Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Новы сумесны ТЭМПУС-праект 543990-TEMPUS-1-2013-1-DE-TEMPUS-JPCR «TRADIR».

Шаноўныя калегі, а таксама навучэнцы юрыдычнага факультэта!

Па выніках конкурсу праект ТЭМПУС 543990-TEMPUS-1-2013-1-DE-TEMPUS-JPCR

«Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» [TRADIR]
,

удзельнікам якога з’яўляецца юрыдычны факультэт БДУ, рэкамендаваны для фінансавання Еўрапейскай камісіяй.

Асноўная мэта праекта
– распрацоўка вучэбнай праграмы курса па альтэрнатыўным ўрэгуляванні спрэчак для першай ступені вышэйшай адукацыі, мадэрнізацыя вучэбных праграм для адпаведных існуючых курсаў; структурная і канцэптуальная распрацоўка новай вучэбнай праграмы для атрымання ступені магістра (арыентаванай на практыку) у эканамічным праве і альтэрнатыўным ўрэгуляванні спрэчак, у спалучэнні з сучасным, арыентаваным на еўрапейскі ўзровень навуковых метадаў выкладаннем для магістрантаў.

Праект стартуе 1 снежня 2013 г. і разлічаны на 3 гады.

Каардынатарам праекта
з’яўляецца ўніверсітэт Патсдаму (Нямеччына).
Партнёрамі праекта таксама выступаюць:
з боку Еўрапейскага Саюза – універсітэт Лінк Кампус (Рым, Італія), універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча), Віленскі ўніверсітэт (Летува), Вышэйшая гандлёвая школа імя Балеслава Маркоўскага ў Кільцах (Польшча);
з боку Беларусі – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў;
з боку Украіны – Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка, Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Каразіна, Хмельніцкі ўніверсітэт кіравання і права.

Інфармацыя прадастаўлена дацэнтам кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду В.І. Самарыным.

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by