Газета«Востраў ЮФ» - лепшая студэнцкая малатыражная газета ў 2013 годзе!!!
Так, у 2005 годзе газета юрыдычнага факультэта яшчэ з былой назвай “Остров ЮфЪ” заняла першае месца на агульнаўніверсітэцкім конкурсе на лепшую студэнцкую малатыражную газету. Гэты нумар быў прысвечаны 60-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і перамогі народаў свету у Другой сусветнай вайне.
У 2007 годзе газета “Востраў ЮфЪ” атрымліваедругое месца на данным спаборніцтве. У гэты раз конкурснай тэматыкай стаў “Год дзіцяці ў Рэспубліцы Беларусь”.
У 2008 годзе наша газета зноў першая! Тэматыка конкурса: “Год здароўя”.
У наступныя гады фартуна была не на нашым баку, і газета “Востраў ЮФ” атрымлівала дыпломы ўдзельніка конкурса. Але рэдакцыя газеты не адчайвалася, працягвала працаваць над зместам, дызайнам і стылем факультэцкай газеты.
І вось у маі 2013 года “Востраў ЮФ” у чарговы раз удзельнічае ў данным спаборніцтве і не проста ўдзельнічае, а атрымлівае доўгачаканую перамогу!!! Тэма конкурснага нумару: “Будучыню гарантуе ўніверсітэт!”
Некалькі месяцаў спатрэбілася, каб выбраць лепшую студэнцкую малатыражную газету. Трэба было прааналізаваць амаль 20 прадстаўленых на конкурс прац.
Ацэньвалі газеты па 15 крытэрыях, сярод якіх – інфарматыўнасць, дызайн, тэматыка, перыядычнасць друку і ўдзел у папярэдніх конкурсах.
На падставе вынікаў галасавання і пасяджэння экспертнай камісіі ў кастрычніку 2013 года газета “Востраў ЮФ” была названа пераможцай гэтага конкурса!
25 кастрычніка 2013 года на святочным канцэрце, прысвечаным 88-годдзю юрыдычнага факультэта, дэкан Сяргей Аляксандравіч Балашэнка ўручыў дыплом пераможцы конкурса “Лепшая студэнцкая малатыражная газета”, падпісаны рэктарам БДУ Абламейка С.В., галоўнаму рэдактару газеты “Востраў ЮФ” Асрян Крысціне, студэнтцы 5 курса.
Нагадаем вам, як выглядае і што сабой прадстаўляенумар газеты “Востраў ЮФ”, які атрымаў перамогу ў названым конкурсе.
Выказваем вялікі дзякуй усім тым, хто працаваў над гэтым нумарам газеты “Востраў ЮФ”, а менавіта Анцілеўскай Юліі, Ашмян Юліі, Гарбачовай Настассі, Емельяненка Вользе,Забалотнай Вользе, Знак Ірыне, Сыс Інэсе, Шарко Ганне.
Менавіта гэтыя людзі зрабілі перамогу ў конкурсе рэальнай!
Асобны дзякуй Знак Ірыне, студэнтцы 5 курса, якая на працягу некалькіх год ажыццяўляла дызайн вокладкі газеты “Востраў ЮФ”.
Дзякуй рэдакцыйнаму савету газеты “Востраў ЮФ”: С.А. Балашэнке, С.А. Калініну, А.В. Шыдлоўскаму! Без Вашай падтрымкі і дапамогі не было бы гэтай перамогі!
Дзякуй адміністрацыі сайта юрыдычнага факультэта БДУ (www.law.bsu.by) і, у прыватнасці, В.М. Знак за тое, што ў чытачоў газеты “Востраў ЮФ” заўсёды есць магчымасць знаёміцца не толькі з друкаваным нумарам, але і з яго электроннай версіяй.
З павагай, Крысціна Асрян, экс-галоўны рэдактар газеты “Востраў ЮФ”
Дызайн вокладкі – Ірына Знак
Фота – Вікторыя Клок