства» (навуковы кіраўнік – доктар юрыдычных навук, прафесар Васілевіч Р.А.) для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь;

Аб адкрыцці філіала кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ пад назвай «Кафедра политической философии» пры Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

Аб рэкамендацыі студэнцкай навуковай работы работу студэнта 5 курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства» Ваньковіча Яўгена Эдуардавіча «Правовое регулирование возобновляемых источников энергии в Республике Беларусь» (навуковы кіраўнік – доктар юрыдычных навук, прафесар Балашэнка С.А.);

Аб рэкамендацыі студэнцкай навуковай работы студэнта 5 курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства» Гасана Леаніда Ігаравіча «Мера административного взыскания: понятие и критерии определения» (навуковы кіраўнік – доктар юрыдычных навук, дацэнт Чупрыс В.І.);

Аб рэкамендацыі студэнцкай навуковай работы студэнткі 5 курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства» Мірановіч Яны Паўлаўны «Контрабанда в законодательстве государств-участников Таможенного союза в рамках ЕврАзЭс: вопросы уголовно-правовой юрисдикции» (навуковы кіраўнік – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Марчук В.В.);

Аб рэкамендацыі студэнцкай навуковай работы студэнткі магістратуры юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Прававое рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці» Жарылоўскай Марыі Сяргееўны «Уголовно-правовая охрана общественных отношений в сфере клинической трансплантации» (навуковы кіраўнік – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Шыдлоўскі А.В.).

Аб змяненні каляндарнага плана выканання работ па дагавору НДДКР № 420/92П ад 23 лютага 2012 г. паміж БДУ і навуковым кіраўніком ЧНК «Развитие-2012» Крамнікам А.М. па тэме «Правовой статус Правительства Республики Беларусь и подведомственных ему органов» у сувязі з павялічэннем аб’ёму фінансавання этапа № 4.