Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 17 снежня 2012 г. (Пратакол № 5)
1. Вынікі навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу юрыдычнага факультэта за 2012 год, задачы на 2013 год і пытанні яе актывізацыі.
ПАСТАНАВIЛІ:
1. Зацвердзіць справаздачу па НДР юрыдычнага факультэта за 2012 год.
2. Навуковым кіраўнікам тэм, якія працягваюцца ў 2013 годзе, прадставіць ва ўстаноўленным парадку інфармацыю аб выкананні этапаў за 2012 год. Прызнаць мэтазгодным распрацоўку і фінансаванне навуковых праблем па гэтых тэмах у 2013 годзе.
3. Кафедрам, Савету маладых вучоных факультэта, Савету па НДРСА, СНДЛ працягваць навуковую працу ў накірунку рэалізацыі патрабаванняў практыкі.
4. Кафедрам, навуковым кіраўнікам аспірантаў і саіскальнікаў вучоных ступеняў кандыдатаў навук накіраваць намаганні на своечасовую абарону аспірантамі (саіскальнікамі) кандыдацкіх дысертацый.
5. Дэканату, кафедрам, Савету па НДРСА прыняць неабходныя меры па падрыхтоўцы і правядзенні на належным узроўні чатырох навукова-практычных канферэнцый, уключаных у план БДУ на 2013 год:
1) рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Человек, общество, государство» (сакавік 2013 г.);
2) міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Современные тенденции правового регулирования экологических отношений» (красавік 2013 г.);
3) міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў (кастрычнік 2013 г.);
4) міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Совершенствование правового регулирования и механизмов функционирования системы противодействия преступности» (кастрычнік 2013 г.).
6. Загадчыку кафедры канстытуцыйнага права прафесару Васілевічу Р.А. пачаць арганізацыйныя мерапрыемствы па правядзенню ў сакавіку 2014 г. навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
7. Адказным за правядзенне канферэнцый ажыццяўляць паартыкульнае размяшчэнне матэрыялаў канференцый ў электронных бібліятэках юрыдычнага факультэта і БДУ на працягу 2 месяцаў з моманту іх апублікавання.
8. Планаванне працы суіскальнікаў вучоных ступеняў і зацвярджэнне справаздач аб выкананні імі планаў ажыццяўляць у адпаведнасці з рашэннямі Савета факультэта ад 26 красавіка 2012 г. і 24 кастрычніка 2011 г.
9. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце юрыдычнага факультэта В.І. Чупрыс.
2. Аб павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў юрыдычнага факультэта.
ПАСТАНАВІЛІ:
1. Прыняць да ведама інфармацыю дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ прафесара Гадунова В.М. аб парадку прахаджэння стажыроўкі і павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў юрыдычнага факультэта ў дадзеным Інстытуце.
2. Пры правядзенні конкурсу пры замяшчэнні пасад выкладчыкаў у заключэннях кафедраў аб вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай рабоце выкладчыка абавязкова ўказваць іншыя формы павышэння кваліфікацыі: удзел у навукова-практычных канферэнцыях сумесна з іншымі вучэбнымі і навуковымі ўстановамі (у тым ліку замежнымі), у саветах па абароне дысертацый, апаніраванне і экспертыза дысертацый і інш.
3. Аб зацвярджэнні тэм дысертацый і навуковых кіраўнікоў аспірантам і саіскальнікам першага года навучання.
ПАСТАНАВІЛІ:
Зацвердзіць індывідуальныя планы аспірантаў і саіскальнікаў, тэмы іх дысертацыйных работ, а таксама назначыць навуковых кіраўнікоў (кансультантаў) у наступным парадку.
4. Абранне па конкурсе.
ПАСТАНАВІЛІ:
1. Лічыць Атрошчанка Анжэлу Пятроўну абранай на пасаду старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ; Шэпелева Ігара Валер’евіча − на пасаду старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта БДУ; Сідарчука Валерыя Кірылавіча абраным на пасаду дацэнта кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці юрыдычнага факультэта БДУ.
РОЗНАЕ:
Аб назначэнні старшыні савета па навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў юрыдычнага факультэта.
ПАСТАНАВІЛІ:
Назначыць старшынёю савета па навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў юрыдычнага факультэта Іванову Дзіяну Уладзіміраўну, дацэнта кафедры грамадзянскага права, кандыдата юрыдычных навук, замест Ландо Дар’і Дзмітрыеўны;
Аб змяненні тэмы кандыдацкай дысертацыі і навуковага кіраўніка аспірантцы БДУ 2 года навучання (завочная форма) Марцюшэўскай А.М.
ПАСТАНАВІЛІ:
Зацвердзіць Марцюшэўскай Алене Мікалаеўне тэму кандыдацкай дысертацыі «Административно-правовой статус таможенных органов Республики Беларусь» (12.00.14) і назначыць навуковым кіраўніком Крамніка А.М., прафесара кафедры канстытуцыйнага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта;
Аб рэкамендацыі да друку манаграфіі саіскальніка вучонай ступені доктара юрыдычных навук кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права Тамашэўскага Кірыла Леанідавіча «Система источников трудового права Республики Беларусь: теория и практика»;
Аб адкрыцці філіялу кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ на базе Міжнароднага Дабрачыннага Фонду «Единение – Семья – Отечество»;
Аб адлічэнні за невыкананне індывідуальнага плана саіскальніка другога года падрыхтоўкі кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Дзядкоўскага Яўгенія Уладзіміравіча;
Аб рэкамендацыі на Дошку гонару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ландо Дар’ю Дзмітрыеўну, дацэнта кафедры грамадзянскага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта; Буката Людмілу Генадзьеўну, аспіранта; Ваньковіча Яўгенія Эдуардавіча, студэнта 5 курса;
Аб рэкамендацыі да друку вучэбнага дапаможніка «Общая теория права», падрыхтаваны выкладчыцкім калектывам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права;
Аб зацвярджэнні мэтаў юрыдычнага факультэта ў галіне якасці адукацыі на 2013 год.